Вы тут

Відэаназіранне, кандыцыянеры і асобныя палосы для руху


Якія зме­ны ча­ка­юць транс­парт­ную сфе­ру Мін­ска

Пас­ля чар­го­ва­га па­да­ра­жан­ня пра­ез­ду ў гра­мад­скім транс­пар­це спе­цы­я­ліс­ты за­яві­лі: мін­ча­не аплач­ва­юць хі­ба што па­ло­ву яго са­бе­кош­ту. Каб цал­кам па­крыць вы­дат­кі, кві­ток на пра­езд па­ві­нен каш­та­ваць во­сем ты­сяч руб­лёў. Зрэш­ты, транс­парт­ні­кі тут жа зра­бі­лі па­праў­ку: ні­дзе ў све­це за транс­парт не пла­цяць поў­ны кошт. Якія яшчэ вы­ні­кі за год пад­вя­лі прад­стаў­ні­кі мін­скіх транс­парт­ных прад­пры­ем­стваў і што за­пла­на­ва­лі на 2015‑ы?

18-36

«Зай­цоў» ста­ла менш

Вось не­ўза­ба­ве мі­не год, як бы­ла ўве­дзе­на сіс­тэ­ма аў­та­ма­ты­за­ва­най апла­ты за пра­езд. Па сло­вах на­мес­ні­ка КУП «Мінск­транс» Анд­рэя ПА­ПЛЁЎ­КІ, дзя­ку­ю­чы ёй уда­ло­ся па­вы­сіць ма­ты­ва­цыю апла­ты пра­ез­ду, эфек­тыў­насць яе кант­ро­лю, зні­жэн­ня вы­дат­каў за кошт ска­ра­чэн­ня шта­ту кан­дук­та­раў і дру­ку па­пя­ро­вай пра­дук­цыі.

Увя­дзен­не ды­фе­рэн­ца­ва­най апла­ты за пра­езд у ста­лі­цы да­па­маг­ло вы­ра­шыць яшчэ ад­ну праб­ле­му: коль­касць без­бі­лет­ні­каў у транс­пар­це змен­шы­ла­ся. Па сло­вах Анд­рэя Па­плёў­кі, ця­пер на га­рад­скіх марш­ру­тах за ме­сяц афарм­ля­ец­ца ка­ля 14–15 ты­сяч штра­фаў, якія вы­піс­ва­юць ка­ля 200 кант­ра­лё­раў, што пра­цу­юць у Мін­ску.

Га­во­ра­чы пра пла­ны на на­ступ­ны год, Анд­рэй Па­плёў­ка па­ве­да­міў, што бу­дзе па­вя­лі­ча­на коль­касць пунк­таў па­паў­нен­ня бес­кан­такт­ных смарт-кар­таў. У пры­ват­нас­ці, свае пра­яз­ныя ця­пер мож­на бу­дзе па­поў­ніць на бан­каў­скіх тэр­мі­на­лах са­ма­аб­слу­гоў­ван­ня.

Ру­хо­мы са­стаў па­поў­ніц­ца на­він­ка­мі

У 2015 го­дзе пла­ну­ец­ца на­быць 215 аў­то­бу­саў, 60 тра­лей­бу­саў, а з мэ­тай ска­ра­чэн­ня ін­тэр­ва­лу ру­ху мет­ро да 1 хві­лі­ны 45 се­кун­даў — пяць са­ста­ваў (25 ва­го­наў), па­ве­да­міў на­мес­нік ды­рэк­та­ра ДУ «Ста­ліч­ны транс­парт і су­вязь» Анд­рэй Іла­ры­ё­наў. Апроч та­го, ка­ля 15% аў­то­бу­саў і 50% тра­лей­бу­саў, што на­бы­ва­юц­ца, па­він­ны быць аб­ста­ля­ва­ны сіс­тэ­ма­мі кан­ды­цы­я­на­ван­ня па­вет­ра, ві­дэа­на­зі­ран­ня са­ло­на, рам­па­мі для ін­ва­лід­ных ка­ля­сак, а ў тра­лей­бу­сах пла­ну­ец­ца ўка­ра­нен­не аў­та­ном­на­га хо­ду.

У сваю чар­гу пер­шы на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра «Мінск­тран­са» Мі­ка­лай ГА­ПА­НО­ВІЧ за­явіў, што ў якас­ці до­след­най экс­плу­а­та­цыі на­ле­та ў ста­лі­цы на­бу­дуць 10 аў­то­бу­саў, якія бу­дуць пра­ца­ваць на га­за­ма­тор­ным па­лі­ве. Спе­цы­я­ліс­ты лі­чаць гэ­ты на­пра­мак перс­пек­тыў­ным, бо та­кія аў­то­бу­сы больш эка­ла­гіч­ныя, ды і кошт па­лі­ва для іх удвая ні­жэй­шы за ды­зель­нае.

Ця­пер вы­твор­чая ба­за «Мінск­тран­са» скла­да­ец­ца з 1,8 тыс. аў­то­бу­саў, 1 тыс. тра­лей­бу­саў, 159 трам­ва­яў і 361 ва­го­на мет­ро, а так­са­ма 600 марш­рут­ных так­сі. Ся­рэд­ні ўзрост ста­ліч­ных аў­то­бу­саў скла­дае 5,7 го­да, тра­лей­бу­саў — 6,2, трам­ва­яў — 7,5. У 2014 го­дзе ў го­ра­дзе на­бы­лі 191 аў­то­бус, 50 тра­лей­бу­саў і пяць са­ста­ваў мет­ро.

