Вы тут

Супрацоўніцтва на «Планеце ідэй»


Пра­ект дзе­ля но­вых... пра­ек­таў

Ёсць ці­ка­вая ідэя. Але што па­трэб­на, каб яе ажыц­цяў­лен­не ста­ла як ма­га больш рэ­аль­ным? Гэ­та­му прад­стаў­ні­коў ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня і ту­рыс­тыч­ных, гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый Поль­шчы, Укра­і­ны і Бе­ла­ру­сі на­ву­ча­юць дзя­ку­ю­чы між­на­род­на­му пра­ек­ту «Пла­не­та ідэй». Чар­го­вая су­стрэ­ча парт­нё­раў з мэ­тай ува­саб­лен­ня іс­ну­ю­чых за­дум у рэ­аль­ныя пра­ек­ты ня­даў­на ад­бы­ла­ся на Гро­дзен­шчы­не.

[caption id="attachment_65157" align="alignnone" width="600"]Удзель­ні­кі «Пла­не­ты ідэй»  аб­мяр­коў­ва­юць су­мес­ныя пра­ек­ты. Удзель­ні­кі «Пла­не­ты ідэй»
аб­мяр­коў­ва­юць су­мес­ныя пра­ек­ты.[/caption]

Ці­ка­вых ідэй у са­мых роз­ных сфе­рах у кож­ным рэ­гі­ё­не са­праў­ды шмат. Не­ка­то­рыя з іх бы­лі прэ­зен­та­ва­ны на су­стрэ­чы ў Ка­ра­лін­скім фаль­вар­ку Ты­зен­гаў­за, які зна­хо­дзіц­ца ў Гро­дзен­скім ра­ё­не. Пас­ля ча­го ўдзель­ні­кі пра­ек­та па­дзя­лі­лі­ся на гру­пы для аб­мер­ка­ван­ня кан­крэт­ных ідэй. На­ладж­ва­лі­ся аса­біс­тыя су­вя­зі, шу­ка­лі­ся ва­ры­ян­ты яд­нан­ня ў су­мес­ным пра­ек­це та­го, што ўжо на­пра­ца­ва­на і хо­чац­ца зра­біць яшчэ ў кож­ным з рэ­гі­ё­наў.

А по­тым парт­нё­ры на­кі­ра­ва­лі­ся ў па­да­рож­жа па Гро­дзен­шчы­не (Шчу­чын — Лі­да — На­ва­гру­дак), каб на свае во­чы па­ба­чыць тыя аб'­ек­ты, якія ма­юць перс­пек­ты­вы ў між­на­род­ных пра­ек­тах. У пры­ват­нас­ці, па­бы­ва­лі ў до­ме-му­зеі Чэс­ла­ва Не­мэ­на ў Ста­рых Ва­сі­ліш­ках, у Лід­скім за­мку, на во­зе­ры Сві­цязь, у му­зеі яў­рэй­ска­га су­пра­ціў­лен­ня ў На­ва­груд­ку... Акра­мя та­го, ці­ка­выя пра­ек­ты «са­спя­ва­юць» у Аст­ра­вец­кім, Свіс­лац­кім, Сло­нім­скім і ін­шых ра­ё­нах.

Да­рэ­чы, у рам­ках «Пла­не­ты ідэй» та­кія су­стрэ­чы ад­бы­лі­ся і на Ва­лы­ні, Пад­ляс­сі. На­прык­лад, бур­га­містр Аў­гус­то­ва Вой­цэх Ва­лю­лік ад­зна­чыў, што ён га­то­вы су­пра­цоў­ні­чаць з бе­ла­рус­кім бо­кам па пы­тан­ні раз­віц­ця Аў­гус­тоў­ска­га ка­на­ла і ўклю­чэн­ня яго ў спіс пом­ні­каў ЮНЕС­КА. Жа­дан­не на­ла­дзіць кан­так­ты з Гро­дзен­шчы­най вы­ка­заў і кі­раў­нік ад­мі­ніст­ра­цыі гмі­ны Су­прасль Ра­дас­лаў Даб­ра­воль­скі. Ся­род ва­ры­ян­таў парт­нёр­ства — раз­віц­цё му­зея пра­ва­слаў­ных аб­ра­зоў у Су­пра­слі і ства­рэн­не ту­рыс­тыч­на­га марш­ру­ту, звя­за­на­га са ста­ра­жыт­ны­мі цэрк­ва­мі аба­рон­ча­га ты­пу ў Бе­ла­ру­сі (Ма­лое Ма­жэй­ка­ва, Сын­ка­ві­чы) і Поль­шчы (Су­прасль).

