Вы тут

«Бачу мэту — думаю пра «Стралу», ці Дзень дзяжурства з «даішнікам»


Ін­спек­тар ДАІ — ад­на з тых пра­фе­сій, што аху­та­ны вя­лі­кай коль­кас­цю стэ­рэа­ты­паў і штам­паў, ча­сам зу­сім не­праў­дзі­вых. Але лю­дзі, га­то­выя пры­свя­ціць жыц­цё ахо­ве бяс­пе­кі на да­ро­гах, заўж­ды зна­хо­дзяц­ца. Ма­ла­ды су­пра­цоў­нік ад­дзе­ла ДАІ Пер­ша­май­ска­га ра­ё­на ста­лі­цы, ін­спек­тар да­рож­на-па­труль­най служ­бы Эду­ард ВЯР­ЛА­НАЎ з іх лі­ку. Ка­рэс­пан­дэн­ты «Чыр­вон­кі» па­пра­ца­ва­лі на ву­лі­цах Мін­ска ра­зам з ін­спек­та­рам і ўба­чы­лі пра­цу «да­іш­ні­ка» знут­ры.

18-17

Пра­цоў­ны дзень па­чы­на­ем ра­зам з Эду­ар­дам у Пер­ша­май­скім ад­дзе­ле ДАІ. Звы­чай­на ін­спек­та­ры пра­цу­юць у па­ры, але для нас сён­ня ро­бяць вы­клю­чэн­не: за­мест на­пар­ні­ка ў аў­та­ма­біль са­дзяц­ца жур­на­ліс­ты.

— Я за­воч­на ву­чыў­ся на фа­куль­тэ­це пра­ва ў Ака­дэ­міі МУС, — рас­каз­вае Эду­ард, кі­ру­ю­чы ма­шы­най, — по­тым пра­ца­ваў на рэ­гіст­ра­цыі транс­пар­ту. З 2010 го­да — ін­спек­тар. Аб чым ма­рыў у дзя­цін­стве? Не па­мя­таю, але дак­лад­на не пра ДАІ (смя­ец­ца). У цэ­лым пра­ца мне па­да­ба­ец­ца. Бы­ва­юць цяж­кія дні, бы­ва­юць больш лёг­кія. Звы­чай­ны пра­цоў­ны дзень — 9 га­дзін.

Па сло­вах Эду­ар­да, з за­га­дзя ва­ро­жым стаў­лен­нем кі­роў­цаў да су­пра­цоў­ні­каў ДАІ ён су­стра­ка­ец­ца да­во­лі рэд­ка. На­ват са­мыя не­дыс­цып­лі­на­ва­ныя ама­та­ры хут­кай яз­ды — ма­та­цык­ліс­ты — у боль­шас­ці вы­пад­каў са­мі спы­ня­юц­ца па па­тра­ба­ван­ні ін­спек­та­ра і па­га­джа­юц­ца са сва­і­мі па­ру­шэн­ня­мі.

— Ча­сам спы­ня­еш для пра­вер­кі да­ку­мен­таў да­во­лі да­ра­гія аў­та­ма­бі­лі, — раз­ва­жае Эду­ард, — і амаль усе іх кі­роў­цы па­вод­зяць ся­бе вель­мі ін­тэ­лі­гент­на. Сва­рыц­ца звы­чай­на па­чы­на­юць тыя, ад ка­го ты менш за ўсё гэ­та­га ча­ка­еш. Ра­зум­ны ча­ла­век усве­дам­ляе, што ні­я­кай пе­рад­узя­тас­ці ў мя­не ня­ма, мы ба­чым­ся ў пер­шы і, хут­чэй за ўсё, у апош­ні раз. Ін­спек­тар ста­віц­ца роў­на да ўсіх. Хо­чац­ца ча­каць та­го ж са­ма­га і ад кі­роў­цаў.

Усіх су­пра­цоў­ні­каў ДАІ тры­ма­юць «у фор­ме»: раз у тры ме­ся­цы яны пра­хо­дзяць аба­вяз­ко­вую атэс­та­цыю па Пра­ві­лах да­рож­на­га ру­ху. Да­рэ­чы, ча­сам і са­мім ін­спек­та­рам да­во­дзіц­ца вы­сту­паць у ро­лі на­стаў­ні­каў: за кож­ным за­ма­ца­ва­на шко­ла, дзі­ця­чы са­док і ад­на з дзярж­уста­ноў ра­ё­на. Су­пра­цоў­ні­кі ДАІ пра­вод­зяць там за­ня­ткі, на якіх рас­каз­ва­юць пра са­мае важ­нае ў Пра­ві­лах да­рож­на­га ру­ху і ад­каз­ва­юць на пы­тан­ні аў­ды­то­рыі.

