Вы тут

На каляды без казы, а на вяселле з «зайцамі»


Зі­ма, як і лю­бая па­ра го­да, кож­ным з нас ус­пры­ма­ец­ца па-роз­на­му. Ад­нак без су­мнен­ня мож­на ска­заць, што на­ва­год­нія свя­ты — пры­чы­на для ра­дас­ці і маг­чы­масць ад­па­чыць у ко­ле род­ных, сяб­роў за ку­бач­кам дух­мя­най ка­вы, мож­на і з пес­ня­мі. Так, у вёс­цы Ба­рань Ар­шан­ска­га ра­ё­на нас са зды­мач­най гру­пай пра­гра­мы «На­пе­рад у мі­ну­лае» сва­ёй твор­час­цю са­гра­ва­лі ад­ра­зу два ка­лек­ты­вы — узор­ны фальк­лор­ны ка­лек­тыў «Шчод­ры­кі» і на­род­ны ан­самбль на­род­най му­зы­кі і пес­ні «Кры­ні­чань­ка».

19-16

Як той ка­заў, ма­ла­дым усю­ды да­ро­га, та­му і на сцэ­ну пер­шы­мі вый­шлі юныя ар­тыс­ты. Хлоп­цы і дзяў­ча­ты ўзбро­і­лі­ся не толь­кі га­ла­са­мі, але і ін­стру­мен­та­мі. Вы­зна­чыў­шы­ся з рас­ста­ноў­кай ар­тыс­таў на сцэ­не, каб і са­ліс­ты, і му­зы­кан­ты не за­сла­ня­лі адзін ад­на­го, слу­ха­ем пер­шую пес­ню, ка­ляд­ную…

Ой, ка­ляд­ныя блі­ны лад­ныя,

Лю­лі-лю­лі, блі­ны лад­ныя.

Вы, ка­ля­дач­кі, пры­блі­жы­це­ся,

Ой, лю­лі-лю­лі, пры­блі­жы­це­ся.

Нам Пі­лі­паў­ка на­да­ку­чы­ла,

Ой, лю­лі-лю­лі, на­да­ку­чы­ла.

Жы­ва­ты на­шы па­за­му­ч­ва­ла,

Ой, лю­лі-лю­лі, па­за­муч­ва­ла

Ой, ка­ляд­ныя блі­ны лад­ныя.

—Ка­лек­тыў «Шчод­ры­кі» ар­га­ні­за­ва­лі ў 1992 го­дзе. Гэ­та ўжо не пер­шы склад удзель­ні­каў бо дзе­ці ж пад­рас­та­юць і сы­хо­дзяць. У 2002 го­дзе ка­лек­ты­ву бы­ло пры­свое­на зван­не «ўзор­ны». Я ез­джу ў фальк­лор­ныя экс­пе­ды­цыі, збі­раю пе­сен­ны ма­тэ­ры­ял на­шай Ар­шан­шчы­ны. Ка­лі неш­та нам па­да­ба­ец­ца, то бя­ром та­кія пес­ні ў рэ­пер­ту­ар, — ро­біць эк­скурс у гіс­то­рыю і рас­каз­вае пра на­дзён­нае кі­раў­нік Вя­ча­слаў Шпа­коў­скі.

Лад­на гу­чаць га­ла­сы і тры­ма­юць пар­тыі му­зыч­ныя ін­стру­мен­ты… А пас­ля вя­ду­чая спра­буе вы­свет­ліць, што слу­ха­юць тут па-за сцэ­най. Гус­ты, як і та­лен­ты, аказ­ва­ец­ца, прад­стаў­ле­ны ў гэ­тым ка­лек­ты­ве ў ба­га­тай па­літ­ры: ад­ным па­да­ба­ец­ца твор­часць «Пес­ня­роў», дру­гія «Тя­ни-тол­кай» слу­ха­юць, ін­шыя ад­да­юць пе­ра­ва­гу рэ­пу, ро­ку… Ад­нак аб'­яд­ноў­вае іх лю­боў да бе­ла­рус­кай на­род­най пес­ні.

Пас­ля ма­ла­дзей­шых ар­тыс­таў свае та­лен­ты дэ­ман­стру­юць удзель­ні­кі «Кры­ні­чань­кі». У рэ­пер­ту­а­ры ка­лек­ты­ву ёсць і ка­ляд­ныя, і ка­ра­год­ныя, і мно­гія ін­шыя пес­ні… Ад­на з іх жар­таў­лі­ва рас­па­вя­дае пра жа­но­чыя кло­па­ты:

Па­ня­дзе­лак па­ня­дзель­ні­ча­ла,

А ў аў­то­рак я аў­то­рні­ча­ла.

