Вы тут

Чыстая карысць


Як кам­бі­на­ты бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня не толь­кі вы­жы­ва­юць, але і да­юць пры­бы­так

По­быт, як доб­ра вя­до­ма лю­дзям, — вель­мі важ­ны фак­тар у гра­мад­стве. Па­чы­на­ю­чы з сям'і і за­кан­чва­ю­чы дзяр­жа­вай. У мно­гім пад­трым­лі­ваць па­ра­дак (у са­мым чыс­тым сэн­се гэ­та­га сло­ва) да­па­ма­га­юць ар­га­ні­за­цыі, якія аказ­ва­юць бы­та­выя па­слу­гі. Хоць раз у жыц­ці, ду­маю, усе ка­рыс­та­лі­ся па­слу­га­мі хім­чыст­кі ці праль­ні. Тым больш усім вя­до­мыя па­слу­гі па ра­мон­це абут­ку. Пе­ра­ліч­ваць мож­на доў­га. І доб­ра, што ёсць пра што ка­заць, бо ка­лі б не бы­ло кам­бі­на­таў бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня, то доб­рая част­ка на­сель­ніц­тва на­шай кра­і­ны не ве­да­ла б пра ўсе тыя па­слу­гі. Та­му да­вай­це за­ві­та­ем у ра­ё­ны Мін­скай воб­лас­ці, дзе пра­ца КБА най­больш эфек­тыў­ная.

19-26

 

Ка­мер­ная пры­бор­ка

«Вы­со­ка­пра­дук­цый­нае аб­ста­ля­ван­не», «шы­ро­кі спектр па­слуг». Гэ­та ўвесь час паў­та­ра­ла ды­рэк­тар Са­лі­гор­ска­га ра­ён­на­га кам­бі­на­та бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня Ма­рыя Жы­ліч, па­куль ва­дзі­ла па сва­іх «ула­дан­нях». І са­праў­ды, пе­ра­лік па­слуг ураж­вае: і хім­чыст­ка, і аква­чыст­ка, і афар­боў­ка ка­жу­хоў, і чыст­ка пу­хо­вых вы­ра­баў... Што­ме­сяц аказ­ва­ец­ца па­слуг на 100 млн руб­лёў.

За­хо­дзім у цэх, дзе ачы­шча­юць пу­ха­выя вы­ра­бы. Вя­лі­кая ма­шы­на яшчэ са­вец­кіх ча­соў аглу­шаль­на, але спраў­на пра­цуе. «Яна та­кая ад­на ў Мін­скай воб­лас­ці за­ста­ла­ся, — га­во­рыць кі­раў­нік КБА. — Мы яе вель­мі цэ­нім, ня­гле­дзя­чы на тое, што ёй шмат га­доў. Тут ча­ты­ры ка­ме­ры ачыст­кі. У кож­най за­ста­юц­ца ка­мя­ні, пя­сок, пыл, а ў чац­вёр­тай — ужо чыс­тае пя­ро ці пух». На­са­мрэч ра­ры­тэт­ная ма­шы­на. І, як сцвяр­джа­юць спе­цы­я­ліс­ты, на­шмат леп­шая за но­вую, бо там толь­кі ад­на ка­ме­ра. Та­му но­вая ста­іць у ку­точ­ку без ра­бо­ты.

А вось у хім­чыст­цы — вель­мі якас­нае ня­мец­кае аб­ста­ля­ван­не. Пры­мя­ня­ец­ца больш за 60 роз­ных прэ­па­ра­таў. Аб­ста­ля­ван­не скла­да­нае, з мік­ра­пра­цэ­са­ра­мі, але спе­цы­я­ліс­ты пра­фе­сій­на ім ка­рыс­та­юц­ца. Уся­го 8 ча­ла­век, з якіх трое ма­юць стаж 34 га­ды. Та­му і якасць пра­цы са­мая вы­со­кая. Ле­тась пра­во­дзіў­ся пер­шы рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс ся­род ра­бот­ні­каў хім­чыс­так. І ў дзвюх на­мі­на­цы­ях мы за­ня­лі пер­шыя мес­цы. У нас, на­прык­лад, пра­цуе леп­шая пля­ма­вы­вод­чы­ца ў кра­і­не — Але­на Ана­нен­ка».

