Вы тут

Годна пераадолець цяжкасці


З  пачатку будучага года строгая эканомія будзе галоўным кірункам работы

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо даў распараджэнне ўсім дзяржаўным органам і структурам па скарачэнні матэрыяльнага забеспячэння ў два разы. Пры гэтым ён падкрэсліў, шо гэта не датычыцца заработнай платы. «Мы ўжо дайшлі да таго, што ў нас усе, хто можа, павінен і не павінен, ездзяць на персанальных аўтамабілях. А бензін сёння каштуе нятанна. Вось, здавалася б, дробязь, а ўсе хочуць мець дастойную зарплату і танныя крэдыты на жыллё як мінімум, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Гэта правільна. Таму заработную плату і жыллё мы будзем падтрымліваць, а дзе можна скараціцца — там трэба абавязкова скарачацца, аптымізавацца».

«Колькі б у нас грошай ні было, мы будзем эканоміць, дзе толькі можна. Чаму? Ну, хопіць ужо куляцца з гэтымі валютамі. Трэба зразумець адно: калі мы хочам стабільнасці на валютным рынку, то, пачынаючы з простага грамадзяніна, нас з вамі, і завяршаючы юрыдычнымі асобамі, кожны павінен хоць па капеечцы ўносіць у рэзерв дзяржавы. Калі гэта будзе — будзе стабільнасць. А калі будзе, што адны прыносяць у краіну валюту і грошы, а другія проста прыходзяць у абменнікі, іх скупляюць і трацяць або кладуць у панчоху, тады і краіна будзе так куляцца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі дастаткова сіл, каб прайсці цяперашні перыяд спакойна. «Вы не перажывайце: што б ні здарылася ў нашай краіне, нават калі горшы сцэнарый будзе, мы ўсё роўна за паўгода стабілізуемся дзякуючы той сістэме, якая ў нас у Беларусі створана, — жорсткай сістэме вертыкалі ўлады, жорсткіх патрабаванняў», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што апошнім часам было прынята мноства рашэнняў, у тым ліку па ўзмацненні адказнасці кіраўнікоў працоўных калектываў, па кантролі за цэнаўтварэннем і іншых. «І калі, не дай бог, сітуацыя недзе захістаецца, мы ўключым усе гэтыя рычагі, імгненна ўключым, і стабілізуемся, — адзначыў Прэзідэнт. — Мы ўсё роўна з любой сітуацыі выкарабкаемся, таму што мы ўжо не тыя, што былі дзясятак, а, можа, і два дзясяткі гадоў таму».

«Калі нехта ўнутры і за межамі нашай краіны, а ствараецца гэты ажыятаж у нас выключна пад уздзеяннем знешніх абставін, хоча нас дэстабілізаваць — не атрымаецца!» — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Таму не трэба ахаць, вохкаць, трэба рыхтавацца да Новага года і Каляд», — дадаў Прэзідэнт.

«Як я ўжо сказаў, кіраўніцтва Нацыянальнага банка, урад ды і я не зацікаўлены ў тым, каб бегчы следам за Расіяй і Украінай. Мы не хочам капіраваць тое, што адбываецца ў нашых суседзяў, у нашых братоў, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Мы з усіх сіл, не маючы такіх вялікіх рэзерваў, дапусцім, як Расійская Федэрацыя, сцяўшы зубы, трымаемся».