Ку­дзе­ля, ку­дзе­ля мая,

за­ста­ла­ся не­да­пра­дзе­ная.

У аў­то­рак я аў­то­рні­ча­ла,

А ў ся­рэ­ду са­бе ба­ню та­пі­ла.

Ку­дзе­ля, ку­дзе­ля мая,

за­ста­ла­ся не­да­пра­дзе­ная.

У ся­рэ­ду са­бе ба­ню та­пі­ла,

А ў чац­вер я там па­па­ры­ла­ся.

Ку­дзе­ля, ку­дзе­ля мая,

за­ста­ла­ся не­да­пра­дзе­ная.

У чац­вер там я па­па­ры­ла­ся,

А ў пят­ні­цу доб­ры лю­дзі не пра­дуць.

Ку­дзе­ля, ку­дзе­ля мая,

за­ста­ла­ся не­да­пра­дзе­ная.

А ў пят­ні­цу доб­ры лю­дзі не пра­дуць.

А су­бо­та ды ра­дзі­цель­ска.

Ку­дзе­ля, ку­дзе­ля мая,

за­ста­ла­ся не­да­пра­дзе­ная.

Су­бо­та ды ра­дзі­цель­ска,

А ня­дзе­ляй я к абе­дзен­ке пай­шла,

Так і ўся мая ня­дзе­леч­ка прай­шла.

Ку­дзе­ля, ку­дзе­ля мая,

за­ста­ла­ся не­да­пра­дзе­ная.

Да­рэ­чы, як рас­ка­за­лі нам удзель­ні­кі ка­лек­ты­ву, у Ба­ра­ні ёсць мяс­цо­вая ад­мет­насць у свят­ка­ван­ні Ка­ляд. Тут не вод­зяць ка­зу, а за­мест гэ­та­га він­шу­юць па-свой­му: ма­ла­дая па­ра хо­дзіць на Шчод­ры ве­чар па вёс­цы і ка­го су­стра­кае, та­го за­пра­шае да ся­бе на алад­кі. А по­тым усе збі­ра­юц­ца ў ха­це тых, хто за­пра­шаў, і свят­ку­юць з пес­ня­мі і тан­ца­мі, час­ту­юц­ца хат­ні­мі пры­сма­ка­мі… На­огул да аб­ра­даў тут ста­вяц­ца бе­раж­лі­ва, але ра­зам з тым імк­нуц­ца ра­біць усё маг­чы­мае, каб яны бы­лі за­па­тра­ба­ва­ны­мі і сён­ня — не­ка­то­рыя пе­ра­кла­да­юць, спра­бу­юць да­да­ваць неш­та сваё. Та­му і на вя­сел­лях ка­лек­тыў заў­сё­ды жа­да­юць ба­чыць з вы­ступ­лен­ня­мі. Ар­тыс­ты з «Кры­ні­чань­кі» мо­гуць ма­ла­дых і пес­ня­мі па­він­ша­ваць, і вя­сель­ны марш сыг­раць. А бы­вае, што ма­ла­дым да­ро­гу пе­ра­хо­дзяць. Вя­сель­ная тра­ды­цыя на­зы­ва­ец­ца «зай­цы»: ар­тыс­ты ка­жуць ма­ла­дым сло­ва на да­ро­гу, а по­тым праз руч­нік пра­пус­ка­юць іх да­лей вя­сел­ле свят­ка­ваць…

19-15

Гэ­та сён­ня не­ка­то­рыя да вя­сел­ля не заў­сё­ды сур'­ёз­на ста­вяц­ца і дзяў­ча­ты лю­бяць лі­чыць ся­бе не­за­леж­ны­мі, а здаў­на вя­ло­ся, што муж­чы­на — апо­ра ў сям'і і яе кар­мі­цель. Як у на­ступ­най пес­ні:

А Бо­жа мой!

Толь­кі або­рач­кі тон­кі;

Ні­хто за­муж не бя­рэ,

або­ра­чак не псуе.

Мой му­жык Да­мі­нік —

яго ро­зум не вя­лік,

Як бы­ла я дзеў­кай,

ця­пер ма­ла­дзіч­ка.

Доб­ра быць за му­жам

ды не за п'я­ніч­кай,

Ся­кі-та­кі, абы быў,

со­лі хле­ба каб ку­піў.

