Вы тут

Шыбаваў жабрак да мура


Што­ты­дзень у эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь-3» гуль­ня «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку». Для та­го, каб стаць яе ўдзель­ні­ка­мі, не­аб­ход­на зай­сці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз ба­нер «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку» за­поў­ніць за­яў­ку на ка­ман­ду з трох ча­ла­век. Па­пя­рэд­не ж пра­ве­рыць сваё ве­дан­не род­най мо­вы мож­на з да­па­мо­гай «Звяз­ды». Ці ве­да­лі вы, што:

* Жаб­рак — вель­мі бед­ны ча­ла­век.

* За­цір­ка — муч­ная по­лі­ўка на ва­дзе ці ма­ла­цэ. У Зміт­ра­ка Бя­ду­лі ёсць апа­вя­дан­не з наз­вай «Пяць лы­жак за­цір­кі».

* Шы­ба­ваць — хут­ка, імк­лі­ва іс­ці. «Мі­хал злез з во­за, кі­нуў во­кам, у двор шы­буе мер­ным кро­кам», — пі­саў у паэ­ме «Но­вая зям­ля» Якуб Ко­лас.

* Грэ­ба­ваць — гід­лі­ва ста­віц­ца да ча­го-не­будзь. «Юля не грэ­ба­ва­ла ні­я­кай ра­бо­тай», чы­та­ем у Мі­ко­лы Ло­ба­на.

* Фі­ран­ка — тка­не­вая за­сло­на на вок­ны, дзве­ры. Сло­ва «фі­ран­ка» ёсць і ва ўкра­ін­скай мо­ве.

* Мур — ка­мен­ная або цаг­ля­ная сця­на. «Із­ноў я тут, ся­род му­роў, па­між аст­рож­ных сцен пра­кля­тых» — рад­кі Мак­сі­ма Тан­ка.

* Дзя­ся­тая ва­да на кі­ся­лі — так ка­жуць пра вель­мі да­лё­ка­га сва­я­ка. Рус­кі ана­лаг — «на­ше­му за­бо­ру дво­ю­род­ный пле­тень», «на­ше­му сле­са­рю дво­ю­род­ный куз­нец», па-бе­ла­рус­ку яшчэ мо­гуць ска­заць — «сё­мая ва­да на кі­ся­лі».

* Хоць ва­за­мі ва­зі — вель­мі шмат. Рус­кі ана­лаг — «хоть ко­сой коси», «пруд пруди». Бе­ла­рус­кія ва­ры­ян­ты — «хоць граб­ля­мі гра­бі», «хоць ка­су за­клад­вай».

Чар­го­выя вы­пус­кі тэ­ле­вік­та­ры­ны гля­дзі­це ў эфі­ры «Бе­ла­русь 3» кож­ную су­бо­ту ў 11.10—11.25.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.