Вы тут

Ключавое слова — «адказнасць»


Маш­таб­ная ім­прэ­за ў ме­ды­яс­фе­ры пра­хо­дзі­ла дня­мі ў Мін­ску. ІІІ фо­рум ма­ла­дых жур­на­ліс­таў «Агуль­ны по­гляд у бу­ду­чы­ню» са­браў у ста­лі­цы су­пра­цоў­ні­каў рэ­дак­цый га­зет, ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­ня, ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў ва ўзрос­це да 30 га­доў з усёй кра­і­ны, а так­са­ма сту­дэн­таў Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Два дні ка­ле­гі з роз­ных рэ­гі­ё­наў аб­мень­ва­лі­ся во­пы­там, на­ладж­ва­лі ста­сун­кі і ву­чы­лі­ся ў май­строў ай­чын­най жур­на­ліс­ты­кі.

19-40

У пер­шы дзень удзель­ні­кі на­ве­да­лі Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, а так­са­ма су­стрэ­лі­ся са стар­шы­нёй Мін­гар­вы­кан­ка­ма Анд­рэ­ем Шор­цам у га­рад­ской ра­ту­шы, дзе ме­лі маг­чы­масць за­даць мэ­ру свае пы­тан­ні.

Дру­гі дзень фо­ру­му па­чаў­ся з пле­нар­на­га па­ся­джэн­ня. У ві­таль­ным сло­ве мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія АНА­НІЧ, ад­зна­ча­ю­чы вя­лі­кую ро­лю СМІ ў вы­зна­чэн­ні між­на­род­на­га па­рад­ку дня, за­яві­ла, што пра­фе­сія жур­на­ліс­та — важ­ная дзяр­жаў­ная пра­фе­сія. І ця­пер, ка­лі ме­ды­я-п­рас­то­ра пе­ра­ўтва­ра­ец­ца ў арэ­ну для ін­фар­ма­цый­ных вой­наў, як ні­ко­лі важ­ная гра­ма­дзян­ская па­зі­цыя жур­на­ліс­та. І не­аб­ход­на, каб ма­ла­дыя жур­на­ліс­ты зра­зу­ме­лі яе знач­насць і га­да­ва­лі ў са­бе вы­со­кі дзяр­жаў­ны стры­жань.

«Вель­мі важ­на, што мы ра­зам мо­жам аб­мяр­коў­ваць ак­ту­аль­ныя праб­ле­мы раз­віц­ця на­цы­я­наль­най ме­ды­яп­рас­то­ры», — ад­зна­чы­ла мі­ністр. Лі­лія Ана­ніч да­да­ла, што пад­час фо­ру­му бу­дзе за­кра­ну­та ў тым лі­ку тэ­ма на­стаў­ніц­тва. Па яе сло­вах, вель­мі важ­на, каб ма­ла­дыя жур­на­ліс­ты ад­чу­ва­лі пад­трым­ку з бо­ку ста­рэй­шых ка­ле­г і маг­лі пе­рай­маць во­пыт ад мэт­раў бе­ла­рус­кай жур­на­ліс­ты­кі.

Па сло­вах пер­ша­га на­мес­ні­ка кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Аляк­санд­ра РАДЗЬ­КО­ВА, фо­рум ма­ла­дых жур­на­ліс­таў — маг­чы­масць па­чуць ад­но ад­на­го.

«У вас ця­пер та­кі час, ка­лі вы па­він­ны на­сы­чаць ся­бе ін­фар­ма­цы­яй. Та­му мая па­ра­да: пры­слу­хоў­вай­це­ся, пры­гля­дай­це­ся ўваж­лі­ва. Гэ­та да­па­мо­жа вам і ка­лісь­ці спат­рэ­біц­ца», — звяр­нуў­ся Аляк­сандр Радзь­коў да ма­ла­дых жур­на­ліс­таў.

Так­са­ма пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та па­ра­іў ма­ла­дым глы­бо­ка ўні­каць у сут­насць тэм, над які­мі яны пра­цу­юць. Ён за­клі­каў прад­стаў­ні­коў СМІ зна­хо­дзіць но­выя ці­ка­выя ра­кур­сы, за­хап­ляль­ныя «ра­зы­нкі» пры асвят­лен­ні тых ці ін­шых з'яў і па­дзей. Асаб­лі­ва важ­на ўмець дэ­ман­стра­ваць уні­каль­насць на­шай кра­і­ны, фар­мі­ра­ваць яе год­насць, бе­раг­чы сваю су­поль­насць, гіс­то­рыю, пры­го­жую на­цыю.

