Вы тут

З рызыкай на «ты» (+ ВІДЭА)


Ён па­даў у кратар вул­ка­на і пры­зям­ляў­ся ў джунг­лях

Са зна­ка­мі­тым ра­сій­скім эк­стрэ­ма­лам Ва­ле­ры­ем Ро­за­вым мы су­стрэ­лі­ся ра­ні­цай у ад­ной са ста­ліч­ных ка­вяр­няў. Гра­фік яго ме­ра­пры­ем­стваў на­столь­кі шчыль­ны, што раз­маў­ляць пры­хо­дзіц­ца за сня­дан­кам. У ва­чах сла­ву­та­га 49-га­до­ва­га па­ра­шу­тыс­та, двух­ра­зо­ва­га чэм­пі­ё­на све­ту па па­ра­шут­ным спор­це, чы­та­ец­ца сто­ма. Учо­ра ён пра­вёў лек­цыю для сту­дэн­таў БДУ, якую не­каль­кі ра­зоў спы­ня­лі ава­цы­я­мі, пра­дэ­ман­стра­ваў да­ку­мен­таль­ны фільм аб узы­хо­джан­ні на Эве­рэст, а сён­ня па­спеў ужо з'ез­дзіць на тэ­ле­ба­чан­не. Але, ня­гле­дзя­чы на стом­ле­насць, Ва­ле­рый ба­дзё­ра ад­каз­вае на пы­тан­ні, цы­туе Вы­соц­ка­га і ра­іць па­гля­дзець не­каль­кі доб­рых філь­маў пра го­ры.

Valery Rozov - Portrait

«Заўж­ды ма­рыў стаць аль­пі­ніс­там»

— Ва­ле­рый, ва­ша жон­ка так­са­ма зай­ма­ла­ся эк­стрэ­маль­ным спор­там — ска­ла­ла­жан­нем, удзель­ні­ча­ла ў ва­шых экс­пе­ды­цы­ях. А вось сы­ны ча­мусь­ці ста­лі пры­хіль­ні­ка­мі вод­на­га по­ла...

— А на­вош­та зай­мац­ца не­бяс­печ­ным аль­пі­ніз­мам, ка­лі ёсць нар­маль­ныя за­ня­ткі? Тым больш вод­нае по­ла — доб­рая ка­ман­дная гуль­ня, якая раз­ві­вае ар­га­нізм. Ста­рэй­шы сын тра­піў у гэ­ты від спор­ту вы­пад­ко­ва, але ў яго ад­ра­зу па­ча­ло атрым­лі­вац­ца. Ся­рэд­ні пай­шоў ужо па на­ка­та­ным шля­ху. У вы­ні­ку хлоп­цы вый­шлі амаль што на пра­фе­сій­ны ўзро­вень.

— Ва­шы са­вец­кія ад­на­год­кі ма­ры­лі стаць кас­ма­на­ўта­мі і мі­лі­цы­я­не­ра­мі, ма­шы­ніс­та­мі і вай­скоў­ца­мі, а вы...

— Заўж­ды ма­рыў стаць аль­пі­ніс­там. У шко­ле ву­чыў­ся доб­ра. Скон­чыў яе з за­ла­тым ме­да­лём, а ў го­ры пай­шоў дзя­ку­ю­чы ста­рэй­ша­му бра­ту. У свой час ён узяў мя­не ра­зам з са­бой у па­ход на Каў­каз, у го­ры, якія я вель­мі люб­лю. Гэ­ты вы­па­дак моцна паў­плы­ваў на маё да­лей­шае жыц­цё.

— Ваш су­ай­чын­нік Аль­берт Дзем­чан­ка, трох­ра­зо­вы пры­зёр Алім­пій­скіх гуль­няў па са­нач­ным спор­це, тры га­ды, ганд­ля­ваў мя­сам на рын­ку. А вас жыц­цё пры­му­ша­ла пра­ца­ваць не па спе­цы­яль­нас­ці?

— Так, пэў­ны час, каб за­ра­біць, мне пры­хо­дзі­ла­ся пра­ца­ваць у Ра­сіі вы­сот­ным аль­пі­ніс­там. Што ра­біў? Ві­сеў на вя­роў­цы, мыў вок­ны і гер­ме­ты­за­ваў шчы­лі­ны ў да­мах.

18-6

«Ска­чок у вул­кан эпа­халь­ным не лі­чу»

— Коль­кі ча­су на пра­ця­гу го­да атрым­лі­ва­ец­ца пра­во­дзіць на ра­дзі­ме?

