Вы тут

Здаць старую тэхніку... у краму


На­коль­кі ганд­лё­выя прад­пры­ем­ствы пад­рых­та­ва­ны да но­ва­ўвя­дзен­ня?

Ня­даў­на па­ча­ла дзей­ні­чаць па­ста­но­ва Са­ве­та Мі­ніст­раў №1124, згод­на з якой у кра­мах, што вя­дуць роз­ніч­ны ган­даль, пач­нуць збі­раць ад­хо­ды элект­рон­на­га і элект­рыч­на­га аб­ста­ля­ван­ня (да­лей — ЭЭА) і ўпа­коў­ку (па­пе­ра і кар­дон, шкло, плас­тык) ад на­сель­ніц­тва. Гэ­та скла­да­ная бы­та­вая тэх­ні­ка, элект­ро­ні­ка, асвят­ляль­ныя пры­бо­ры, цац­кі, ме­ды­цын­скае аб­ста­ля­ван­не, ба­та­рэй­кі, лям­пач­кі, якія змя­шча­юць ртуць.

19-33

Су­пра­цоў­нік па хі­міч­най бяс­пе­цы Цэнт­ра эка­ла­гіч­ных ра­шэн­няў Ана­толь КА­ЛАЧ па­тлу­ма­чыў, ча­му ад­хо­ды ЭЭА ста­но­вяц­ца праб­ле­май:

— З кож­ным го­дам аб'­ёмы вы­твор­час­ці на­зва­ных та­ва­раў па­вя­ліч­ва­юц­ца, а тэр­мін служ­бы ра­ней пра­да­дзе­ных ска­ра­ча­ец­ца. Ка­лі не­ка­лі ха­ла­дзіль­ні­кі пра­ца­ва­лі па 30-40 га­доў, за­раз яны ледзь «вы­трым­лі­ва­юць» дзе­ся­ці­год­дзе. Іх ра­мон­тап­ры­год­насць пад су­мнен­нем: па кош­це тан­ней на­быць но­вы ха­ла­дзіль­нік.

У вы­ні­ку па­лі­го­ны з цвёр­ды­мі бы­та­вы­мі ад­хо­да­мі вель­мі хут­ка за­паў­ня­юц­ца ста­рой тэх­ні­кай. Аль­бо за­брудж­ва­юць на­ва­кол­ле, «су­му­ю­чы» на два­ра­вых смет­ні­ках. А ў элект­ро­ні­цы змя­шча­юц­ца шкод­ныя рэ­чы­вы. Для да­вед­кі: у кі­нес­ко­пе ста­ро­га тэ­ле­ві­за­ра зна­хо­дзіц­ца да 2 кі­ла­гра­маў свін­цу!

Па­чы­на­ю­чы з 1 сту­дзе­ня, ад­хо­ды ЭЭА і ўпа­коў­ку бу­дуць пры­маць у 3128 кра­мах (сён­ня іх на­ліч­ва­ец­ца пры­клад­на 400).

Га­лоў­ны спе­цы­я­ліст дзяр­жаў­най уста­но­вы «Апе­ра­тар дру­гас­ных ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў» Сяр­гей ЮР­ЧА больш дэ­та­лё­ва па­тлу­ма­чыў, што зме­ніц­ца ў сіс­тэ­ме збо­ру ад­хо­даў ЭЭА:

— Аба­вя­зак па іх пры­ёме ад фі­зіч­ных асоб рас­паў­сюдж­ва­ец­ца не на ўсе аб'­ек­ты роз­ніч­на­га ганд­лю — гэ­та за­ле­жыць ад пло­шчы кра­мы і яе спе­цы­я­лі­за­цыі. Так, упа­коў­ку мо­гуць пры­маць кра­мы ганд­лё­вай пло­шчай больш за 1000 квад­рат­ных мет­раў. Для кож­на­га ві­ду пра­ду­гле­джа­ны асоб­ны кан­тэй­нер. Ба­та­рэй­кі мож­на бу­дзе здаць су­пра­цоў­ні­ку кра­мы аль­бо па­кі­даць у кан­тэй­не­рах. Пра­ві­ла пра­цуе для лю­бо­га ты­пу кра­мы, пло­шча якой боль­шая за 100 квад­рат­ных мет­раў. Тэх­ні­ку за­бя­руць ва ўні­вер­саль­ных ганд­лё­вых аб'­ек­тах пло­шчай ад 1000 «квад­ра­таў» аль­бо ў кам­бі­на­ва­ных (ад 500 квад­рат­ных мет­раў). Для буй­на­га­ба­рыт­най пра­ду­гле­джа­ны пля­цоў­кі ў кра­ме ці ка­ля яе. Ртут­ныя лям­пач­кі мож­на бу­дзе ад­нес­ці ў кра­мы з пло­шчай больш за 400 квад­рат­ных мет­раў. Для «зме­ек» так­са­ма ёсць па­тра­ба­ван­не — яны па­він­ны быць цэ­лы­мі.

У па­ста­но­ве пра­пі­са­ны і кан­крэт­ныя па­ра­мет­ры кан­тэй­не­ра: кан­струк­цыя ні ў якім ра­зе не па­він­на пры­вес­ці да раз­бі­ван­ня лям­пач­кі. Су­пра­цоў­ні­кі прад­пры­ем­ства па пе­ра­пра­цоў­цы і ўты­лі­за­цыі ад­хо­даў ААТ «Бел­ВТІ» пра­дэ­ман­стра­ва­лі па­доб­ныя «скрын­кі», зроб­ле­ныя са звы­чай­на­га кар­до­ну. Яны не над­та вя­лі­кія, та­му за­кі­нуць лям­пач­ку не атры­ма­ец­ца — толь­кі аку­рат­на па­клас­ці.

