Вы тут

Хто трапіць у «аўстрыйскі дэсант»?


Праз ты­дзень ад­бу­дзец­ца фі­нал на­цы­я­наль­на­га ад­бо­рач­на­га ту­ра між­на­род­на­га кон­кур­су пес­ні «Еў­ра­ба­чан­не-2015».

Як рас­ка­за­лі «Звяз­дзе» ў прэс-служ­бе Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі, ужо пра­ве­дзе­ны шэ­раг су­стрэч ар­га­ні­за­та­раў пра­ек­та з фі­на­ліс­та­мі, дзе па­пя­рэд­не бы­лі аб­мер­ка­ва­ны тэх­ніч­ныя і твор­чыя па­жа­дан­ні да шоу, якое ад­бу­дзец­ца 26 снеж­ня. На па­чат­ку на­ступ­на­га тыд­ня пач­нец­ца ман­таж сцэ­ны, дэ­ка­ра­цый, свет­ла­во­га, гу­ка­во­га і пі­ра­тэх­ніч­на­га аб­ста­ля­ван­ня, не­аб­ход­на­га для вы­ступ­лен­няў, уста­ноў­ка плаз­мен­ных па­нэляў і да­дат­ко­вай зды­мач­най тэх­ні­кі ў сту­дыі.

Рас­слаб­ляц­ца ар­тыс­там ня­ма ка­лі: 24 і 25 снеж­ня ў іх ад­бу­дуц­ца ін­ды­ві­ду­аль­ныя рэ­пе­ты­цыі і... апош­няя маг­чы­масць пад­ка­рэк­та­ваць свае ну­ма­ры, каб па­ка­заць іх пуб­лі­цы і суд­дзям у най­больш вый­грыш­ным свят­ле. Ге­не­раль­ныя ж рэ­пе­ты­цыі ў рэ­жы­ме пра­мо­га эфі­ру пры­зна­ча­ны на ве­чар 25-га і дзень 26-га снеж­ня, не­па­срэд­на пе­рад шоу.

Да­рэ­чы, па­зна­ё­міц­ца блі­жэй з кож­ным з 15 фі­на­ліс­таў сё­лет­ня­га ад­бо­ру гле­да­чы мо­гуць у пра­гра­мах «Доб­рай ра­ні­цы, Бе­ла­русь!», «Eurovіsіon. За кад­рам» і «Eurovіsіon. Вы­ні­кі тыд­ня», а так­са­ма ў спе­цы­яль­ных сю­жэ­тах «Па­на­ра­мы» і «Пра­мо­га эфі­ру». Мож­на пра­слу­хаць яшчэ раз і кон­курс­ныя кам­па­зі­цыі — у эфі­ры ўсіх ра­дыё­стан­цый Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі.

Ужо вя­до­ма, што вес­ці фі­наль­нае шоу (яго змо­гуць уба­чыць гле­да­чы «Бе­ла­русь 1» і «Бе­ла­русь 24», а так­са­ма ўсе ах­вот­ныя ў ан­лайн-рэ­жы­ме на афі­цый­ным сай­це кон­кур­су eurovіsіon.tv) бу­дуць Воль­га Ры­жы­ка­ва і Дзя­ніс Ду­дзін­скі. А вось ім­ёны ўдзель­ні­каў пра­фе­сій­на­га жу­ры, якое бу­дзе вы­стаў­ляць ацэн­кі фі­на­ліс­там, тры­ма­юц­ца ў най­стра­жэй­шым сак­рэ­це і бу­дуць на­зва­ны толь­кі пе­рад па­чат­кам га­ла-кан­цэр­та.

На­га­да­ем, пе­ра­мож­ца на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру бу­дзе вы­зна­ча­ны ад­на­ча­со­ва па вы­ні­ках ацэ­нак гле­да­чоў і суд­дзяў. Пры гэ­тым да аб­вя­шчэн­ня агуль­ных вы­ні­каў га­ла­са­ван­ня жу­ры не бу­дзе ве­даць, як ідзе га­ла­са­ван­не гля­дац­кае. Вы­ні­кі ж пла­ну­ец­ца пад­вес­ці па фор­му­ле 7+1, дзе 7 ацэ­нак — ба­лы, вы­стаў­ле­ныя кож­ным з суд­дзяў, 1 — ба­лы, якія ад­да­лі ўдзель­ні­ку гле­да­чы. У ас­тат­нім ні­я­кіх но­ва­ўвя­дзен­няў ня­ма: хто на­бя­рэ най­боль­шую коль­касць су­мар­ных ба­лаў — той і пе­ра­мог.

За твор­чую пу­цёў­ку ў Аў­стрыю сё­ле­та спа­бор­ні­ча­юць гур­ты Napolі, Muzzart, Rostany, MІLKІ, «Бе­ат­рыс», са­ліс­ты прад­зю­сар­ска­га цэнт­ра «Спа­маш» Да­рыя і Аляк­сей Грос, ду­эт Юза­ры і Май­му­на, Дзя­ніс Ліс, Гю­неш, пе­ра­мож­ца тэ­ле­пра­ек­та «Ака­дэ­мія та­лен­таў. Трэ­ці курс» Ва­ле­рыя Са­доў­ская, Жа­нет, Ві­таль Ва­ран­ко, На­стас­ся Ма­ла­шке­віч, Tasha ODІ. Чым збі­ра­юц­ца здзіў­ляць і ўраж­ваць пуб­лі­ку і суд­дзяў ар­тыс­ты, «Звяз­да» рас­ка­жа больш пад­ра­бяз­на ў су­бот­нім ну­ма­ры.

 

 

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.