Вы тут

Імем франтавіка і навукоўцы


Медыятэцы Інстытута журналістыкі БДУ прысвоілі імя прафесара Міхаіла Цікоцкага. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў дні святкавання 70-годдзя галоўнай кузні журналісцкіх кадраў краіны.

У медыятэцы прадстаўлена звыш 120 навуковых прац, артыкулаў і кніг заснавальніка школы беларускай стылістыкі. На адной з паліц узвышаецца «Кніга памяці прафесара Міхаіла Цікоцкага». Усе ахвотныя могуць пакінуць тут свае ўспаміны аб выдатным беларускім вучоным і журналісце. Пра яго нагадваюць некаторыя асабістыя рэчы прафесара: яго малюнкі, фартэпіяна, на якім любіў іграць сын славутага кампазітара, нават выразкі публікацый у «Звяздзе», дзе рэгулярна друкаваўся.

Тут і ваенныя ўзнагароды: два медалі «За адвагу» і ордэн Айчыннай вайны І ступені. У Вялікую Айчынную лёс звязаў Міхаіла Яўгенавіча з партызанамі. Ды яшчэ дзе! У Любанскім раёне, на востраве Зыслаў, дзе выходзіла падпольная «Звязда». Затым ваяваў на 1-м, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. Дайшоў да Кёнігсберга, быў паранены.

...Міхаіла Цікоцкага не стала ў сакавіку 2012 года. Толькі памяць аб ім жыве. І будзе яшчэ доўга жыць: у сценах медыятэкі журфака БДУ — дакладна.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.