Да­дат­ко­вая ўмо­ва — гэ­та раз­мя­шчэн­не ў кра­мах ін­фар­ма­цый­ных стэн­даў, дзе бу­дзе па­зна­ча­на мес­ца­зна­хо­джан­не пункта збо­ру ад­хо­даў і від ад­хо­даў, які тут пры­ма­юць.

А што да­лей? Кра­мы ма­юць пра­ва пе­ра­да­ваць ад­хо­ды за­ці­каў­ле­ным юры­дыч­ным асо­бам — на­рых­тоў­чым уста­но­вам, якія зай­ма­юц­ца абяс­шкодж­ван­нем ад­хо­даў. У кож­ным рэ­гі­ё­не бу­дуць пры­зна­ча­ны ар­га­ні­за­цыі, ад­каз­ныя за збор. У рэш­це рэшт, кра­мы і ганд­лё­выя сет­кі змо­гуць атры­маць гра­шо­вую кам­пен­са­цыю за збор ад­хо­даў.

Ха­ця па­ста­но­ва па­ча­ла дзей­ні­чаць, у «збор­шчы­каў» за­ста­юц­ца пы­тан­ні. Пра не­ка­то­рыя з іх рас­ка­заў кі­раў­нік ад­дзе­ла пра­ва­вой і кад­ра­вай пра­цы ААТ «Элект­ра­сэр­віс і Ка» (ганд­лё­вая сет­ка «Элект­ра­сі­ла») Дзміт­рый КА­ЖЭЎ­НІ­КАЎ:

— Асоб­ныя гру­пы та­ва­раў не трап­ля­юць пад азна­чэн­не буй­ной, ся­рэд­няй, дроб­най бы­та­вой тэх­ні­кі і та­му фар­маль­на яны «вы­па­да­юць» са спі­са. Гэ­та ўсім вя­до­мыя ва­рач­ныя па­верх­ні і ду­ха­выя ша­фы. І што з імі ра­біць?

Ін­шая праб­ле­ма — пра­ва ўлас­нас­ці. Не­зра­зу­ме­лым для буй­ных ганд­лё­вых се­так за­ста­ец­ца пы­тан­не пра бух­гал­тар­скі ўлік. Атрым­лі­ва­ец­ца, ка­лі ў кра­мах збі­ра­юць ад­хо­ды бяс­плат­на, то, згод­на з Пад­атко­вым ко­дэк­сам, яны па­він­ны пла­ціць за гэ­та па­да­так. Ад­нак па­куль бух­гал­та­ры буй­ных крам «ла­ма­юць га­ла­ву» над дэ­та­ля­мі но­вай па­ста­но­вы, на­ла­джа­ная сіс­тэ­ма ўжо даў­но рас­пра­ца­ва­на спе­цы­я­ліс­та­мі «Бел­ВТІ», якія за­пра­ша­юць буй­ныя ганд­лё­выя сет­кі да су­пра­цоў­ніц­тва. Яны зра­зу­ме­лі, што са ста­рой тэх­ні­кі мож­на «вы­цяг­нуць» ка­рыс­ныя дру­гас­ныя рэ­сур­сы і атры­маць пры­бы­так: на­прык­лад, з то­ны ад­хо­даў вы­хо­дзіць ад 4 да 8 гра­маў каш­тоў­ных ме­та­лаў. Уда­ла дзей­ні­чае па­слу­га «Бел­ВТІ-так­сі» — гру­васт­кую тэх­ні­ку за­бі­ра­юць і бяс­плат­на ад­во­зяць на пункт збо­ру. За год ад юры­дыч­ных і фі­зіч­ных асоб са­бра­на 650 тон ад­хо­даў.

За­раз ста­іць і праб­ле­ма з ба­та­рэй­ка­мі. Па­куль у Бе­ла­ру­сі ня­ма прад­пры­ем­ства па іх пе­ра­пра­цоў­цы і абяс­шкодж­ван­ні, мы мо­жам толь­кі збі­раць іх. Ды­рэк­тар ААТ «Бел­ВТІ» Аляк­сандр КІР­ПІЧ­НІК ад­зна­чыў, што па­куль што вес­ці га­вор­ку пра бу­даў­ніц­тва прад­пры­ем­ства, якое ся­бе акуп­ляе, ра­на:

— Атры­маць пры­бы­так мож­на пры ліч­бе 100 тон ба­та­рэ­ек у год, а мы на­збі­ра­лі пры­клад­на 20 тон за два га­ды, — пад­су­ма­ваў спе­цы­я­ліст.

Прад­стаў­ні­кі ганд­лё­вых се­так ад­зна­чы­лі, што яны бу­дуць пра­во­дзіць сты­му­лю­ю­чыя ак­цыі кштал­ту бяс­плат­най да­стаў­кі буй­на­га­ба­рыт­най тэх­ні­кі за зда­дзе­ныя ад­хо­ды аль­бо пра­да­стаў­ляць клі­ен­там зніж­кі на пра­дук­цыю.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.