— У ся­рэд­нім паў­го­да. Праў­да, ні­хто ця­бе не рэг­ла­мен­туе ў ча­се. Ты сам пла­ну­еш сваё жыц­цё. Што ты­чыц­ца ўмоў, для бэй­сджам­пін­гу (скач­коў з па­ра­шу­там з фік­са­ва­ных аб'­ек­таў) пра­сцей трэ­ні­ра­вац­ца ў Аль­пах. Без­умоў­на, ёсць для па­доб­ных скач­коў доб­рыя мес­цы і ў на­шых га­рах, ад­нак там дрэн­ная інф­ра­струк­ту­ра. Каб па­тра­піць на кроп­ку для скач­ка, не­аб­ход­на ар­га­ні­за­ваць ма­лень­кую экс­пе­ды­цыю. Але да іх не пра­кла­дзе­ны да­ро­гі, ня­ма на­ват гор­ных сце­жак і карт.

— Пры гэ­тым адзін са сва­іх са­мых зна­ка­мі­тых скач­коў у кас­цю­ме-«кры­ле» вы зра­бі­лі ме­на­ві­та ў Ра­сіі. Пяць га­доў та­му ві­дэа ва­ша­га па­лё­ту ў жа­ра­ло дзей­на­га вул­ка­на аб­ля­це­ла лі­та­раль­на ўвесь свет...

— Толь­кі для мя­не ска­чок у кра­тар вул­ка­на не з'яў­ля­ец­ца эпа­халь­ным. Усё гэ­та на­гад­вае гіс­то­рыю му­зы­кан­таў, якія, на іх дум­ку, за­пі­са­лі пра­хад­ную пес­ню, а яна не­ча­ка­на ста­ла хі­том. Так і тут. У мя­не ёсць шмат доб­рых скач­коў, на­прык­лад, у Па­та­го­ніі, ад­нак пра іх ні­хто не ўзгад­вае.

— Прос­та мно­гія і сён­ня ду­ма­юць, што кра­тар — гэ­та вя­лі­кая дзір­ка ў бяз­дон­не.

— З вул­ка­нам, на маю дум­ку, атры­ма­ла­ся ці­ка­вая пе­рад­гіс­то­рыя. У 2009 го­дзе быў жорст­кі кры­зіс. Мне тады ска­за­лі: «Ва­ле­ра, Гі­ма­лаі — гэ­та, без­умоў­на, вы­дат­на. Але да­вай што-не­будзь зро­бім у Ра­сіі». Я па­га­дзіў­ся і пра­па­на­ваў Кам­чат­ку, якая ака­за­ла­ся ідэа­льнай для па­лё­таў уз­доўж схі­лаў. За­пі­саў у план і ска­чок у вул­кан Мут­ноў­скі, пра які пас­ля за­быў­ся. Мая ідэя спа­да­ба­ла­ся на­столь­кі, што нам вы­ра­шы­лі да­па­маг­чы з вер­та­лё­та­мі, са­бра­ла­ся пра­фе­сій­ная ка­ман­да. Ка­лі мы ў чар­го­вы раз аб­мяр­коў­ва­лі пра­ект, я па­каз­ваў на кар­це, што «вось тут бу­дуць лыж­ні­кі ка­тац­ца, а я вазь­му ды пра­ля­чу над імі», а мне не­ча­ка­на на­га­да­лі пра вул­кан. І тут я зра­зу­меў, што га­лоў­най «фіш­кай» пра­ек­та ста­но­віц­ца ска­чок у кра­тар. Праб­ле­ма ў тым, што Мут­ноў­скі — гэ­та, па сут­нас­ці, пла­то вя­лі­кай га­ры. На ад­ной яго па­ло­ве ўвесь час неш­та ды­мі­ла­ся, буль­ка­лі гра­зе­выя лу­жы­ны, а на дру­гой зна­хо­дзіў­ся «снеж­ны мост», пра­ве­рыць тры­ва­ласць яко­га не бы­ло ча­су. Я быў вы­му­ша­ны ско­чыць без па­пя­рэд­няй пра­вер­кі. І тое, што са­бой уяў­ляе гэ­ты снег, бы­ло для мя­не га­лоў­ным пы­тан­нем. Пля­цоў­ка там вя­лі­кая, але ка­лі зда­рыц­ца за­крут­ка стро­паў, ця­бе мо­жа знес­ці ў ак­тыў­ную част­ку вул­ка­на, што бы­ло б сур'­ёз­най праб­ле­май. Ад­нак усё прай­шло доб­ра.

— Да­рэ­чы, ка­лі не па­мы­ля­ю­ся, вам так­са­ма да­во­дзі­ла­ся пры­зям­ляц­ца на­ват у джунг­лях?