Пе­ра­мож­ца кон­кур­су па­га­дзі­ла­ся па­ка­заць сваю пра­цу. Яе за­да­ча — пад­рых­та­ваць вы­раб для чыст­кі ў ма­шы­не. Па­ды­хо­дзім да пля­ма­вы­вод­на­га стан­ка, дзе Але­на Ана­нен­ка хут­кі­мі і ад­то­ча­ны­мі ру­ха­мі вы­да­ляе з пін­жа­ка пля­му з да­па­мо­гай спе­цы­яль­ных пры­ста­са­ван­няў. Увесь пра­цэс за­няў не­каль­кі се­кун­даў. «Але з больш скла­да­ны­мі вы­пад­ка­мі трэ­ба на­шмат больш ча­су», — га­во­рыць пра­фе­сі­я­нал­ка.

Ёсць на прад­пры­ем­стве і ін­шыя рэд­кія спе­цы­я­ліс­ты. На­прык­лад, тыя, што чыс­цяць і фар­бу­юць ка­жу­хі. Ка­жуць, што для іх пад­рых­тоў­кі трэ­ба шмат ча­су і вы­сіл­каў. Пры гэ­тым лю­дзі з уся­го ра­ё­на ма­юць маг­чы­масць праз комп­лекс­ныя пры­ём­ныя пунк­ты атры­маць увесь пе­ра­лік па­слуг КБА. Сет­ку КПП для гэ­та­га спе­цы­яль­на па­шы­ры­лі.

Сум­ная, але вы­га­да

Не ве­даю, ці здас­ца вам гэ­та дзіў­ным, але са­мыя за­па­тра­ба­ва­ныя па­слу­гі ў КБА — ры­ту­аль­ныя. «Гэ­ты від па­слуг на­бі­рае аба­ро­ты. За­ла для па­ха­валь­ных цы­ры­мо­ній пра­цуе дру­гі год. Вы­руч­ка з па­чат­ку го­да — ка­ля 70 міль­ё­наў, — рас­па­вя­дае Ма­рыя Жы­ліч. — Тут на­ват прос­та на ноч па­кі­да­юць ня­бож­чы­ка, асаб­лі­ва ка­лі пры­яз­джа­юць на па­ха­ван­не па­жы­лыя лю­дзі ці з ін­шых га­ра­доў. Па­слу­га­мі за­лы ка­рыс­та­лі­ся на­ват вель­мі «вя­лі­кія» лю­дзі на­ша­га го­ра­да. І гэ­та бу­ду­чы­ня, бо ў ква­тэ­рах ма­ла мес­ца для та­кіх цы­ры­мо­ній. Як тое ні сум­на, але гэ­та та­кая ж бы­та­вая па­слу­га, як і ас­тат­нія, што мы пра­па­ну­ем». А ры­ту­аль­ная пра­дук­цыя на­ват да скла­да рэд­ка да­хо­дзіць — ад­ра­зу пра­да­ец­ца ўсё. Вось яно як.

 

Цу­да-ма­шы­на, якая ачы­шчае пер'е і пух.

Цу­да-ма­шы­на, якая ачы­шчае пер'е і пух.

 

Ад­нак і праль­ня не ста­іць без ра­бо­ты. Праў­да, у асноў­ным зай­ма­ец­ца ака­зан­нем па­слуг ар­га­ні­за­цы­ям. Баль­ні­цы, во­ін­скія час­ці, са­на­то­рый, дзі­ця­чыя сад­кі і гэ­так да­лей. Так­са­ма мы­юць пле­ды і ды­ва­ны. У на­сель­ніц­тва асаб­лі­вай па­пу­ляр­нас­цю ка­рыс­та­ец­ца ме­на­ві­та гэ­тая па­слу­га. «Але нас не за­да­валь­няе якасць чыст­кі, — га­во­рыць ды­рэк­тар. — Мы хо­чам ку­піць но­вае аб­ста­ля­ван­не для мыц­ця ды­ва­но­вых вы­ра­баў. Мы на­ват яго ўжо знай­шлі на ад­ным ай­чын­ным прад­пры­ем­стве. Ця­пер шу­ка­ем гро­шы. Ёсць у КБА і кан­ку­рэн­ты — ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі. Пра­па­ну­юць трош­кі мен­шыя цэ­ны, бо ў іх пад­атко­вая на­груз­ка мен­шая, яны не пла­цяць ПДВ».

