Вы тут

Мэр чакае ад мінчан прапаноў


Стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма Анд­рэй Шо­рац су­стрэў­ся з ма­ла­ды­мі жур­на­ліс­та­мі

Пад­час ме­ра­пры­ем­ства рэ­пар­цё­ры-па­чат­коў­цы з усёй кра­і­ны ме­лі маг­чы­масць за­даць го­ра­да­на­чаль­ні­ку пы­тан­ні, якія ты­чы­лі­ся не толь­кі ста­лі­цы, але і Мінск­ага ра­ё­на. Су­стрэ­ча ў га­рад­ской ра­ту­шы ад­бы­ла­ся ў рам­ках ІІІ фо­ру­му ма­ла­дых жур­на­ліс­таў «Агуль­ны по­гляд у бу­ду­чы­ню».

19-29

Ня­пра­віль­на пар­ку­еш­ся — атры­ма­еш «ліст шчас­ця»

Гу­тар­ка атры­ма­ла­ся жы­вой і, што важ­на, двух­ба­ко­вай. Анд­рэй Шо­рац, які на пра­ця­гу га­дзі­ны ад­каз­ваў на пы­тан­ні, ад­ра­зу пад­крэс­ліў: «Мін­гар­вы­кан­кам ад­кры­ты для су­пра­цоў­ніц­тва», а так­са­ма на­зваў ма­ла­дых жур­на­ліс­таў «ка­ле­га­мі».

— Важ­насць ва­шай пра­цы і ва­ша­га пра­фе­сі­я­на­ліз­му вы­зна­чае, якое мер­ка­ван­не скла­дзец­ца ў гра­ма­дзян аб роз­ных па­дзе­ях. Та­му ва­ша за­да­ча — праў­дзі­ва асвят­ляць тыя ці ін­шыя з'я­вы, каб у на­сель­ніц­тва скла­да­ла­ся аб'­ек­тыў­ная кар­ці­на та­го, што ад­бы­ва­ец­ца на­во­кал, — ска­заў стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма.

Пад­час су­стрэ­чы Анд­рэй Шо­рац пе­ра­лі­чыў асноў­ныя праб­ле­мы, якія па­тра­бу­юць не­ад­клад­на­га вы­ра­шэн­ня.

— У Мін­ску ха­пае праб­лем­ных пы­тан­няў. На­прык­лад, у сфе­рах ахо­вы зда­роўя, аду­ка­цыі. Іс­нуе праб­ле­ма з якас­цю піт­ной ва­ды. Вост­ра ад­чу­ва­ец­ца не­да­хоп дзі­ця­чых сад­коў. На­прык­лад, у Ка­мен­най Гор­цы іх на­паў­няль­насць скла­дае 152 пра­цэн­ты. Ёсць праб­ле­ма з пар­коў­ка­мі, го­рад пе­ра­гру­жа­ны аў­та­транс­пар­там. Але Мін­гар­вы­кан­кам ад­кры­ты для пра­па­ноў аб тым, як зра­біць наш го­рад леп­шым.

Вя­до­ма, за ад­ну га­дзі­ну не­маг­чы­ма не тое што агу­чыць план па ра­шэн­ні скла­да­ных пы­тан­няў, а на­ват і пе­ра­лі­чыць іх усе. Тым не менш не­ка­то­рыя з іх стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма акрэс­ліў пад­ра­бяз­ней за ін­шыя. На­прык­лад, праб­ле­му не­да­хо­пу пар­ко­вач­ных мес­цаў у ста­лі­цы пла­ну­ец­ца вы­ра­шаць пры да­па­мо­зе бу­даў­ніц­тва пар­кін­гаў — як дзяр­жаў­ных, так і пры­ват­ных.

— Але, з ін­ша­га бо­ку, ця­пер на­ват тыя пар­кін­гі, якія ёсць у го­ра­дзе, не за­гру­жа­ны. Ня­рэд­ка мож­на ба­чыць пус­ты пар­кінг, а ка­ля яго ма­шы­ны ўздоўж да­рог і на пры­да­ма­вых тэ­ры­то­ры­ях ста­яць ледзь не ад­на на ад­ной, — за­ўва­жыў Анд­рэй Шо­рац.

Ін­шы па­ды­ход да праб­ле­мы, які пла­ну­ец­ца ажыц­цяў­ляць, — па­шы­рэн­не зон плат­най пар­коў­кі. Па мер­ка­ван­ні мэ­ра, на пра­ця­гу на­ступ­на­га го­да з'я­віц­ца 10 ты­сяч мес­цаў на трох вы­зна­ча­ных у го­ра­дзе за­каль­ца­ва­ных ву­лі­цах.

— У прын­цы­пе, схе­ма ўжо ад­пра­ца­ва­ная. Мы ба­чым гэ­та ў Верх­нім го­ра­дзе: сіс­тэ­ма пра­цуе без не­па­срэд­на­га ча­ла­ве­ча­га ўдзе­лу, у ра­ё­не ЦУ­Ма част­ку ву­ліц ужо пе­ра­вод­зяць у раз­рад плат­ных, Ін­тэр­на­цы­я­наль­ную за­кры­лі.

