Вы тут

Сям'я на Новы год


У рам­ках рэс­пуб­лі­кан­скай ак­цыі «На­шы дзе­ці» ў Ма­гі­лё­ве пла­ну­ец­ца ад­крыц­цё дзі­ця­ча­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу

На­ва­сел­ле для 10 дзе­так і іх баць­коў-вы­ха­валь­ні­каў ад­бу­дзец­ца ў бу­дын­ку па ву­лі­цы Жа­лез­ня­ко­ва ў Каст­рыч­ніц­кім ра­ё­не го­ра­да. Як па­ве­да­міў на­мес­нік стар­шы­ні Ма­гі­лёў­ска­га гар­вы­кан­ка­ма Анд­рэй Кун­цэ­віч, для па­мяш­кан­ня на­бы­ва­ец­ца не­аб­ход­ная мэб­ля і пра­во­дзіц­ца ра­монт.

На­огул толь­кі ў Ма­гі­лё­ве ў ме­ра­пры­ем­ствах ак­цыі «На­шы дзе­ці» пры­муць удзел ка­ля 60 ты­сяч ма­лень­кіх жы­ха­роў го­ра­да. Больш за 36 ты­сяч з іх — вы­ха­ван­цы да­школь­ных уста­ноў, на­ву­чэн­цы 1-4 кла­саў, дзе­ці-сі­ро­ты, дзе­ці, якія зна­хо­дзяц­ца ў дзі­ця­чых пры­тул­ках, з ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных і шмат­дзет­ных сям'­яў, ін­шыя льгот­ныя ка­тэ­го­рыі — атры­ма­юць па­да­рун­кі за кошт га­рад­ско­га бюд­жэ­ту. На гэ­тыя мэ­ты вы­дат­ка­ва­на ка­ля 2,7 міль­яр­да руб­лёў. З удзе­лам стар­шы­ні Ма­гі­лёў­ска­га гар­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мі­ра Цу­ма­ра­ва прой­дуць даб­ра­чын­ныя ак­цыі — ра­ніш­ні­кі ка­ля на­ва­год­няй ёл­кі ў га­рад­скім цэнт­ры ка­рэк­цый­на-раз­ві­ва­ю­ча­га на­ву­чан­ня і рэ­абі­лі­та­цыі і аб­лас­ным Па­ла­цы куль­ту­ры, дзе збя­руц­ца дзе­ці-сі­ро­ты, дзе­ці з ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных і шмат­дзет­ных сем'­яў, тыя, што зна­хо­дзяц­ца ў са­цы­яль­на-не­бяс­печ­ным ста­но­ві­шчы.

Ад­ной з яр­кіх па­дзей на­ды­хо­дзя­чых свят ста­не тэ­ат­ра­лі­за­ва­нае шэс­це «На­су­страч Но­ва­му го­ду», якое прой­дзе 25 снеж­ня. У ім пры­ме ўдзел больш за 200 Дзе­даў Ма­ро­заў са Сня­гур­ка­мі. Ар­га­ні­за­та­ры абя­ца­юць ві­до­вішч­нае прад­стаў­лен­не з эле­мен­та­мі фа­ер-шоу. Ці­ка­вым абя­цае стаць кар­на­вал, у якім мо­жа пры­маць удзел лю­бы га­ра­джа­нін. Да­стат­ко­ва зра­біць за­яў­ку ў га­рад­скі Цэнтр куль­ту­ры і воль­на­га ча­су і па­кла­па­ціц­ца аб кар­на­валь­ным кас­цю­ме.

1 сту­дзе­ня на пло­шчы Зо­рак ад­бу­дзец­ца свя­та «Цу­ды Но­ва­га го­да» з пес­ня­мі з лю­бі­мых мульт­філь­маў і су­стрэ­чай з ка­зач­ны­мі ге­ро­я­мі. А 13 сту­дзе­ня аб­лас­ны Па­лац куль­ту­ры гас­цін­на за­про­сіць на вя­лі­кі Ка­ляд­ны кан­цэрт і вы­ста­ву твор­чых ра­бот вы­ха­ван­цаў дзі­ця­чых школ мас­тац­тваў Ма­гі­лё­ва. Га­рад­ская вы­ста­вач­ная за­ла прад­ста­віць маг­чы­масць азна­ё­міц­ца з леп­шы­мі дзі­ця­чы­мі тво­ра­мі пад­час вы­ста­вы «Зі­мо­вая фан­та­зія».

—У го­ра­дзе ро­біц­ца шмат ча­го для та­го, каб ства­рыць для дзя­цей і іх баць­коў спры­яль­ныя ўмо­вы жыц­ця, — ад­зна­чыў Анд­рэй Кун­цэ­віч. — На пра­ця­гу го­да ад­кры­лі­ся 2 дзі­ця­чыя сад­кі — пас­ля рэ­кан­струк­цыі на ву­лі­цы Фа­ці­на і но­вы ў ма­ла­дзёж­ным мік­ра­ра­ё­не Спа­да­рож­нік. Па­трэ­ба ў апош­нім бы­ла вель­мі вя­лі­кая, та­му, ня­гле­дзя­чы на цяж­кас­ці, якія ўзні­ка­лі з яго бу­даў­ніц­твам, аб'­ект быў усё ж та­кі зда­дзе­ны. Вя­лі­кая рэ­кан­струк­цыя ад­бы­ла­ся і ў ра­дзіль­ным ад­дзя­лен­ні Ма­гі­лёў­скай баль­ні­цы №1, дзе дзве­ры рас­чы­ні­ла ад­дзя­лен­не пас­ля­ро­да­ва­га зна­хо­джан­ня ма­ці і дзі­ця­ці. Па­ла­ты аб­ста­ля­ва­ны па апош­нім сло­ве тэх­ні­кі. Знач­най па­дзе­яй не толь­кі для го­ра­да, але і для воб­лас­ці ста­ла ад­крыц­цё но­ва­га кор­пу­са дзі­ця­чай баль­ні­цы.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.