Ся­кі-та­кі муж­чы­на,

за мной дро­вы і лу­чы­на.

(са­лі­ру­юць муж­чы­ны)

Як за яго за­ва­лю­ся,

я ні­ко­га не ба­ю­ся.

А Бо­жа мой!

Толь­кі або­рач­кі тон­кі;

Ні­хто за­муж не бя­рэ,

або­ра­чак не псуе.

Ка­лек­тыў «Кры­ні­чань­ка» быў за­сна­ва­ны ў 1988 го­дзе. «Я та­ды пра­ца­ваў на на­шым за­вод­зе «Чыр­во­ны каст­рыч­нік» і мя­не за­пра­сі­лі ў ан­самбль. Пры­вёў з са­бой не­каль­кі ча­ла­век, якія так­са­ма лю­бі­лі бе­ла­рус­кую на­род­ную пес­ню. Свят­ла­на Ала­дзе­ва прый­шла пер­шай, по­тым яшчэ не­ка­то­рыя жан­чы­ны да­лу­чы­лі­ся. З ча­сам у на­шым ка­лек­ты­ве з'я­ві­лі­ся дзве Зі­на­і­ды: Сім­чан­ка і Іва­ноў­ская. Яны прый­шлі ў адзін дзень, не­дзе праз год пас­ля па­чат­ку на­ша­га іс­на­ван­ня. У нас яны па­сяб­ра­ва­лі і да сён­ня за­ста­лі­ся. Муж­чы­ны ў нас спя­ва­юць ужо не­дзе га­доў па сям­нац­цаць. У 1996 го­дзе нам пры­сво­і­лі зван­не «на­род­ны», — ус­па­мі­нае кі­раў­нік ан­самб­ля Вя­ча­слаў Шпа­коў­скі, які пад­трым­лі­вае і ў ма­ла­до­га, і ў ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня лю­боў да бе­ла­рус­кай на­род­най пес­ні. Ён так­са­ма ез­дзіць па Ар­шан­шчы­не ў фальк­лор­ныя экс­пе­ды­цыі, дбай­на шу­кае но­выя пе­сен­ныя скар­бы для рэ­пер­ту­а­ру. Не­ка­то­рыя пес­ні вы­кон­ва­юць з тых, што са­мі ад ста­рэй­шых ро­дзі­чаў за­пом­ні­лі. А ад­ной на­ват па­хва­лі­лі­ся: маў­ляў, яе іх кі­раў­нік сам на­пі­саў:

Я ха­джу па лу­зе,

            лу­зе зе­ля­нень­кім,

Там гу­ля­юць дзеў­кі,

            а я ма­ла­дзень­кі.

А я, ма­ла­дзень­кі,

            на дзе­вак па­гля­даю,

Там збі­рае квет­кі Ка­ся ма­ла­дая.

Я ёй усё мар­гаю, а яна ра­го­ча,

Са мной, ма­ла­дзень­кім,

            яна гу­ляць не хо­ча.

Ся­ду я на ка­ня, ка­ня ва­ра­но­га

Ды па­еду ў сва­ты

            да баць­кі ста­ро­га

Ды баць­ку ста­ро­му

            ў нож­кі па­кла­ню­ся:

«Ад­дай за мя­не Ка­сю,

            ад­ра­зу ажа­ню­ся!»

«Ёсць жа­ніх у Ка­сі

            ста­ры і ба­га­ты,

А ты ма­ла­дзень­кі,

            але бед­на­ва­ты».

Ка­жа Ка­ся баць­ку:

            «Не люб­лю ста­ро­га,

Ад­дай мя­не, баць­ка,

             за хлоп­ца ма­ла­до­га».

На Па­кроў гу­ля­лі

            ўсім ся­лом вя­сел­ле

Пі­лі мёд-га­рэл­ку

            лю­дзям на здзіў­лен­не…

Што тут ка­заць — лепш шчы­ра па­ра­да­вац­ца, што жы­вуць на зям­лі бе­ла­рус­кай лю­дзі — та­кія та­ле­на­ві­тыя, пра­ца­ві­тыя, апан­та­ныя сва­ёй спра­вай. І на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да, ка­лі мы час­та ўсклад­ва­ем над­зеі на леп­шае, хо­чац­ца па­жа­даць, каб кож­ны з нас па­мя­таў, як важ­на за­хоў­ваць і па­ва­жаць сваё мі­ну­лае…

Але­на ДРАП­КО.
Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.