«Ін­фар­ма­цый­ная бяс­пе­ка — за ва­мі, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Радзь­коў, звяр­та­ю­чы­ся да ма­ла­дых жур­на­ліс­таў. — Вы па­він­ны вель­мі вы­раз­на па­да­ваць ін­фар­ма­цыю, ра­зу­ме­ю­чы, што вы — дзяр­жаў­ныя лю­дзі. У вас мо­жа быць свой пункт гле­джан­ня, ня­зго­да з ула­да­мі, але ва­ша па­зі­цыя па­він­на быць кан­струк­тыў­най, а не раз­бу­раль­най».

Пер­шы сак­ра­тар Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі Ігар БУ­ЗОЎ­СКІ ад­зна­чыў, што ця­пе­раш­няй мо­ла­дзі ў СМІ пра­да­стаў­ле­ны вы­дат­ныя маг­чы­мас­ці, але важ­на ўмець і ад­каз­ваць за іх. Ме­на­ві­та ад­каз­насць, а так­са­ма праг­ма­тыч­насць — у доб­рым сэн­се гэ­та­га сло­ва — ён вы­лу­чыў як асноў­ныя якас­ці су­час­ных ма­ла­дых жур­на­ліс­таў. Так­са­ма Ігар Бу­зоў­скі за­клі­каў мо­ладзь быць іні­цы­я­тыў­най.

У пра­цяг тэ­мы стар­шы­ня Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі Ге­надзь ДА­ВЫ­ДЗЬКА за­зна­чыў, што трэ­ба быць са­мі­мі са­бой, ад­кі­нуць сет­ка­выя ні­кі і ўзяць на ся­бе сме­ласць вы­каз­вац­ца пад сва­і­мі ім­ёна­мі і проз­ві­шча­мі — гэ­та вы­клі­кае па­ва­гу.

Аку­рат пад­час пра­вя­дзен­ня ІІІ фо­ру­му ма­ла­дых жур­на­ліс­таў Па­ла­та прад­стаў­ні­коў пры­ня­ла пра­ект за­ко­на аб уня­сен­ні змен і да­паў­нен­няў у За­кон «Аб срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі».

«Усе зме­ны ў за­ко­не мож­на аха­рак­та­ры­за­ваць ад­ным сло­вам — ад­каз­насць. — Ча­му Атэ­ла за­ду­шыў Дэз­дэ­мо­ну? Бо ён па­ве­рыў не­праў­дзі­вай ін­фар­ма­цыі», — пры­вёў кра­са­моў­ны мас­тац­кі прык­лад стар­шы­ня Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі.

Пас­ля вы­сту­паў чле­наў прэ­зі­ды­у­ма ўдзель­ні­кі фо­ру­му ме­лі маг­чы­масць за­даць ім пы­тан­ні. Не дзіў­на, што боль­шасць з іх да­ты­чы­ла­ся змен у За­ко­не «Аб срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі». За­тым прад­стаў­ні­коў СМІ ча­каў «Ад­кры­ты дыя­лог» з удзе­лам мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі і кі­раў­ні­коў вя­ду­чых ме­дыя кра­і­ны, май­стар-кла­сы ад пра­фе­сі­я­на­лаў, «круг­лы стол» на тэ­му «Пе­ра­ем­насць у жур­на­ліс­ты­цы». Ад­ным з са­мых пры­ем­ных мо­ман­таў ста­ла ўру­чэн­не пе­ра­мож­цам прэ­міі для ма­ла­дых жур­на­ліс­таў «Дэ­бют». У пя­ці на­мі­на­цы­ях (леп­шы рэ­пар­цёр, леп­шы агля­даль­нік, леп­шы вя­ду­чы тэ­ле­пра­грам, леп­шы вя­ду­чы ра­дыё­пра­грам і леп­шы фо­та­ка­рэс­пан­дэнт) уз­на­га­ро­ды атры­ма­лі прад­стаў­ні­кі вы­дан­няў «Чыр­во­ная зор­ка» (Уз­дзен­скі ра­ён), «Рэс­пуб­лі­ка», ін­фар­ма­генц­тва БЕЛ­ТА, Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі, ра­дыё­стан­цыі Ра­ды­ус-FM. З высокай адзнакай творчых здабыткаў маладых журналістаў павіншаваў старшыня Беларускага саюза журналістаў, галоўны рэдактар газеты «Рэспубліка» Анатоль Лемяшонак.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.