Вы тут

Не дарэмна ўкладалі ў «малочку»


Трэ­цюю част­ку Кар­мян­ска­га ра­ё­на зай­ма­юць ля­сы. Ас­тат­няя тэ­ры­то­рыя — вор­ныя зем­лі з ба­лам гле­бы ка­ля 36. Іх ка­ля 40 ты­сяч гек­та­раў, та­му не­вы­пад­ко­ва, што раз­ві­ва­юць тут ак­тыў­на ме­на­ві­та сель­скую гас­па­дар­ку. Сё­ле­та ва­ла­вы на­ма­лот зер­ня склаў на 62% больш, чым ле­тась. За два па­пя­рэд­нія га­ды, між ін­шым, на Кар­мян­шчы­не бы­ло ўве­дзе­на шэсць су­час­ных ма­лоч­ных да­іль­ных комп­лек­саў, — рас­каз­вае стар­шы­ня рай­вы­кан­ка­ма Аляк­сей Ясо­наў:

19-31

— Вынікі гэтага ўвядзення вы ўжо адчулі?

— Безумоўна. Пры­кмет­на па­вя­лі­чы­ла­ся пра­дук­цый­насць пра­цы і вы­твор­часць жы­вё­ла­га­доў­чай пра­дук­цыі. Кам­п'ю­та­ры на но­вых комп­лек­сах поў­нас­цю ад­соч­ва­юць фі­зі­я­ла­гіч­ны стан і пра­дук­цый­насць жы­вёл. Ця­пер на­доі скла­да­юць больш за 4750 кг ма­ла­ка на ка­ро­ву. А, на­прык­лад, на но­вай фер­ме «Вы­со­кае» КСУП «Саў­гас «Кар­мян­скі» — у ме­жах 5400 кг. Ка­неш­не, з увя­дзен­нем но­вых фер­маў знач­на па­леп­шы­ла­ся тэх­на­ло­гія да­ен­ня і ўмо­вы пра­цы для су­пра­цоў­ні­каў. Ап­ты­мі­за­ва­на коль­касць пра­цу­ю­чых, што ў вы­ні­ку пры­вя­ло да знач­на­га па­вы­шэн­ня іх за­роб­каў. На­прык­лад, на вы­шэй­на­зва­най фер­ме да­яр­ка за­раз атрым­лі­вае Br12 млн. Зра­зу­ме­ла, ка­лі ра­ней іс­на­ва­ла праб­ле­ма з кад­ра­мі, то ця­пер яе ня­ма.

— Тра­ды­цый­на аграр­ны ра­ён мае, ад­нак, і сваё гра­даў­тва­раль­нае прад­пры­ем­ства, рэ­кан­струк­цыя яко­га па­він­на за­вер­шыц­ца сё­ле­та.

— Так, па­ды­хо­дзіць да за­вяр­шэн­ня рэ­кан­струк­цыя фі­лі­яла «Кар­мян­скі льно­за­вод» ААТ «Го­мель­лён». У гэ­тую вы­твор­часць укла­дзе­ны вя­лі­кія срод­кі, там ім­парт­нае аб­ста­ля­ван­не, і ўжо сён­ня ёсць ста­ноў­чыя вы­ні­кі. Ка­лі ста­рая лі­нія да­зва­ля­ла з ад­ной то­ны сы­ра­ві­ны атрым­лі­ваць 20-25% доў­га­га ва­лак­на, сён­ня мы яго атрым­лі­ва­ем ка­ля 40-45%. Ка­неш­не, гэ­тыя ўдас­ка­наль­ван­ні ўрэш­це ада­б'юц­ца і на па­ве­лі­чэн­ні па­дат­каў у мяс­цо­вы бюд­жэт. Вы­рас­це і за­ро­бак лю­дзей, якія пра­цу­юць на прад­пры­ем­стве. Там жа па­ста­ві­лі лі­нію бры­ке­та­ван­ня ад­хо­даў іль­но­вы­твор­час­ці, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ў якас­ці па­лі­ва. У пла­нах — уста­ля­ваць га­за­тур­бін­ную ўста­ноў­ку, каб вы­раб­ляць элект­ра­энер­гію на са­мім прад­пры­ем­стве і яе вы­ка­рыс­тоў­ваць. Да­рэ­чы, на­ле­та мы пла­ну­ем увес­ці ў строй фі­лі­ял ААТ «Рэ­чыц­кі тэкс­тыль». Гэ­та бу­дзе прын­цы­по­ва но­вая вы­твор­часць тка­нін для до­ма.

— Аляк­сей Аляк­санд­ра­віч, усе вы­твор­чыя вы­ні­кі па­він­ны ад­чуць жы­ха­ры на сва­ім даб­ра­бы­це. Ці не так?

— Наш не­вя­лі­кі га­ра­док Кар­ма сён­ня мае інф­ра­струк­ту­ру, якая па­ста­ян­на ўдас­ка­наль­ва­ец­ца. У пер­шым паў­год­дзі быў зда­дзе­ны дом, у якім 20 з 30 ква­тэр — для ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў. У дру­гім паў­год­дзі мы ўвя­лі 12-ква­тэр­ны дом. У ім 8 ква­тэр пра­да­стаў­ле­ны шмат­дзет­ным сем'­ям. Шмат ува­гі на­да­ец­ца пы­тан­ням на­вя­дзен­ня па­рад­ку на зям­лі. Жы­ха­ры імк­нуц­ца зра­біць кож­ны на­се­ле­ны пункт ра­ё­на яшчэ больш пры­го­жым. Рай­цэнтр па­ста­ян­на аб­наў­ля­ец­ца. Сён­ня мя­ня­ец­ца і стаў­лен­не лю­дзей да зям­лі, сва­ёй пра­цы, уся­го на­ва­кол­ля.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ, фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.