Вы тут

…А з паперкай — чалавек


Праў­да, пры ўмо­ве, ка­лі дак­лад­на ве­да­еш, што ў той па­пер­цы на­пі­са­на

Выпа­дак, пра які сён­ня ха­чу рас­ка­заць, ня­гле­дзя­чы на яго «вуз­кую спе­цы­фі­ку» (ка­лі быць больш дак­лад­най — па­ляў­ні­чую), мож­на на­зваць ка­лі не ты­по­вым, то па­ка­заль­ным. Па­чу­ты ён з пер­шых вус­наў, ад са­ма­га не­па­срэд­на­га ўдзель­ні­ка гэ­тай амаль дэ­тэк­тыў­най гіс­то­рыі. Ца­на пы­тан­ня атры­ма­ла­ся — тры міль­ё­ны руб­лёў. Зрэш­ты, аб усім па па­рад­ку.

Дык вось, пры­яцель мой са сва­ім сяб­рам вы­ра­шы­лі ў ня­дзе­лю па­со­вац­ца са стрэль­бай па ле­се. Абод­ва — заў­зя­тыя па­ляў­ні­чыя з вя­лі­кім ста­жам, пры­чым па­ляў­ні­чыя сум­лен­ныя: у іх заў­сё­ды і пу­цёў­кі ў па­рад­ку, і да­ку­мен­ты на зброю, і са­ба­кі, як на­ле­жыць, па­ро­дзіс­тыя, з паш­пар­та­мі. З‑за гэ­та­га са­ма­га па­ро­дзіс­та­га са­ба­кі — эс­тон­ска­га ган­ча­ка — яны ў гіс­то­рыю і тра­пі­лі. Ма­ла­ды шча­нюк, на­лё­таў­шы­ся і на­бра­хаў­шы­ся, не знай­шоў ні­чо­га леп­ша­га, як пад­ацца да­до­му. Гас­па­ды­ня яго ці­хень­ка на­вя­за­ла і па­ча­ла ча­каць му­жа, які па­ві­нен быў прый­сці ўслед за са­ба­кам. А муж з сяб­рам, за­мест та­го, каб іс­ці да­ха­ты, збі­лі­ся з ног, шу­ка­ю­чы ўце­ка­ча. І свіс­та­лі, і кры­ча­лі, і ў ру­лю стрэль­бы тру­бі­лі. Ка­ра­цей, пры­цяг­ну­лі піль­ную ўва­гу су­пра­цоў­ні­каў ін­спек­цыі па ахо­ве жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту, якія як­раз шу­ка­лі ў на­ва­кол­лі бра­кань­е­раў: мяс­цо­выя па­зва­ні­лі, што тыя, пры­ехаў­шы на ма­шы­не з мін­скі­мі ну­ма­ра­мі, ні­бы­та за­бі­лі ла­ся. На­шым ге­ро­ям ба­яц­ца не бы­ло ча­го, та­му ад ін­спек­та­раў яны ўця­каць не ста­лі, на­ад­ва­рот, па­ча­ка­лі, па­куль тыя па­ды­дуць, па­ві­та­лі­ся, прад'­яві­лі ўсе свае па­ляў­ні­чыя да­ку­мен­ты…

Вось тут «ня­ўвя­зач­ка» і вый­шла. Вы­свет­лі­ла­ся, што ся­род па­пе­рак ня­ма ад­ной кві­тан­цыі на апла­ту. Апла­та гэ­та бы­ла ўве­дзе­на толь­кі з ле­та — ка­лі ўсту­пі­лі ў сі­лу зме­ны ў пра­ві­лы па­ля­ван­ня. На­шы го­ра-па­ляў­ні­чыя пра яе не ве­да­лі («ну не дай­шлі ру­кі ўваж­лі­ва па­чы­таць!»), і не яны ад­ны. У та­го, хто вы­піс­ваў ім пу­цёў­кі, так­са­ма, пэў­на, «ру­кі не дай­шлі», бо без гэ­тай са­май кві­тан­цыі да­звол на па­ля­ван­не да­ваць нель­га бы­ло. Зрэш­ты, ін­спек­та­раў гэ­тыя дэ­та­лі асаб­лі­ва не хва­ля­ва­лі. Па­ру­шэн­не бы­ло, як той ка­заў, у на­яў­нас­ці: па­спа­чу­ваў­шы па-ча­ла­ве­чы вяс­ко­вым му­жы­кам, яны ўсё ж скла­лі пра­та­кол і за­бра­лі стрэль­бы. Па­ра­і­лі толь­кі: спра­ва бу­дзе пе­ра­да­дзе­на ў суд, дык вы па­дай­це на тых, хто ня­пра­віль­на пу­цёў­кі вы­піс­ваў, су­стрэч­ны іск.

