Вы тут

Рэкламуюць усе!


На­цы­я­наль­ны банк Бе­ла­ру­сі рэ­ка­мен­да­ваў ка­мер­цый­ным бан­кам больш ак­тыў­на рэ­кла­ма­ваць ся­род клі­ен­таў збе­ра­галь­ныя плас­ты­ка­выя карт­кі.

Та­кім чы­нам, га­лоў­ны фі­нан­са­вы рэ­гу­ля­тар кра­і­ны па­тра­буе ад кам­бан­каў ак­ты­ві­за­ваць эмі­сію збе­ра­галь­ных кар­так як па за­роб­ка­вых пра­ек­тах, так і пры ін­ды­ві­ду­аль­ным за­клю­чэн­ні да­га­во­раў з клі­ен­та­мі. Ця­пер і пры­ват­ным струк­ту­рам для гэ­та­га рэ­ка­мен­да­ва­на ар­га­ні­за­ваць рэ­клам­ныя, ін­фар­ма­цый­ныя і ін­шыя ме­ра­пры­ем­ствы. У Нац­бан­ку ўпэў­не­ны, што гэ­та па­слу­жыць сты­му­лам для рос­ту лі­ку без­на­яў­ных пла­ця­жоў, па­вы­сіць за­ці­каў­ле­насць клі­ен­таў у за­хоў­ван­ні гро­шай на бя­гу­чых (раз­лі­ко­вых) ра­хун­ках і ра­хун­ках па ўлі­ку ўкла­даў (дэ­па­зі­таў) у бе­ла­рус­кіх руб­лях, да якіх вы­да­дзе­ны карт­кі.

На 1 каст­рыч­ні­ка збе­ра­галь­ныя карт­кі пра­па­ноў­ва­лі 19 бан­каў-эмі­тэн­таў. Вы­пу­шча­на 3,1 млн збе­ра­галь­ных кар­так, што скла­дае 25% ад бан­каў­скіх пла­цеж­ных кар­так, якія зна­хо­дзяц­ца ў аба­ро­це. Пры гэ­тым 75% з іх эмі­та­ва­ны па за­роб­ка­вых пра­ек­тах.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.