У кож­ным рэ­гі­ё­не ёсць ці­ка­выя на­пра­цоў­кі. Праў­да, толь­кі на­яў­нас­ці перс­пек­тыў­най за­ду­мы не да­стат­ко­ва — трэ­ба ўмець гра­мат­на яе ажыц­ця­віць.

— Лю­дзі час­та ду­ма­юць, што ка­лі ў іх ёсць су­пер­пры­го­жая ідэя, то яе ад­ра­зу ж ацэ­няць і пад­тры­ма­юць фі­нан­са­ван­нем. Але гэ­та, ка­лі ка­заць аб пра­ек­тах транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, зу­сім не так. Трэ­ба гра­мат­на рас­пра­ца­ваць кан­цэп­цыю, ме­ра­пры­ем­ствы пра­ек­та, афор­міць за­яў­ку і аба­ра­ніць яе, пе­ра­ка­наў­шы між­на­род­ны ма­ні­то­рын­га­вы ка­мі­тэт, што ва­ша ідэя са­праў­ды вар­тая пад­трым­кі. І, зра­зу­ме­ла, знай­сці ў за­меж­жы парт­нё­ра, чыя ідэя су­па­дае з ва­шай. На гэ­та, каб да­па­маг­чы сфар­мі­ра­ваць ідэю і адап­та­ваць яе да па­тра­ба­ван­няў пра­грам транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, і скі­ра­ва­ны пра­ект «Пла­не­та ідэй», — за­зна­чае яго ка­ар­ды­на­тар Сяр­гей КА­ЛЯ­ДА.

Па­куль ра­на яшчэ ка­заць аб га­то­вых пра­ек­тах, але не­ка­то­рыя ідэі па­сту­по­ва па­чы­на­юць ува­саб­ляц­ца ў да­во­лі перс­пек­тыў­ныя пра­па­но­вы. На­прык­лад, на Шчу­чын­шчы­не, дзе на­ра­дзіў­ся Чэс­лаў Не­мэн і ўсё боль­шай па­пу­ляр­нас­цю ся­род ту­рыс­таў ка­рыс­та­ец­ца яго дом-му­зей, ужо пра­во­дзі­лі­ся куль­тур­ныя ім­прэ­зы, пры­све­ча­ныя зна­ка­мі­та­му му­зы­кан­ту. А ў Поль­шчы, у Су­вал­ках ёсць во­пыт блю­за­ва­га фес­ты­ва­лю. Але ві­да­воч­на, што абод­ва кі­рун­кі па­тра­бу­юць да­лей­ша­га раз­віц­ця, су­час­на­га сцэ­ніч­на­га аб­ста­ля­ван­ня.

Но­выя ідэі па­тра­бу­юц­ца і для па­ляп­шэн­ня ту­рыс­тыч­най пры­ваб­нас­ці Лід­ска­га зам­ка. Тэ­май між­на­род­на­га пра­ек­та маг­ло б стаць азна­ям­лен­не з пе­ра­да­вым во­пы­там у гэ­тай сфе­ры, каб вы­ка­рыс­таць яго і ў ся­бе.

Су­мес­ны пра­ект мо­жа так­са­ма атры­мац­ца ў двух рэ­гі­ё­наў Укра­і­ны і Бе­ла­ру­сі (Ва­лы­ні і На­ва­груд­чы­ны), дзе ёсць во­зе­ра з ад­ноль­ка­вай наз­вай — Сві­цязь. У нас, у зо­не Сві­ця­зян­ска­га за­каз­ні­ка, ця­пер ажыц­цяў­ля­ец­ца ідэя ту­рысц­ка-эка­ла­гіч­на­га цэнт­ра «12 ме­ся­цаў». Мяр­ку­ец­ца, што ён за­ці­ка­віць ад­па­чы­валь­ні­каў не толь­кі ўлет­ку, але ў ін­шыя пе­ры­я­ды го­да — у пры­ват­нас­ці, эка­ла­гіч­ны­мі сця­жы­на­мі, пра­хо­джан­не якіх бу­дзе спа­лу­чац­ца з вы­ка­нан­нем спе­цы­яль­на рас­пра­ца­ва­ных за­дан­няў, і па­ка­зам на­род­ных аб­ра­даў, якія пра­хо­дзі­лі на На­ва­груд­чы­не ў тым ці ін­шым ме­ся­цы. Да­рэ­чы, на гэ­ты цэнтр ужо ёсць пра­ект­на-каш­та­рыс­ная да­ку­мен­та­цыя, што да­во­лі важ­на для пад­трым­кі між­на­род­ным пра­ек­там.