...У пер­шыя хві­лі­ны па­тру­ля­ван­ня зда­ец­ца, што сло­вы пра дыс­цып­лі­на­ва­насць бе­ла­рус­кіх кі­роў­цаў — чыс­тая праў­да. Рых­ту­ем­ся да та­го, што па­ру­шаль­ні­каў бу­дзе ня­шмат.

— Вя­до­ма ж, ні­я­ка­га «пла­на па штра­фах» у нас ня­ма, — ка­жа Эду­ард. — Але ка­лі ты сіс­тэ­ма­тыч­на вяр­та­еш­ся з дзя­жур­ства з пус­той па­пкай, уз­ні­кае ла­гіч­нае пы­тан­не: «Чым жа ты ўвесь гэ­ты час зай­маў­ся?»

18-16

На­кі­роў­ва­ем­ся на ву­лі­цу Кар­бы­ша­ва, дзе мер­ка­ван­не аб доб­рай дыс­цып­лі­не на да­ро­гах ад­ра­зу ж раз­бу­ра­ец­ца: ча­ты­ры пра­та­ко­лы лі­та­раль­на за 20 хві­лін! Пер­шыя два ча­ла­ве­кі іг­на­ру­юць па­двой­ную су­цэль­ную лі­нію і раз­ва­роч­ва­юц­ца прос­та па­ся­род да­ро­гі. Абод­ва ад­ра­зу пры­зна­юць ся­бе ві­на­ва­ты­мі, а ўба­чыў­шы ў ма­шы­не ка­рэс­пан­дэн­таў, па­чы­на­юць усмі­хац­ца і ах­вот­на ўсту­па­юць у раз­мо­ву.

Не­ўза­ба­ве ста­но­вім­ся свед­ка­мі зу­сім дзіў­ных па­во­дзін: па­куль Эду­ард за­паў­няе пра­та­кол на ад­на­го з кі­роў­цаў, да су­сед­няй ма­шы­ны па­ды­хо­дзіць ма­ла­ды ча­ла­век. Ад­чы­няе дзве­ры, неш­та за­бі­рае і, уваж­лі­ва па­гля­дзеў­шы на ма­шы­ну ДАІ, — пе­ра­бя­гае пра­ез­ную част­ку. Пры гэ­тым блі­жэй­шы пе­ра­ход — уся­го за 30 мет­раў ад­сюль!

...Ру­ха­ем­ся да­лей і раз­маў­ля­ем аб воль­ным ча­се су­пра­цоў­ні­ка ДАІ. Га­лоў­ная ці­ка­васць Эду­ар­да па-за пра­цай — спорт. Жа­дан­не зай­мац­ца фі­зіч­най куль­ту­рай толь­кі ві­та­ец­ца — у іх рас­па­ра­джэн­ні ўлас­ная спар­тыў­ная і трэ­на­жор­ная за­лы, дзе кож­ны вы­бі­рае тое, што яму больш па ду­шы. Эду­ард ад­дае пе­ра­ва­гу гуль­ня­вым ві­дам спор­ту — тэ­ні­су і фут­бо­лу.

— Ка­лі ка­заць пра ка­лек­тыў, то ад­но­сі­ны з ка­ле­га­мі ў мя­не вель­мі доб­рыя, — ка­жа су­раз­моў­ца. — Я  на­ват ска­заў бы — сяб­роў­скія. Мы ра­зам зай­ма­ем­ся спор­там, ра­зам ад­па­чы­ва­ем: на ры­бал­цы, па­ля­ван­ні, у ка­вяр­нях. Ні пра якія пра­цоў­ныя кан­флік­ты на­ват раз­мо­вы не ідзе.

Эду­ард ка­жа, што най­ця­жэй­шае ў пра­цы — ДТЗ. Асаб­лі­ва та­ды, ка­лі ава­рыі су­пра­ва­джа­юц­ца траў­ма­мі ці на­ват ля­таль­ны­мі вы­пад­ка­мі. Гэ­та цяж­ка ў пер­шую чар­гу ма­раль­на. Хло­пец ста­ра­ец­ца не са­чыць за лё­сам лю­дзей, якія па­цяр­пе­лі на да­ро­зе, але час ад ча­су на во­чы трап­ля­юц­ца вян­кі на зна­ё­мых мес­цах...