Суд ня­даў­на ад­быў­ся. «Упа­ялі» хлоп­цам па тры міль­ё­ны штра­фу — двац­цаць ба­за­вых ве­лі­чынь. Су­стрэч­ны іск, зра­зу­ме­ла, яны па­да­ваць не ста­лі: заўт­ра ім па тыя ж пу­цёў­кі ту­ды ж іс­ці. Стрэль­бы ім хут­ка вер­нуць, але на па­ля­ван­не яны на­ўрад ці ў гэ­ты се­зон збя­руц­ца: не за­даў­ся ён з са­ма­га па­чат­ку, на­ват хвас­та ад зай­ца да­моў не пры­нес­лі, а па зар­пла­це, лі­чы, на ве­цер вы­кі­ну­лі.

Якая ма­раль? Мож­на, без­умоў­на, доў­га і нуд­на раз­ва­жаць пра чы­ноў­ні­каў, якія са­мі не ве­да­юць, што пі­шуць, пра ня­гнут­кас­ці пра­ва­вых ак­таў, якія і за кан­крэт­ную шко­ду, і за не­да­хоп ней­кай па­пер­кі пра­ду­гледж­ва­юць ад­ноль­ка­вае спаг­нан­не… Але най­перш, мне зда­ец­ца, трэ­ба га­ва­рыць пра на­ша не­жа­дан­не са­мім, вы­ба­чай­це за ка­зён­ныя сло­вы, па­вы­шаць сваю пра­ва­вую аду­ка­цыю і пра на­шу праз­мер­ную да­вер­лі­васць. Мы ня­рэд­ка на­столь­кі пе­ра­ка­на­ны ў тым, што ўсё ў да­ку­мен­це, які пад­піс­ва­ем, скла­дзе­на пра­віль­на, што на­ват не да­ём са­бе кло­па­ту эле­мен­тар­на па­чы­таць тое, што пад­піс­ва­ем. А аб тым, каб яшчэ і дэ­та­лё­ва па­ці­ка­віц­ца ін­фар­ма­цы­яй, якая ў да­ку­мен­це за­клад­ва­ец­ца, раз­мо­ва ў боль­шас­ці вы­пад­каў уво­гу­ле не вя­дзец­ца. Якія гэ­та да­ку­мен­ты — у на­шым кан­тэкс­це ня­важ­на: ад пу­цёў­кі на па­ля­ван­не да да­га­во­ра аб бан­каў­скім крэ­ды­це на вя­ліз­ную су­му ці аб куп­лі ква­тэ­ры або аў­та­ма­бі­ля. Пас­ля аказ­ва­ец­ца, што пу­цёў­ка вы­пі­са­на ня­пра­віль­на, пра­цэн­ты за ка­ры­стан­не крэ­ды­там — не­пад'­ём­ныя, ма­шы­на зна­чыц­ца скра­дзе­най. Ка­ша­лёк пус­цее, нер­вы псу­юц­ца, а мы здзіў­ле­на лы­па­ем ва­чы­ма і абу­ра­ем­ся: як жа так, гэ­та ж рых­та­ва­ла ад­каз­ная асо­ба, якая за гэ­та гро­шы атрым­лі­вае. Ча­мусь­ці не за­дум­ва­ем­ся пра тое, што гэ­та са­мая ад­каз­ная асо­ба мо­жа ака­зац­ца прос­та не вель­мі доб­рым і да­свед­ча­ным ра­бот­ні­кам, або, у гор­шым вы­пад­ку, — мах­ля­ром.
Да­рэ­чы, пра мах­ля­роў. Лі­та­раль­на па­за­ўчо­ра сяб­роў­ка вяр­ну­ла­ся са сва­ёй па­езд­кі па аў­то ў Маск­ву. Да­гэ­туль не мо­жа ачо­мац­ца і па­ве­рыць, што ўсё гэ­та зда­ры­ла­ся ме­на­ві­та з ёй і што ўсё так доб­ра для яе скон­чы­ла­ся. Яны з му­жам вы­ра­шы­лі па­мя­няць ма­шы­ну. А па­коль­кі ра­сій­скі ру­бель увесь час па­дае, а цэ­ны ў до­ла­ра­вым эк­ві­ва­лен­це ў там­тэй­шых аў­та­са­ло­нах па­куль ра­ней­шыя, у той жа Маск­ве ця­пер вель­мі вы­гад­на мож­на ку­піць на­ват но­вае аў­то. Пры­нам­сі, так ду­ма­лі мае зна­ё­мыя, ка­лі шу­ка­лі той са­лон у ін­тэр­нэ­це, на­ладж­ва­лі пе­ра­піс­ку з яго прад­стаў­ні­ка­мі, атры­ма­лі па­цвяр­джэн­не ца­ны і на­яў­нас­ці і на­ват тэ­ле­фон­ны зва­нок пра тое, што ма­шы­на за імі за­бра­ні­ра­ва­на. З ра­дас­цю па­да­лі­ся ў Бе­ла­ка­мен­ную, пры­еха­лі ў той шы­коў­ны са­лон у цэнт­ры го­ра­да. Афор­мі­лі па­пе­ры, за­пла­ці­лі гро­шы, не ба­ча­чы «та­ва­ру», які ні­бы­та ста­яў дзесь на ста­ян­цы… Пай­шлі за­бі­раць па­куп­ку, і тут вы­свет­лі­ла­ся, што яе прос­та ня­ма ў на­яў­нас­ці. Кі­ну­лі­ся вяр­таць гро­шы, а ім у ад­каз: вяр­нуць не мо­жам, яны ўжо ад­ве­зе­ны ў банк. Едзь­це, да­ра­гія бра­ты-бе­ла­ру­сы, у свой Мінск, па­кінь­це нам ну­мар ра­хун­ку, мы на яго вам ва­шы кроў­ныя як-не­будзь да но­ва­га го­да пе­ра­лі­чым. Скар­дзіц­ца мо­жа­це ку­ды за­ўгод­на, нам ні­хто не страш­ны. А бу­дзе­це тут абу­рац­ца — мы вас пад бе­лыя ру­кі вы­ве­дзем і бу­дзе­це дзя­ка­ваць Бо­гу, што жы­выя-зда­ро­выя вый­шлі.

