Вы тут

Поспех... у казцы


Нядаўна былі падведзены вынікі ІІІ рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». З 37 дзяржаўных і прыватных тэатральных калектываў вызначылі пераможцаў. Сярод іх — і ваенныя артысты.

20-13

Лепшым спектаклем для дзяцей прызнана пастаноўка Драматычнага тэатра Беларускай Арміі «Снежная каралева». Славутая казка Андэрсена прынесла двайны поспех: актрыса тэатра Марына Дзянісава, якая сыграла галоўную ролю, атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Лепшая акцёрская праца ў спектаклі для дзяцей».

— Наш тэатр славіцца добрымі казкамі, — пераканана Марына Дзянісава. — Магчыма, таму, што артысты любяць гэты жанр. Ды і дзеці — найбольш удзячная публіка, хоць і прыдзірлівая: іх не падманеш. У гэтым спектаклі наша задача была ў тым, каб у дзяцей склаўся правільны вобраз Снежнай каралевы, каб яны разумелі, што такое дабро, а што такое зло. У спектаклі я хацела паказаць, што за прыгажосцю, багаццем і ўладай часта стаяць адзіноцтва і пустата.

У той жа час актрыса прызнаецца, што гэта яе любімая роля. «Таму што мы вельмі шмат над ёй працавалі, прыдумлялі ўсялякія дэталі, каб вобраз быў дасканалым», — тлумачыць яна.

— А ці карыстаюцца папулярнасцю казкі ў сучасных дзяцей? — цікаўлюся я.

— Безумоўна! Амаль кожны вечар я іх чытаю свайму шасцігадоваму сыну. І ён іх вельмі любіць: простай і даступнай мовай там тлумачацца многія рэчы. Сучасныя мультфільмы гэтым пахваліцца, на жаль, не могуць. Аднак без мультымедыйных тэхналогій і нам ужо складана паставіць цікавы, якасны спектакль.

Любоў да казак у Марыны Дзянісавай з дзяцінства. Калі яна скончыла школу, бібліятэкар падарыла ёй фармуляр, куды запісвалася літаратура, і сказала: «Ты перачытала ўсе казкі, якія былі ў школьнай бібліятэцы». Але, нягледзячы на гэта, актрыса зноў з задавальненнем перачытвае іх. Праўда, глядзіць на многае ўжо па-іншаму, што і імкнецца ўвасобіць у сваіх казачных ролях.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.