— Асаб­лі­ва не люб­лю дні, ка­лі шмат дроб­ных ДТЗ, — ка­жа Эду­ард. — На кож­нае трэ­ба пры­ехаць, склас­ці пра­та­кол... На яго афарм­лен­не ідзе больш чым га­дзі­на. А ў ін­шым мес­цы, дзе ад­бы­ло­ся неш­та са­праў­ды сур'­ёз­нае, лю­дзі бу­дуць ча­каць. Пры тым, што за­раз іс­нуе маг­чы­масць са­ма­стой­на­га афарм­лен­ня ДТЗ па блан­ку, без удзе­лу су­пра­цоў­ні­ка ДАІ.

Не абы­хо­дзіц­ца на пра­цы і без
эк­стры­му — без па­го­няў за па­ру­шаль­ні­ка­мі. Са све­жых вы­пад­каў Эду­ард уз­гад­вае пе­ра­след угон­шчы­ка на ста­рэнь­кіх «Жы­гу­лях». Ра­ней су­дзі­мы за кра­дзеж зла­мыс­нік, які, як по­тым ака­за­ла­ся, быў яшчэ і п'я­ны, ру­шыў у бок каль­ца­вой. Кі­роў­ца на хут­ка­сці 150-170 кі­ла­мет­раў у га­дзі­ну ўця­каў ад пя­ці экі­па­жаў ДАІ. За­тры­маць яго ўда­ло­ся толь­кі у вёс­цы Се­ні­ца пад Мінск­ам. Там ён кі­нуў аў­та­ма­біль і спра­ба­ваў сха­вац­ца ў ле­се.

— Да­во­дзі­ла­ся на­ват стра­ляць, — рас­па­вя­дае ін­спек­тар. — У пер­шы год пра­цы быў та­кі вы­па­дак: ва Уруч­чы п'я­ны кі­роў­ца не спы­няў­ся, трой­чы та­ра­ніў служ­бо­вую ма­шы­ну ДАІ. Не­каль­кі ра­зоў ства­раў ава­рый­ную сі­ту­а­цыю, мог на­ехаць на пе­ша­хо­даў. Не за­ста­ва­ла­ся ні­я­кіх ва­ры­ян­таў, акра­мя вы­ка­ры­стан­ня зброі: спа­чат­ку стра­ляў у па­вет­ра, по­тым — па ко­лах. Да­рэ­чы, на­ват з пра­стрэ­ле­ны­мі шы­на­мі ён не збі­раў­ся спы­няц­ца, але па­са­жы­ры ў са­ло­не за­глу­шы­лі ру­ха­вік. Абы­шло­ся без ах­вяр. У той жа час бы­ва­юць і «вя­сё­лыя» вы­пад­кі. Ка­лісь­ці ба­чыў за­тры­ман­не п'я­на­га кі­роў­цы трак­та­ра, што чыс­ціць снег. Муж­чы­на на­пад­піт­ку пры­ехаў пры­бі­раць тэ­ры­то­рыю... ад­дзя­лен­ня ДАІ.

...За па­ру га­дзін ад­бы­ва­ец­ца не­ча­ка­нае — пра­та­ко­лы за­кан­чва­юц­ца. Вось та­бе і дыс­цып­лі­на­ва­ныя кі­роў­цы... Ру­ха­ем­ся да мес­ца па­чат­ку на­ша­га па­да­рож­жа, за­да­ём апош­нія пы­тан­ні.

— Га­лоў­ная пе­ра­ва­га ма­ёй пра­цы — гэ­та ак­тыў­насць. Ні­ко­лі не ся­дзіш на мес­цы, ру­ха­еш­ся, кож­ны дзень неш­та но­вае. Што важ­на, ёсць перс­пек­ты­ва рос­ту. Ха­чу спа­чат­ку атры­маць зван­не ка­пі­та­на (за­раз Эду­ард — стар­шы лей­тэ­нант мі­лі­цыі). Маг­чы­ма, ка­лі-не­будзь атры­ма­ец­ца па­пра­ца­ваць у спец­пад­раз­дзя­лен­ні «Стра­ла». У лю­бым вы­пад­ку я ба­чу сваю бу­ду­чы­ню толь­кі ў ДАІ.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.