Ці­ка­выя ідэі для су­мес­ных пра­ек­таў ёсць і ў сфе­ры вод­на­га ту­рыз­му. Іх пра­па­ну­юць Аст­ра­вец­кі, Сло­нім­скі ра­ё­ны з на­дзе­яй на­ла­дзіць су­пра­цоў­ніц­тва з поль­скі­мі і ўкра­ін­скі­мі парт­нё­ра­мі на транс­гра­ніч­ных рэ­ках, якія яд­на­юць су­сед­нія кра­і­ны. Пры­чым важ­на не толь­кі рас­пра­ца­ваць і на су­час­ным уз­роў­ні аб­ста­ля­ваць вод­ныя марш­ру­ты, але і пад­рых­та­ваць ін­струк­та­раў, якія за­бяс­пе­чаць ад­па­вед­ныя якас­ныя стан­дар­ты па­да­рож­жа і бяс­пе­ку ама­та­раў ак­тыў­на­га ад­па­чын­ку.

[caption id="attachment_65158" align="alignnone" width="600"]Ка­ля во­зе­ра Сві­цязь. Ка­ля во­зе­ра Сві­цязь.[/caption]

Яшчэ ад­на тэ­ма, дзе маг­чы­ма парт­нёр­ства ў су­мес­ных пра­ек­тах, — Пер­шая су­свет­ная вай­на, тым больш што не за га­ра­мі 100-год­дзе яе за­кан­чэн­ня. Не­вы­пад­ко­ва ў са­ста­ве поль­скай дэ­ле­га­цыі на Гро­дзен­шчы­ну пры­ехаў бур­га­містр мяс­тэч­ка Монь­кі, дзе зна­хо­дзіц­ца Аса­вец­кая крэ­пасць. Там ёсць жа­дан­не пра­вес­ці му­зе­е­фі­ка­цыю ад­на­го з фар­тоў, які за­ха­ваў­ся лепш за ін­шыя. А ў нас у да­во­лі ня­кеп­скім ста­не зна­хо­дзіц­ца чац­вёр­ты форт Гро­дзен­скай крэ­пас­ці. Зноў жа іс­нуе даў­ні на­мер ства­рыць там му­зей­ную экс­па­зі­цыю — су­час­ную, ін­тэр­ак­тыў­ную. Каб на­вед­валь­ні­кі, па­бы­ваў­шы тут, маг­лі ўя­віць ат­мас­фе­ру, зра­зу­мець тра­ге­дыю гэ­тай вай­ны. Зра­зу­ме­ла, што да гэ­та­га пра­ек­та па­він­на пад­клю­чыц­ца і Смар­гон­шчы­на, якую ў свой час на­зы­ва­лі рус­кім Вер­дэ­нам.

Пры­чым у рам­ках су­мес­на­га пра­ек­та ў кож­ным рэ­гі­ё­не мож­на ства­рыць не толь­кі му­зей­ныя экс­па­зі­цыі, але і гіс­та­рыч­ныя рэ­кан­струк­цыі, звя­за­ныя з па­дзея­мі Пер­шай су­свет­най вай­ны ме­на­ві­та ў гэ­тай мяс­цо­вас­ці. На­прык­лад, у Аса­ўцы ўжо даў­но апа­вя­да­юць гіс­то­рыю так зва­най «ата­кі мерц­вя­коў». Ка­лі рус­кія сал­да­ты пас­ля га­за­вай ата­кі, аб­кру­ча­ныя ану­ча­мі, са страш­ны­мі ад ва­ды­роў тва­ра­мі іш­лі ў на­ступ­лен­не. Ня­мец­кія вой­скі, не ча­ка­ю­чы, што за­стаў­ся нех­та жы­вы і псі­ха­ла­гіч­на не вы­тры­маў­шы та­ко­га вы­гля­ду во­ра­гаў, ад­сту­пі­лі.