З'я­вяц­ца асоб­ныя па­ло­сы для гра­мад­ска­га транс­пар­ту

На­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра «Мінск­тран­са» Вік­тар ТО­ЗІК ад­зна­чыў, што ў ста­лі­цы іс­ну­юць дзве асноў­ныя праб­ле­мы па аб­слу­гоў­ван­ні па­са­жы­раў, і абедз­ве яны звя­за­ны з вы­со­кай аў­та­ма­бі­лі­за­цы­яй на­сель­ніц­тва. Пер­шая да­ты­чыц­ца гра­фі­ка ру­ху га­рад­ско­га транс­пар­ту: ча­сам аў­то­бу­сы не ўклад­ва­юц­ца ў іх, бо му­сяць пра­стой­ваць у за­то­рах. Каб вы­ра­шыць гэ­тае пы­тан­не, на да­ро­гах вы­лу­чаць асоб­ныя па­ло­сы для ру­ху гра­мад­ска­га транс­пар­ту, а GPS-сіс­тэ­ма, што вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для ад­соч­ван­ня транс­парт­ных марш­ру­таў, бу­дзе звя­за­на са свят­ла­фо­ра­мі.

На­мес­нік ген­ды­рэк­та­ра да­даў, што ў го­ра­дзе да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі на пры­пын­ках уста­ля­ва­лі 20 элект­рон­ных таб­ло, якія за­рэ­ка­мен­да­ва­лі ся­бе най­леп­шым чы­нам. Та­му ў пер­шым квар­та­ле 2015‑га на пры­пын­ках уз­доўж пра­спек­та Не­за­леж­нас­ці з'я­вяц­ца яшчэ 20 та­кіх таб­ло.

Дру­гая праб­ле­ма — не­да­хоп пар­ко­вач­ных мес­цаў у го­ра­дзе. «Асоб­ныя ву­лі­цы ў Мін­ску, асаб­лі­ва край­нія пра­выя па­ло­сы, пе­ра­тва­ра­юц­ца ў пар­ко­вач­ныя мес­цы. Ёсць асоб­ныя ву­лі­цы — Кі­ся­лё­ва, Су­ха­раў­ская — дзе транс­парт не мо­жа раз'­ехац­ца», — вы­ка­заў абу­рэн­не Вік­тар То­зік.

Но­ва­га аў­та­вак­за­ла не бу­дзе

За­мест аў­та­вак­за­ла «Мас­коў­скі», які спы­ніў сваю ра­бо­ту 1 кра­са­ві­ка, но­ва­га аў­та­вак­за­ла ў Мін­ску бу­да­ваць не бу­дуць. «На­яў­насць трох аў­та­вак­за­лаў — не­да­зва­ляль­ная рас­ко­ша. На­прык­лад, у Бер­лі­не, які па пло­шчы і коль­кас­ці на­сель­ніц­тва боль­шы за Мінск, — адзін між­на­род­ны аў­та­вак­зал», — ска­заў Вік­тар То­зік.

Ра­зам з тым на­мес­нік ген­ды­рэк­та­ра ад­зна­чыў, што мож­на раз­гле­дзець пы­тан­не аб раз­мя­шчэн­ні не­вя­лі­кай аў­та­стан­цыі ў мік­ра­ра­ё­не Уруч­ча. Па­вод­ле яго слоў, гэ­та па­ві­нен быць кам­пакт­ны бу­ды­нак з мі­ні­маль­ны­мі вы­го­да­мі для па­са­жы­раў, а не ма­ну­мен­таль­нае збу­да­ван­не, ад­но толь­кі аб­слу­гоў­ван­не яко­га па­тра­буе не­ма­лых срод­каў.

«Ра­зум­ныя» пры­пын­кі — пад пы­тан­нем

У Мін­ску раз­гля­да­ец­ца маг­чы­масць уста­ноў­кі «ра­зум­ных» пры­пын­каў. Яны бу­дуць укам­плек­та­ва­ны элект­рон­ны­мі пры­ла­да­мі, якія да­зво­ляць па­са­жы­ру ары­ен­та­вац­ца ў ра­бо­це па­са­жыр­ска­га транс­пар­ту. Мяр­ку­ец­ца, што на пры­пын­ках раз­мес­ціц­ца элект­рон­нае таб­ло, на якім бу­дзе ад­люст­роў­вац­ца роз­ная ін­фар­ма­цыя аб рэй­са­вым рас­кла­дзе транс­пар­ту, схе­мы і тра­сы кі­рун­ку марш­ру­таў. Ад­нак ма­са­ва­га рас­паў­сюдж­ван­ня та­кія пры­пын­кі не атры­ма­юць, ска­заў Анд­рэй Іла­ры­ё­наў, бо га­рад­скі бюд­жэт не па­цяг­не та­кіх вы­дат­каў. Рэа­лі­за­цыя пра­ек­та ста­не маг­чы­май, ка­лі зной­дуц­ца ін­вес­та­ры.

За­тое ўжо дак­лад­на вя­до­ма, што ў дру­гім квар­та­ле 2015 го­да пач­не дзей­ні­чаць дыс­пет­чар­скі пункт па ка­ар­ды­на­цыі ра­бо­ты марш­рут­ных так­сі.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.