Вы тут

Курс — на стабільнасць


У тым лі­ку на ва­лют­ным рын­ку

Аб тым, што кра­і­на і на­да­лей бу­дзе пры­трым­лі­вац­ца та­кой па­лі­ты­кі, за­явіў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на на­ра­дзе па эка­на­міч­ных пы­тан­нях, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Пад­час на­ра­ды ўва­га бы­ла за­ся­ро­джа­на на пя­ці асноў­ных кі­рун­ках. У пры­ват­нас­ці, раз­мо­ва іш­ла аб сі­ту­а­цыі на прад­пры­ем­ствах рэ­аль­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі, спы­нен­ні не­аб­грун­та­ва­на­га рос­ту цэн на та­ва­ры і па­слу­гі на ўнут­ра­ным рын­ку. «За ме­жы кра­і­ны чым да­ра­жэй пра­дас­це, тым лепш, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Унут­ры кра­і­ны цэ­ны і так вель­мі вы­со­кія. На­ша на­сель­ніц­тва ўжо не вы­во­зіць та­ва­ры (а гэ­та ба­ро­метр), а ез­дзіць, у пры­ват­нас­ці, у Ра­сію і Укра­і­ну, за­куп­ляе там та­ва­ры і ўво­зіць у Бе­ла­русь, у тым лі­ку бе­ла­рус­кія. Кан­крэт­ныя аба­вя­за­цель­ствы ў гэ­тых сфе­рах браў на ся­бе ўрад. Ха­цеў бы па­чуць, як вы­ра­ша­юц­ца гэ­тыя пы­тан­ні».

На на­ра­дзе аб­мер­ка­ва­на і тэ­ма зняц­ця ча­со­вых аб­ме­жа­ван­няў на ўвоз у Ра­сію бе­ла­рус­кіх пра­дук­таў хар­ча­ван­ня і тран­зіт.

Ся­род раз­гле­джа­ных пы­тан­няў — вы­ка­нан­не асноў­ных кі­рун­каў гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі. Гэ­та сфе­ра ад­каз­нас­ці На­цы­я­наль­на­га бан­ка. «Пры гэ­тым я ха­чу за­кра­нуць та­кую да­лі­кат­ную тэ­му, на якую сён­ня ма­ла ўва­гі звяр­та­ем, у тым лі­ку кі­раў­ні­кі дзяр­жа­вы, — гэ­та аб­мен­ны курс, сі­ту­а­цыя на ва­лют­ным рын­ку, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Ні­ко­га тут не ха­чу здзі­віць, на­ша па­зі­цыя за­ста­ец­ца ра­ней­шай. Мы не збі­ра­ем­ся бег­чы за Ра­сі­яй. Гэ­та ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ра­ня­ец­ца, та­му што ра­сій­скі ры­нак — не­зра­зу­ме­ла што там, хто што хо­ча і што там бу­дзе».

«Ва­ган­ні на ра­сій­скім ва­лют­ным рын­ку не пад­да­юц­ца ні­я­ка­му асэн­са­ван­ню», — ска­заў Прэ­зі­дэнт, ад­зна­чыў­шы, што дэ­валь­ва­ваць ва­лю­ту ў Бе­ла­ру­сі не­пры­маль­на. «У нас ёсць аба­вя­за­цель­ствы пе­рад на­сель­ніц­твам. І мы іх па­він­ны пры­трым­лі­вац­ца, што, як мне дак­лад­ва­юць урад і На­цы­я­наль­ны банк, і ро­біц­ца», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Ён пад­крэс­ліў, што ста­біль­насць на ва­лют­ным рын­ку — гэ­та аба­вя­зак бан­каў­скай сіс­тэ­мы на ча­ле з На­цы­я­наль­ным бан­кам і ўра­да Бе­ла­ру­сі; усё ас­тат­няе — у ру­ках на­сель­ніц­тва. «Хо­ча­це аб­ва­лу — бе­гай­це па аб­мен­ні­ках. Гэ­та ўсё ў ру­ках гра­ма­дзян на­шай кра­і­ны. Та­му кі­ваць на кі­раў­ніц­тва, на ўрад, на На­цы­я­наль­ны банк сён­ня не­пры­маль­на», — лі­чыць Прэ­зі­дэнт.