— У меня было не­каль­кі пра­ек­таў на поўд­ні Ве­не­су­э­лы. У ба­сей­не ра­кі Ары­но­ка цу­доў­ныя мяс­ці­ны. Там зна­хо­дзяц­ца са­праўд­ныя джунг­лі, ся­род якіх на не­каль­кі сот­няў мет­раў уз­вы­ша­юц­ца ска­лы Це­пуі. Ка­лі па­мя­та­е­це, Ар­тур Ко­нан Дойл апі­саў іх у сва­ім на­ву­ко­ва-фан­тас­тыч­ным ра­ма­не «За­кі­ну­ты свет». Ды­на­заў­раў там, зра­зу­ме­ла, ня­ма, ад­нак у гэ­тых мяс­ці­нах за­ха­ва­лі­ся арэ­о­лы пра­жы­ван­ня тых ві­даў жы­вёл і рас­лін, якія больш ні­дзе не су­стра­ка­юц­ца. У мя­не бы­ла та­кая скла­да­ная ла­гіс­ты­ка, што я не ве­даў, як тра­піць у па­трэб­нае мес­ца. Што ка­заць, дзі­кі ра­ён на мя­жы з Ка­лум­бі­яй, дзе мяс­цо­выя бан­ды пе­ра­праў­ля­юць нар­ко­ты­кі. Акра­мя та­го, джунг­лі ака­за­лі­ся шмат'­ярус­ны­мі. І ка­лі ты па­гля­дзіш з зямлі ўверх, на­огул не зра­зу­ме­еш, дзе зна­хо­дзіш­ся.

— Вы па­мя­та­е­це сваю са­мую пра­цяг­лую экс­пе­ды­цыю?

— Усе скач­кі ста­віць у адзін шэ­раг нель­га. Аб не­ка­то­рых мож­на за­быц­ца на ад­ва­рот­ным шля­ху. Асоб­на ста­яць пра­ек­ты, на якія ты па­тра­ціў шмат вы­сіл­каў і ча­су. Са­мы пра­цяг­лы і цяж­кі пра­ект для мя­не пры­паў на 2004 год. Гэ­та бы­ло ў Па­кі­ста­не. Мы лез­лі па за­ход­няй сця­не га­ры Амін-Брак, ад­ной з са­мых цяж­кіх сцен у све­це. Яна як тры Астан­кін­скія тэ­ле­ве­жы: 1,5 ты­ся­чы мет­раў вер­ты­каль­на­га гра­ні­ту! Што тут ка­заць, ка­лі толь­кі на са­мой га­ры мы пра­вя­лі 2-3 тыд­ні. І я быў на­столь­кі вы­ма­та­ны, стом­ле­ны, што ні­як не мог са­брац­ца, каб скок­нуць. Ад­мет­на, што та­ды як­раз быў дзень на­ра­джэн­ня ад­на­го з ма­іх сы­ноў. Я так быў не ўпэў­не­ны ў са­бе, што вы­ра­шыў пе­ра­нес­ці ска­чок, каб не са­пса­ваць сы­ну свя­та. Дзе­ля гэ­та­га мне прый­шло­ся пры­ду­маць гіс­то­рыю пра дрэн­ны ве­цер.

18-4

Вы­шы­ня па­шы­рае свя­до­масць

— Ле­тась вы скок­ну­лі з паў­ноч­най сця­ны Эве­рэс­та і ўста­на­ві­лі рэ­корд ся­род са­мых вы­со­кіх бэйс-скач­коў. Пас­ля гэ­та­га анг­лій­скія жур­на­ліс­ты на­зва­лі вас «рус­кім смель­ча­ком».

— За­ход­нія срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі час­та лю­бяць вы­ка­рыс­тоў­ваць штам­пы. Яны мя­не могуць на­зваць і смель­ча­ком, і зла­мі-га­ла­вой. У Ра­сіі мя­не так ні­хто не на­зы­ваў. Звы­чай­на, ка­лі пры­хо­джу на тэ­ле­ба­чан­не, вя­ду­чы ў эфі­ры ка­жа, што «ў нас ў гас­цях жы­вая ле­ген­да эк­стрэ­маль­на­га спор­ту».

— Але з гэ­тым цяж­ка не па­га­дзіц­ца. Вы зра­бі­лі ка­ля 10 ты­сяч па­ра­шут­ных скач­коў, і, на­пэў­на, як пі­ло­ты са­ма­лё­таў, інакш па­зі­ра­е­це на жыц­цё, бо ве­да­е­це, як на­ша пла­не­та вы­гля­дае з вы­шы­ні пту­шы­на­га па­лё­ту?

— Вы­шы­ня па­шы­рае свя­до­масць. Я час­та ка­жу, што на лю­бі­мыя мяс­ці­ны вар­та гля­дзець з вы­шы­ні. Мно­гія з іх вы­гля­да­юць ад­туль больш пры­го­жа. А мае лю­бі­мыя пей­за­жы — гэ­та го­ры. Эве­рэст — кла­сі­ка аль­пі­ніз­му.