Гэ­тая сіс­тэ­ма бу­дзе па­шы­рац­ца, па­абя­цаў го­ра­да­на­чаль­нік. Апроч та­го, га­рад­скі­мі ўла­да­мі за­куп­ле­ны спе­цы­яль­ныя пры­бо­ры, якія кант­ра­лю­юць зо­ну ня­пра­віль­най пар­коў­кі. Па­вод­ле іх да­ных, аў­та­ўла­даль­ні­кам, якія па­ру­шаць пра­ві­лы пар­коў­кі, бу­дуць да­сы­лаць ужо мно­гім вя­до­мыя «ліс­ты шчас­ця». Толь­кі за­фік­са­ва­на на іх бу­дзе не хут­касць, а спо­саб ста­ян­кі аў­та­ма­бі­ля. Так­са­ма пла­ну­ец­ца па­ве­лі­чэн­не кош­ту пар­коў­кі ў цэнт­ры го­ра­да і яго зні­жэн­не на ўскра­і­нах.

Па­бу­ду­юць «Мінск-Мір» і зой­муц­ца Асма­лоў­кай

Ад­ной з са­мых ак­ту­аль­ных тэм пад­час су­стрэ­чы ста­ла го­ра­да­бу­даў­ніц­тва. Анд­рэй Шо­рац па­ве­да­міў, што чар­га на арэнд­нае жыл­лё ў ста­лі­цы скла­дае 230 ча­ла­век; пры гэ­тым аб'­ёмы бу­даў­ніц­тва ў го­ра­дзе бу­дуць ска­ра­чац­ца. Ра­зам з тым, стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма па­ве­да­міў, што ў рам­ках рэа­лі­за­цыі ін­вес­ты­цый­на­га пра­ек­та «Экс­пе­ры­мен­таль­ны шмат­функ­цы­я­наль­ны комп­лекс «Мінск-Мір» на тэ­ры­то­рыі бы­ло­га аэ­ра­пор­та «Мінск-1» па­бу­ду­юць ка­ля 1,8 млн  кв.м жыл­ля, пры­клад­на 600 — 800 ты­сяч кв.м бу­дын­каў гра­мад­ска­га, куль­тур­на­га і са­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня. Араб­скі ін­вес­тар пры­няў на ся­бе аба­вя­за­цель­ствы ўзвес­ці за ўлас­ныя срод­кі шко­лу і дзі­ця­чы са­док. Яд­ром гэ­та­га комп­лек­су бу­дзе між­на­род­ны фі­нан­са­вы цэнтр, які, як мяр­ку­ец­ца, да­зво­ліць на­шай кра­і­не вый­сці ў лі­да­ры на пра­сто­ры СНД у ака­зан­ні фі­нан­са­вых па­слуг. Знач­ную до­лю фі­нан­са­вай на­груз­кі па бу­даў­ніц­тве інф­ра­струк­ту­ры і аб'­ек­таў са­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня пры­няў на ся­бе га­рад­скі бюд­жэт.

Ад­нак не толь­кі ўзвя­дзен­не но­вых бу­дын­каў хва­люе мо­ладзь, але і за­ха­ван­не ста­рых. Так, пад­час су­стрэ­чы пра­гу­ча­ла пы­тан­не аб за­ха­ван­ні ста­ліч­на­га квар­та­ла Асма­лоў­ка — пер­ша­га па­бу­да­ва­на­га ў пас­ля­ва­ен­ным Мін­ску. Ён зна­хо­дзіц­ца ў ме­жах ву­ліц Баг­да­но­ві­ча, Кі­ся­лё­ва, Куй­бы­ша­ва і Ка­му­ніс­тыч­най і за­хоў­вае ча­роў­ную ат­мас­фе­ру го­ра­да кан­ца 1940-х га­доў. Не так даў­но гра­мад­ская су­поль­насць бы­ла ўсхва­ля­ва­на вест­кай, што Асма­лоў­ка пой­дзе пад знос. Ад­нак Анд­рэй Шо­рац гэ­тыя чут­кі не па­цвер­дзіў — зрэш­ты, як і не аб­верг­нуў.

— Ёсць шмат мер­ка­ван­няў на­конт да­лей­ша­га лё­су квар­та­ла. Гэ­тае пы­тан­не да­стат­ко­ва скла­да­нае, і вы­ра­шаць яго не­аб­ход­на комп­лекс­на. Трэ­ба пра­вес­ці раз­лі­кі, гра­мад­скае аб­мер­ка­ван­не, дэ­та­лё­ва вы­ву­чыць сі­ту­а­цыю і толь­кі та­ды пры­маць ней­кія ра­шэн­ні. Ад­но вя­до­ма дак­лад­на: у та­кім ста­не руй­на­ван­ня гэ­тая тэ­ры­то­рыя, уліч­ва­ю­чы яе вя­лі­кую го­ра­да­бу­даў­ні­чую каш­тоў­насць, зна­хо­дзіц­ца не мо­жа. Вя­до­ма, па­доб­нае пы­тан­не не вы­ра­шыць сён­ня ці заўт­ра. Але ў блі­жэй­шыя ча­ты­ры-пяць га­доў мы па­він­ны гэ­та зра­біць, — за­явіў мэр.

Анд­рэй Шо­рац гу­та­рыў з ма­ла­ды­мі жур­на­ліс­та­мі яшчэ на мно­гія тэ­мы. А на­пры­кан­цы раз­мо­вы на­га­даў, што ад­кры­ты для пра­па­ноў. Ка­лі ёсць ней­кі пра­ект, га­рад­скія ўла­ды да­па­мо­гуць яго рэа­лі­за­ваць, і та­ды гэ­та бу­дзе ка­рыс­на і лю­дзям, і го­ра­ду.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.