Ка­ра­цей, сяб­роў­ку вы­ра­та­ва­ла тое, што яна жур­на­ліст, ды яшчэ ся­род мас­коў­скіх зна­ё­мых у яе ка­пі­тан ФСБ ака­заў­ся. Пра што яна та­ва­ры­шам з аў­та­са­ло­на і па­спя­ша­ла­ся па­ве­да­міць. Гро­шы — 8 ты­сяч до­ла­раў — ёй вяр­ну­лі. Пры­чым зра­бі­лі гэ­та ў асоб­ным па­коі, ці­хень­ка, і вы­ве­лі праз чор­ны ход. Каб не ба­чы­лі ас­тат­нія «ла­хі», што ся­дзе­лі ў аў­та­са­ло­не, ча­ка­ю­чы «афарм­лен­ня». Боль­шасць з іх, да­рэ­чы, бы­ла з Бе­ла­ру­сі. Па­да­зраю, што ім, ура­жа­ным шы­коў­нас­цю аў­та­са­ло­на і вет­лі­вас­цю пер­са­на­лу, на­ват у га­ла­ву не прый­шло пра­чы­таць уваж­лі­ва да­га­вор, пра­чы­таць у тым жа ін­тэр­нэ­це вод­гу­кі пра гэ­ты са­лон, ды, урэш­це, пе­рад тым, як вы­клад­ваць гро­шы, па­тра­ба­ваць ка­лі не пры­гнаць ма­шы­ну, дык даць у ру­кі клю­чы ад яе.

Што ро­бяць гэ­тыя лю­дзі ця­пер? Пэў­на, ча­ка­юць но­ва­га го­да, да яко­га, як абя­ца­лі ў са­ло­не, нех­та пе­ра­лі­чыць па­кі­ну­тыя там гро­шы. Хі­ба што гэ­та бу­дзе Дзед Ма­роз…

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.