Вы тут

Абаронцы


Песня «Абаронцы» Уладзіміра Мазго і Уладзіміра Будніка належыць да тых вакальных твораў, якія часта выконваюць ролю прачула ўспрынятых малітваў.

Створаная на пачатку новага тысячагоддзя, песня адразу ўлілася ў рознагалосую плынь армейскага жыцця. Яна гучыць велічна-маршава, панарамна ўзнаўляе гісторыю роднай зямлі, прасвятляючы душы маладых абаронцаў.

Кожнаму пакаленню выпадае вялікая адказнасць — прадоўжыць гераічныя справы дзядоў і прадзедаў, самаахвярна берагчы Мір, усталяваны імі. І робіцца гэта дзеля росквіту не толькі сваёй краіны, але і для ўсёй планеты, дзеля памнажэння Хараства і Любові.

Акрыляюць пагоны і завуць палігоны,

Чакае салдата пляц страявы.

Родны край, непаўторны для сваёй абароны,

Абуджае у сэрцы настрой баявы.

Прыпеў:

А мы з табою — абаронцы,

Любоў баронім у старонцы,

Не трэба зямлі нам чужой.

А мы з табою — абаронцы,

Любоў баронім салдацкай душой.

Мы Радзіме паслужым і навекі падружым,

Каб суседзі ўсе мірна, шчасліва жылі.

Раскрываюцца душы, як вясновыя ружы,

На сагрэтай любоўю бацькоўскай зямлі.

Прыпеў.

Тут дзяды ваявалі, кроў сваю пралівалі,

Каб трывожная памяць званіла ў званы.

Дні сталення насталі — абаронцамі сталі

Сёння ўнукі салдатаў апошняй вайны.

Прыпеў.

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.