— А як жа аль­пі­ніс­ты, якія пас­ля смер­ці так і за­ста­юц­ца ля­жаць на га­ры?

— Праб­ле­ма вя­лі­кіх вы­шынь за­клю­ча­ец­ца ў тым, што на­ват ка­лі ча­ла­век вы­ка­рыс­тоў­вае кіс­ла­род, доб­ра фі­зіч­на пад­рых­та­ва­ны, ён усё роў­на зна­хо­дзіц­ца на мя­жы сва­іх маг­чы­мас­цяў. Та­бе мо­гуць у не­чым да­па­маг­чы, пад­стра­ха­ваць, але ў ні­ко­га не бу­дзе сі­лы вес­ці ця­бе ўніз. Та­му, ка­лі на та­кой вы­шы­ні губ­ля­еш маг­чы­масць ру­хац­ца са­ма­стой­на, ты за­ста­неш­ся там на­ват та­ды, ка­лі яшчэ жы­вы. Лю­дзі, якія гі­нуць на Эве­рэс­це, ля­жаць по­бач са сцеж­кай.

— Вы ска­за­лі сту­дэн­там, што ва­ша ма­ра ажыц­ця­віц­ца та­ды, ка­лі вы да­жы­вя­це да ста­рас­ці і па­ба­чы­це сва­іх уну­каў...

— Я та­ды крыху па­жар­та­ваў, а адзін бе­ла­рус­кі сайт вы­даў ма­тэ­ры­ял пад за­га­лоў­кам «Мая звыш­мэ­та — да­жыць да ста­рас­ці». Без­умоў­на, я ра­зу­мею, што ёсць ры­зы­ка, не­бяс­пе­ка, мо­жа прос­та не па­шан­ца­ваць. Але ёсць го­ры ў Гі­ма­ла­ях, Аль­пах, з якіх я ха­цеў бы скок­нуць.

Якія мае блі­жэй­шыя пла­ны? Па-пер­шае, я ча­ла­век з за­ба­бо­на­мі, та­му аб­вя­шчаць іх не ха­чу. А па-дру­гое, ха­пае кан­ку­рэн­таў, якія мо­гуць прос­та пе­ра­ха­піць ідэю.

— Як ча­ла­век, які амаль усё жыц­цё пры­свя­ціў га­рам, вы, на­пэў­на, так­са­ма лю­бі­це гля­дзець ад­па­вед­нае кі­но?

— Ця­пер пра го­ры па­ча­лі зды­маць больш філь­маў. Праў­да, яны зня­ты па га­лі­вуд­скіх шаб­ло­нах і пе­ра­ста­лі быць праў­дзі­вы­мі. Я вель­мі люб­лю «Вер­ты­каль» з Ула­дзі­мі­рам Вы­соц­кім, фран­цуз­скую стуж­ку 1970-х гадоў «Смерць пра­вад­ні­ка». Маг­чы­ма, яе не ўсе ве­да­юць, але гэ­ты фільм са­праў­ды вар­ты та­го, каб яго па­гля­дзе­лі.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Фо­та Над­зеі Бу­жан і з ар­хі­ва Ва­ле­рыя Ро­за­ва.

18-3

Бу­дзем зна­ё­мыя

Ва­ле­рый РО­ЗАЎ — са­вец­кі і ра­сій­скі аль­пі­ніст. За­слу­жа­ны май­стар спор­ту па па­ра­шут­ным спор­це. На­ра­дзіў­ся ў Ніж­нім Ноў­га­ра­дзе. Аль­пі­ніз­мам па­чаў зай­мац­ца ў 1982 го­дзе. Здзейс­ніў больш за 50 узы­хо­джан­няў 5-й і 6-й ка­тэ­го­рыі. З 1994-га па 1996 год Ро­заў удзель­ні­чаў у пра­ек­це «Сем вяр­шынь», у ме­жах яко­га ўзы­шоў на Эль­брус (5642 м), Манб­лан (4810 м), Акан­ка­гуа (6960 м), Кі­лі­ман­джа­ра (5885 м), пік Пі­ра­мі­да Карс­тэнз (5040 м). 5 га­доў та­му ўпер­шы­ню ў гіс­то­рыі скок­нуў у кас­цю­ме-«кры­ле» ў кра­тар дзе­йна­га вул­ка­на Мут­ноў­скі. Ва­ле­рый Ро­заў зра­біў рэ­корд­ны ска­чок з Эве­рэс­та з вы­шы­ні 7220 мет­раў над уз­роў­нем мо­ра.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.