Швей­ны цэх так­са­ма за­ва­ле­ны за­ка­за­мі. У асноў­ным лю­дзі хо­чуць па­шыць на­мат­рац­ні­кі. Па­тлу­ма­чу, ча­му: мат­ра­цы сён­ня вель­мі якас­ныя і да­ра­гія, на­прык­лад, ар­та­пе­дыч­ныя, і для та­го, каб іх аба­ра­ніць ад за­брудж­ван­ня, лю­дзі ка­рыс­та­юц­ца на­мат­рац­ні­ка­мі. Акра­мя гэ­та­га, цэх ня­дрэн­на за­раб­ляе на вы­ра­бе су­ве­нір­най пра­дук­цыі (шмат­лі­кія льня­ныя сур­вэт­кі ды аб­ру­сы). На­прык­лад, за во­сень на роз­ных кір­ма­шах рэа­лі­за­ва­лі пра­дук­цыі на 400 міль­ё­наў руб­лёў.

«Слуц­кія тка­чы­хі»

У Слуц­ку ў До­ме бы­ту так­са­ма аказ­ва­юц­ца ўсе ві­ды па­слуг. Ад па­шы­ву адзен­ня да пры­чо­сак і стры­жак. Ажыц­цяў­ля­ец­ца гэ­та ўсё праз дзяр­жаў­ныя фаб­ры­ку па­шы­ву адзен­ня і прад­пры­ем­ства «Сяль­чан­ка». Толь­кі 10% пло­шчаў ад­да­дзе­на для пры­ват­ных па­слуг.

Як і ў Са­лі­гор­ску, у бы­та­вых служ­бах пра­цу­юць вель­мі ква­лі­фі­ка­ва­ныя спе­цы­я­ліс­ты. Пра гэ­та мо­жа кра­са­моў­на свед­чыць той факт, што фаб­ры­ка шы­ла ад­ной­чы на за­каз фран­цуз­ска­га брэн­да. «На­ша пе­ра­ва­га ў тым, што мы за­ха­ва­лі вя­лі­кую коль­касць за­крой­шчыц — аж­но 12», — сцвяр­джае Ва­лян­ці­на Ку­дзель­ка, ды­рэк­тар Слуц­кай фаб­ры­кі па­шы­ву адзен­ня. Між ін­шым, у гэ­тыя дні ў прад­пры­ем­ства ёсць вель­мі ад­каз­ны за­каз — па­шыў су­ке­нак і фор­мы для ка­дэц­кага ба­лю з удзе­лам Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі.

У сваю чар­гу «Сяль­чан­ка» пра­па­нуе больш шы­ро­кія па­слу­гі — цы­руль­ныя, праль­ныя, ры­ту­аль­ныя, хім­чыст­ку, пра­кат і ін­шае. Прад­пры­ем­ства мае 19 КПП у сель­скай мяс­цо­вас­ці. «І яны мо­гуць быць пры­быт­ко­вы­мі, ка­лі там бу­дзе ган­даль з аба­ро­там мі­ні­мум 10 міль­ё­наў за ме­сяц, — га­во­рыць Аляк­сандр Ва­ла­то­віч, ды­рэк­тар КУП «Сяль­чан­ка», і да­дае не­каль­кі слоў аб ін­шай праб­ле­ме: Ёсць цяж­кас­ці з май­стра­мі па ра­мон­це бы­та­вой тэх­ні­кі і абут­ку. Яны пай­шлі на «воль­ныя хля­бы». А но­вых ня­ма. Іх ні­хто не рых­туе».

***

Ча­му па­доб­ныя прад­пры­ем­ствы ў роз­ных рэ­гі­ё­нах ад­чу­ва­юць ся­бе вель­мі кеп­ска і зна­хо­дзяц­ца на гра­ні за­крыц­ця? Рэ­цэпт вы­жы­ван­ня ёсць у Ма­рыі Жы­ліч: «У нас ёсць ба­за ў го­ра­дзе. І мы не пра­да­ём свае пло­шчы — ле­пей у арэн­ду зда­дзім. Ста­біль­насць кад­раў вель­мі да­па­ма­гае». КБА пры­но­сяць на­сель­ніц­тву ка­рысць у чыс­тым вы­гля­дзе, та­му ёсць на­го­да за­ду­мац­ца над пад­тры­ман­нем гэ­тых прад­пры­ем­стваў.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ,

фо­та аў­та­ра.

Са­лі­гор­скі ра­ён, Слуц­кі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.