Ён за­пэў­ніў: «Мы бу­дзем пры­трым­лі­вац­ца ста­біль­най сі­ту­а­цыі ў кра­і­не і бу­дзем вы­ка­рыс­тоў­ваць для гэ­та­га ўсе ры­ча­гі, не па­ру­ша­ю­чы пры гэ­тым ні­я­кіх фі­нан­са­ва-эка­на­міч­ных за­ко­наў, якія дзей­ні­ча­юць аб'­ек­тыў­на».

На на­ра­дзе аб­мяр­коў­ва­ла­ся так­са­ма тэ­ма на­рошч­ван­ня экс­пар­ту бе­ла­рус­кіх та­ва­раў і яго геа­гра­фіч­най ды­вер­сі­фі­ка­цыі. Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, у кра­і­не ня­ма праб­лем з ра­бо­тай прад­пры­ем­стваў. «Яны мо­гуць вы­пус­каць ня­дрэн­ную пра­дук­цыю па пры­маль­ных цэ­нах. Пы­тан­не ў про­да­жы гэ­тай пра­дук­цыі за ме­жы кра­і­ны, — лі­чыць Прэ­зі­дэнт. — Пра­да­дзім больш — больш ва­лю­ты бу­дзе. Та­ды і ўся­кія раз­мо­вы пра ва­лют­ны кры­зіс у Ра­сіі, аб­вал бу­дуць прос­та пус­ты­мі. Усё за­ле­жыць ад нас». «Экс­парт — пы­тан­не ну­мар адзін», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­па­тра­ба­ваў ад ура­да Бе­ла­ру­сі вес­ці раз­лі­кі з Ра­сі­яй у до­ла­рах або еў­ра. «Та­му што мы пла­цім Ра­сіі за энер­га­рэ­сур­сы не ў руб­лях, а ў до­ла­рах. Гэ­та, да­рэ­чы, не­да­хоп у ра­бо­це ўра­да. Трэ­ба бы­ло пра­ца­ваць і па­тра­ба­ваць ад іх, каб яны нам так­са­ма пла­ці­лі ў цвёр­дай ва­лю­це — у до­ла­рах і еў­ра. Мне дак­лад­вае ўрад, што лёд кра­нуў­ся. Мно­гія па­куп­ні­кі на­шай пра­дук­цыі ў Ра­сіі сён­ня пла­цяць у до­ла­рах. Ка­лі ў руб­лях — то ў ад­па­вед­нас­ці з кур­сам на сён­няш­ні дзень,  — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

За­кра­на­ю­чы тэ­му эфек­тыў­нас­ці про­да­жаў у Ра­сію хар­чо­вых та­ва­раў, у тым лі­ку за кошт ска­ра­чэн­ня за­трат і ўста­ра­нен­ня па­срэд­ніц­кіх схем, Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў: «Апош­нім ча­сам я ўсё час­цей чую: «Ах, ра­сій­скі ру­бель аб­ва­ліў­ся, а там 40 пра­цэн­таў на­ша­га экс­пар­ту, мы ня­сём стра­ты». Але што зро­біш, та­кі ў нас сён­ня парт­нёр і та­кая сі­ту­а­цыя ў Ра­сіі і Укра­і­не — гэ­та так­са­ма наш парт­нёр. Але бяз­вы­хад­ных сі­ту­а­цый ня­ма. Ка­лі дзе-не­будзь неш­та страч­ва­ем, то трэ­ба зна­хо­дзіць у ін­шым мес­цы».На­прык­лад, у ска­ра­чэн­ні са­бе­кош­ту. «Па­куль жы­вём на шы­ро­кую на­гу, жы­ру­ем і ду­ма­ем, што так бу­дзе і да­лей. Не, трэ­ба на­пруж­вац­ца і ска­ра­чаць за­тра­ты».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што па ўсіх гэ­тых пы­тан­нях па­трэб­ны дак­лад­ныя і зра­зу­ме­лыя тлу­ма­чэн­ні. «Скар­дзіц­ца на сі­ту­а­цыю ня­ма сэн­су. Мы да­мо­ві­лі­ся: у лю­бой сі­ту­а­цыі па­він­ны жыць і пра­ца­ваць, ін­ша­га не да­дзе­на», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.