Вы тут

«Чорнае золата»


Спе­цы­я­ліс­ты «Бе­ла­рус­наф­ты» ад­кры­лі ў Ве­не­су­э­ле но­вае радовішча

У прэс-служ­бе вы­твор­ча­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­наф­та» па­ве­да­мі­лі, што на ра­до­ві­шчы Бло­ка ІІ Ла­гу­ніль­яс у вы­ні­ку за­сва­ен­ня ад­ной са свід­ра­він атры­ма­ны фан­тан­ны пры­ток бяз­вод­най наф­ты дэ­бі­там 1400 ба­рэ­ляў у су­ткі. Для па­раў­на­ння: ся­рэд­няя су­тач­ная зда­бы­ча з ад­ной свід­ра­ві­ны на во­зе­ры Ма­ра­кай­ба не пе­ра­вы­шае 75 ба­рэ­ляў. Ра­бо­та на свід­ра­ві­не па­ча­ла­ся сё­ле­та ў кан­цы кра­са­ві­ка, і асноў­ным мэ­та­вым аб'­ек­там бы­ло за­сва­ен­не ўжо вя­до­май за­ле­жы ў га­ры­зон­це B5. Па­ра­лель­на бе­ла­рус­кія спе­цы­я­ліс­ты СП «Пет­ра­ле­ра Бе­ла­Ве­не­са­ла­на» аб­грун­та­ва­лі не­аб­ход­насць боль­ша­га па­глыб­лен­ня свід­ра­ві­ны раз­ве­дач­ным ства­лом: да­ныя ін­тэр­прэ­та­цыі сей­сміч­на­га ма­тэ­ры­я­лу сла­ёў, што ля­жаць ні­жэй, да­каз­ва­лі перс­пек­тыў­насць по­шу­каў. Пры свід­ра­ван­ні ўжо за ме­жа­мі кон­ту­раў афі­цый­ных за­па­саў бы­лі зной­дзе­ны два наф­та­нос­ныя плас­ты — C4 і С7. Тым са­мым ад­кры­лі­ся но­выя за­ле­жы на ра­до­ві­шчы Блок ІІ Ла­гу­ніль­яс.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.