Вы тут

У бізнесмены я пайшоў бы...


Хай мя­не на­ву­чаць!

Учора на Го­мель­шчы­не ў рамках адзі­нага дня ін­фар­ма­ван­ня вялі размову аб ства­рэн­ні ўмоў для раз­віц­ця ма­ло­га і ся­рэд­ня­га прад­пры­маль­ніц­тва.

На тэ­ры­то­рыі воб­лас­ці за­раз за­рэ­гіст­ра­ва­на больш за 39 ты­сяч суб'­ек­таў ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су. Ана­ліз раз­мер­ка­ван­ня ма­лых і ся­рэд­ніх прад­пры­ем­стваў па ра­ё­нах воб­лас­ці па­каз­вае, што вя­лі­кая іх част­ка скан­цэнт­ра­ва­на ў го­ра­дзе Го­ме­лі, Ма­зыр­скім, Жло­бін­скім, Свет­ла­гор­скім, Го­мель­скім і Рэ­чыц­кім ра­ё­нах.

Ін­фар­ма­цый­ныя гру­пы абл­вы­кан­ка­ма па­бы­ва­лі ў боль­шас­ці ра­ё­наў воб­лас­ці, су­стрэ­лі­ся з людзь­мі, якія ці­ка­вяц­ца маг­чы­мас­цю ства­рэн­ня ўлас­на­га прад­пры­ем­ства. Да­рэ­чы, пры­ват­ны біз­нес на Го­мель­шчы­не сён­ня знач­на ўплы­вае на раз­віц­цё сель­скіх тэ­ры­то­рый воб­лас­ці. Чвэрць з за­рэ­гіст­ра­ва­ных сё­ле­та прад­пры­ем­стваў зна­хо­дзяц­ца ў сель­скай мяс­цо­вас­ці і ў ма­лых га­ра­дах, дзе дзей­ні­ча­юць пэў­ныя льго­ты. Пра іх, а так­са­ма пра дзяр­жаў­ныя да­ку­мен­ты, якія спры­я­юць ад­крыц­цю сва­ёй спра­вы, іш­ла гу­тар­ка ў пра­цоў­ных ка­лек­ты­вах воб­лас­ці. Сён­ня пры­клад­на 18,5% срод­каў у бюд­жэт Го­мель­шчы­ны за­бяс­печ­ва­юць прад­пры­маль­ні­кі. З па­чат­ку го­да па на­кі­ра­ван­нях ор­га­наў па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не бы­ло ар­га­ні­за­ва­на на­ву­чан­не 300 ча­ла­век па аду­ка­цый­най пра­гра­ме кур­са «Асно­вы прад­пры­маль­ніц­тва». Та­кім чы­нам, ства­рэн­не ўмоў і пад­трым­ка ма­ло­га і ся­рэд­ня­га прад­пры­маль­ніц­тва ў Го­мель­скай воб­лас­ці да­зва­ля­юць вы­ра­шаць не толь­кі эка­на­міч­ныя, але і са­цы­яль­ныя пы­тан­ні жыц­це­за­бес­пя­чэн­ня на­сель­ніц­тва.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.