Вы тут

Ссек елку — плаці 45 мільёнаў


Мі­ніс­тэр­ства ляс­ной гас­па­дар­кі пе­рай­шло на ўзмоц­не­ны рэ­жым ахо­вы ля­соў для не­да­пу­шчэн­ня вы­се­чак хва­ё­вых дрэў у су­вя­зі з на­ва­год­ні­мі свя­та­мі.

19-34

Апе­ра­тыў­ныя рэй­да­выя ме­ра­пры­ем­ствы бу­дуць пра­во­дзіц­ца Мін­ляс­га­сам су­мес­на з Дзяр­жаў­най ін­спек­цы­яй ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, прад­стаў­ні­ка­мі мі­ніс­тэр­стваў пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя і ўнут­ра­ных спраў. На да­ро­гах кра­і­ны бу­дзе вы­стаў­ле­на ка­ля 300 кант­роль­ных па­стоў.

За не­за­кон­нае зні­шчэн­не, вы­няц­це ці па­шко­джан­не дрэў і кус­тар­ні­каў, што рас­туць у ля­сах пер­шай гру­пы (якія не экс­плу­а­ту­юц­ца ў ляс­ной гас­па­дар­цы), для фі­зіч­ных асоб пра­ду­гле­джа­ны штра­фы ў па­ме­ры ад 5 да 50 ба­за­вых (ад 750 ты­сяч да 7,5 міль­ё­на руб­лёў). Ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі і юры­дыч­ныя асо­бы мо­гуць быць па­ка­ра­ны штра­фам, ад­па­вед­на, да 30 і 45 міль­ё­наў руб­лёў. За па­шко­джан­не ле­су дру­гой гру­пы фі­зіч­ныя асо­бы мо­гуць быць па­ка­ра­ны штра­фам да 30 ба­за­вых (4,5 міль­ё­на), ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі — да 150 ба­за­вых (22,5 міль­ё­на), юры­дыч­ныя асо­бы — да 300 ба­за­вых (45 міль­ё­наў).

Пад­рых­та­вац­ца да свят мож­на без па­ру­шэн­ня за­ко­ну: з 22 снеж­ня па ўсёй кра­і­не бу­дзе ар­га­ні­за­ва­на ка­ля 1000 ганд­лё­вых пунктаў, дзе мож­на на­быць на­ва­год­нія дрэ­вы па пры­маль­ных цэ­нах — ад 50 ты­сяч руб­лёў. Вяс­ко­выя жы­ха­ры і ін­шыя ах­вот­ныя мо­гуць на­быць ел­ку ў сва­ім ляс­ніц­тве па яшчэ больш ніз­кіх цэ­нах.

Па сло­вах на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня ляс­ной гас­па­дар­кі Мін­ляс­га­са Мі­ка­лая ЮРЭ­ВІ­ЧА, по­пыт на на­ту­раль­ныя на­ва­год­нія дрэ­вы ў апош­нія га­ды знач­на зні­зіў­ся. Ка­лі на­пры­кан­цы 1980-х — па­чат­ку 1990-х Бе­ла­русь экс­пар­та­ва­ла ў кра­і­ны бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­ю­за ка­ля 1,5 міль­ё­на дрэў што­год, то ця­пер аб'­ёмы рэа­лі­за­цыі елак у Бе­ла­ру­сі і за мя­жу скла­да­юць ка­ля 200 ты­сяч адзі­нак. Ка­ля 2,7 міль­ё­на бе­ла­рус­кіх на­ва­год­ніх дрэў вы­рошч­ва­юц­ца ця­пер на 800 гек­та­рах спе­цы­яль­ных план­та­цый.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.