Вы тут

Ізноў ападкі і каля нуля


А ў снеж­ні сі­ноп­ты­кі сур'­ёз­ных ма­ра­зоў уво­гу­ле не «ба­чаць»

На­пры­кан­цы тыд­ня на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны за­ха­ва­ец­ца ня­ўстой­лі­вае і вет­ра­нае на­двор'е, па­ве­да­мі­ла га­лоў­ны сі­ноп­тык Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Свят­ла­на Ры­ба­ко­ва.

Гэ­тая пят­ні­ца ста­не са­мым цёп­лым днём тыд­ня, на пра­ця­гу яко­га ся­рэд­ня­су­тач­ная тэм­пе­ра­ту­ра бы­ла аж­но на 5-9 гра­ду­саў вы­шэй за клі­ма­тыч­ную нор­му дру­гой дэ­ка­ды снеж­ня. Удзень ча­сам бу­дзе іс­ці дождж, а мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра скла­дзе плюс 4-10 гра­ду­саў, па паў­днё­вым за­ха­дзе — да 12 цяп­ла. Ча­ка­юц­ца ка­рот­ка­ча­со­выя апад­кі і ў су­бо­ту, ка­лі дождж уна­чы пач­не пе­ра­хо­дзіць удзень у мок­ры снег. Днём — мес­ца­мі моц­ны ве­цер па­ры­ва­мі да 15-20 м/с. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра на пра­ця­гу су­так скла­дзе 1-8 цяп­ла. У ня­дзе­лю чар­го­вая хва­ля ня­ўстой­лі­ва­га на­двор'я за­ві­тае да нас з бо­ку Скан­ды­на­віі. Та­му кры­ху па­ха­ла­дае. У асоб­ных ра­ё­нах ве­цер па­ры­ва­мі да 15-20 м/с. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра — ад мі­нус 3 да плюс 3 гра­ду­саў.

Ня­ўстой­лі­вае на­двор'е бу­дзе гас­па­да­рыць у нас і ў па­чат­ку на­ступ­на­га тыд­ня. У па­ня­дзе­лак да нас прый­дзе чар­го­вы ха­лод­ны цык­лон. Уна­чы ча­ка­ец­ца снег, а ўдзень бу­дзе снег ра­зам з даж­джом. Тэм­пе­ра­ту­ра ўдзень ча­ка­ец­ца ад 0 да плюс 5 гра­ду­саў, у Брэсц­кай воб­лас­ці — да 7 цяп­ла. Спе­цы­я­ліс­ты праг­на­зу­юць, што па­доб­нае ня­ўстой­лі­вае і віль­гот­нае на­двор'е за­ха­ва­ец­ца ў нас мі­ні­мум да се­ра­ды.

Па­вод­ле доў­га­тэр­мі­но­вых пра­гно­заў ай­чын­ных спе­цы­я­ліс­таў, сур'­ёз­ных ма­ра­зоў у снеж­ні іх кар­ты ўво­гу­ле не «ба­чаць».

Сяр­гей КУР­КАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.