Праў­да, уз­ні­кае пы­тан­не: «Пла­не­та ідэй» за­вер­шыц­ца — і што да­лей? А по­тым — но­выя ідэі, у пра­соў­ван­ні якіх бу­дзе да­па­ма­гаць сайт, ство­ра­ны ў рам­ках гэ­та­га пра­ек­та. Дзя­ку­ю­чы ін­тэр­нэт-пля­цоў­цы кож­ны, хто жа­дае пра­ца­ваць у між­на­род­ных пра­ек­тах, змо­жа аб­на­ро­да­ваць сваю ідэю і, маг­чы­ма, знай­сці парт­нё­раў для яе рэа­лі­за­цыі. Аль­бо пад­клю­чыц­ца да ра­бо­ты над ідэ­я­мі, што пра­па­ну­юц­ца ін­шы­мі. Вось та­кі «доў­гай­гра­ю­чы» раз­лік «Пла­не­ты ідэй»...

Мер­ка­ван­не ў тэ­му

Сяр­гей КА­ЛЯ­ДА, ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та «Пла­не­та ідэй»:

— Да пра­грам транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва сён­ня стаў­лен­не да­во­лі па­зі­тыў­нае. Ві­да­воч­на, што яны ся­бе апраўд­ва­юць, па­коль­кі ства­ра­юц­ца парт­нёр­скія ад­но­сі­ны па­між гра­ма­дзя­на­мі су­сед­ніх кра­ін і су­мес­ныя пра­дук­ты ў роз­ных сфе­рах жыц­ця — не толь­кі ту­рыз­му, але і ахо­вы зда­роўя, аду­ка­цыі, куль­ту­ры. Усё гэ­та ў ін­та­рэ­сах устой­лі­ва­га раз­віц­ця рэ­гі­ё­наў, іх інф­ра­струк­ту­ры, эка­но­мі­кі. І ка­лі па за­кан­чэн­ні пра­ек­та ба­чым, што тыя ідэі, якія ў яго ўклад­ва­лі­ся, пра­цу­юць ужо без вас, зна­чыць, вы сва­ёй мэ­ты да­сяг­ну­лі.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

На­ша да­вед­ка

Пра­ект «Пла­не­та ідэй — транс­гра­ніч­ны транс­фер ве­даў у га­лі­не пры­цяг­нен­ня ін­вес­ты­цый для раз­віц­ця па­меж­на­га ту­рыз­му» ІРBU.03.01.00-58-602/11-00 рэа­лі­зу­ец­ца па пра­гра­ме транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва «Поль­шча — Бе­ла­русь — Укра­і­на» на 2007—2013 гг. З бе­ла­рус­ка­га бо­ку ў пра­ек­це ўдзель­ні­ча­юць упраў­лен­не спор­ту і ту­рыз­му Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, Гро­дзен­скае аб­лас­ное ад­дзя­лен­не гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Рэс­пуб­лі­кан­скі ту­рысц­ка-спар­тыў­ны са­юз» (га­лоў­ны парт­нёр), з поль­ска­га — цэнтр са­дзей­ні­чан­ня іна­ва­цы­ям і раз­віц­цю (г. Бе­ла­сток), з укра­ін­ска­га — Ва­лын­скі фонд пад­трым­кі прад­пры­маль­ніц­тва (г. Луцк).

Га­лоў­най мэ­тай пра­ек­та з'яў­ля­ец­ца ўма­ца­ван­не су­пра­цоў­ніц­тва па­між поль­скі­мі, бе­ла­рус­кі­мі і ўкра­ін­скі­мі ор­га­на­мі мяс­цо­вай ула­ды, гра­мад­скі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі і ту­рысц­ка-ін­фар­ма­цый­ны­мі цэнт­ра­мі ў га­лі­не ту­рыз­му. Мяр­ку­ец­ца, што ў вы­ні­ку гэ­тых кан­так­таў, аб­ме­ну ка­рыс­ным во­пы­там бу­дуць ство­ра­ны су­мес­ныя пра­ек­ты і пад­рых­та­ва­ны ад­па­вед­ныя за­яў­кі для ўдзе­лу ў кон­кур­се Пра­гра­мы транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.