«І я нездарма сказаў, што ў гэтым выпадку сітуацыя вельмі сур'ёзная, усё залежыць ад нашых людзей: будзе дэвальвацыя, не будзе, абрушым, не абрушым, абвалім, не абвалім. Гэта нашы людзі, я ў свой час аб гэтым ужо гаварыў: не бегайце як апантаныя з гэтым рублём па абменніках і не абменьвайце на валюту, не таргуйце, таму што гэта будзе мець наступствы», — сказаў Прэзідэнт. «Людзі ж не разумеюць, а можа, не хочуць разумець, што ў гэтага працэсу ёсць адваротны канец, які ўдарыць іх і нас па галаве, — гэта павелічэнне попыту на валюту. А калі попыт павялічыўся, значыць, павялічваецца цана валюты», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, пры свабодным рыначным працэсе абмену валюты і ў іншых сектарах таксама павінна быць свабода. «Мы не можам рэгуляваць тут, а там адпускаць, даваць поўную свабоду. Мы не можам тут куплю-продаж зрабіць свабоднымі, а недзе нешта стрымліваць. Калі свабодна — значыць, свабодна», — сказаў Прэзідэнт. «Для нас цяпер галоўнае — не дапусціць абвалаў, не кінуцца ў вір за Расіяй, таму што мы не ведаем, які там будзе рубель і г.д. Мы ведаем адно: што мы нясём вялікія страты ў сувязі з абвалам расійскага рубля, таму што гэта наш асноўны рынак», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што на Расію прыпадае 42 працэнты беларускага экспарту і амаль 15-20 працэнтаў — на Украіну.

«Гэта значыць, сітуацыя няпростая. І, сказаўшы людзям аб тым, што мы не хочам, каб у нас рэзка абвалілася нацыянальная валюта, нам хацелася б прайсці гэты перыяд вось такім чынам спакойна. Пакуль у нас сіл для гэтага хапае», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Напярэдадні кіраўнік дзяржавы на нарадзе даручыў Нацбанку і ўраду прадугледзець шэраг мер спакойнага характару па захаванні золатавалютных рэзерваў. «Я думаю, што Нацбанк і ўрад у бліжэйшы час будуць пастаянна інфармаваць насельніцтва, суб'екты гаспадарання аб прымаемых мерах», — дадаў ён.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка паведаміў аб сваім намеры сустрэцца ў нядзелю з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. «Ён учора патэлефанаваў мне і папрасіў, каб мы неяк сустрэліся, перагаварылі па некаторых пытаннях, ды і я выказваў жаданне, таму што нам ёсць аб чым пагаварыць у гэтай сітуацыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Зыходзячы з гэтай размовы, я зразумеў, што ўкраінскае кіраўніцтва (у прыватнасці, прэзідэнт Украіны) абсалютна не з'яўляецца перашкодай да пачатку новага раўнда перагавораў у Мінску», — адзначыў беларускі лідар. «Як ён сказаў, ён чакае цяпер рэакцыі з боку кіраўнікоў Луганскай і Данецкай рэспублік». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што самае галоўнае — гэта дыялог. «Як бы ні было складана, я разумею і прэзідэнта Украіны, але іншага шляху, як садзіцца за стол перагавораў і весці дыялог, ні ў яго, ні ў кіраўнікоў Данецка і Луганска няма. Трэба размаўляць. Усё роўна некалі будзе мір. Але нельга далей ісці шляхам эскалацыі і гібелі ні ў чым не вінаватых людзей», — лічыць Прэзідэнт Беларусі.

***

Падчас наведвання Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Прэзідэнт азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай камітэта і ўмовамі працы. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што рашэнне аб утварэнні камітэта было правільным. «Аб'ектыўнасць, незалежнасць працэсаў у нас набылі сусветны ўзровень. Сумленнасць, аб'ектыўнасць — вышэйшыя, чым у любой краіне, я гарантую. І я за гэтым пільна сачу», — падкрэсліў Прэзідэнт.

«Нас усё папракаюць у нейкай дыктатуры. Так, у нас ёсць жорсткая дыктатура праўды», — сказаў ён. «Вы сталі самастойнай структурай, таксама, як Следчы камітэт. У следчым працэсе сёння кожны выконвае сваю ролю. У гэтым ёсць сутнасць правоў чалавека ў такім складаным працэсе. Кожны чалавек у краіне можа разлічваць на поўную аб'ектыўнасць і незалежнасць таго ці іншага органа», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў сцяг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і грамату Прэзідэнта Беларусі старшыні камітэта.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.