Вы тут

Горад вялікіх магчымасцяў


У Мін­ску — ка­ля 15 ты­сяч ва­кан­сій

Чым па­гра­жае ста­рэн­не на­сель­ніц­тва? Ці лёг­ка пра­ца­ўлад­ка­ваць лю­дзей, якія вый­шлі з месцаў зняволення і ка­му са­праў­ды па­трэб­на ад­рас­ная са­цы­яль­ная да­па­мо­га? На гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні ў ін­тэр­в'ю «Звяз­дзе» ад­ка­за­ла стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Мін­гар­вы­кан­ка­ма Жан­на РА­МА­НО­ВІЧ.

23-27

— Жан­на Аляксандраўна, ста­лі­ца звы­чай­на ў лі­да­рах па за­роб­ках. Ці мож­на спраг­на­за­ваць, з улі­кам сён­няш­няй сі­ту­а­цыі ў го­ра­дзе, хто з мін­чан у блі­жэй­шы год-два бу­дзе атрым­лі­ваць больш?

— Усё за­ле­жыць ад эка­на­міч­на­га ста­ну прад­пры­ем­ства, парт­фе­ля за­ка­заў на 2015 год. Ка­лі ка­заць па га­лі­нах дзей­нас­ці, то са­мыя вы­со­ка­аплат­ныя ў нас — ра­бот­ні­кі фі­нан­са­вай і бу­даў­ні­чай сфе­ры. На за­ро­бак уплы­ва­юць і ад­но­сі­ны па­між най­маль­ні­кам і пра­цоў­ным ка­лек­ты­вам. Га­лоў­нае, каб на­род ра­зу­меў, што не па­він­на быць ні­я­кай «ураў­ні­лаў­кі». Кож­ны, у ідэа­ле, атрым­лі­вае ў ад­па­вед­нас­ці са сва­ім унёс­кам, на­пру­жа­нас­цю пра­цы. Бы­вае, кі­раў­ніц­тва раз­мяр­коў­вае сты­му­лю­ю­чыя вы­пла­ты (прэ­міі, ма­тэ­ры­яль­ную да­па­мо­гу) па прын­цы­пе «ўсім ад­ноль­ка­ва». І лі­чыць, што ў гэ­тым і ёсць са­цы­яль­ная спра­вяд­лі­васць. Але та­кі па­ды­ход не да­зва­ляе сты­му­ля­ваць іні­цы­я­тыў­ных ра­бот­ні­каў.

— Ра­зам з вы­со­кі­мі за­роб­ка­мі ў ста­лі­цы пра­дук­цый­насць пра­цы ні­жэй­шая, чым ха­це­ла­ся б. Як мож­на вы­ра­шыць гэ­тую праб­ле­му?

— Мно­гія прад­пры­ем­ствы «пра­яда­юць» гро­шы, што не да­зва­ляе ім вый­сці на но­вы ўзро­вень раз­віц­ця. Праб­ле­ма і ў вы­со­кай удзель­най ва­зе руч­ной пра­цы. Трэ­ба ўклад­ваць срод­кі ў ма­дэр­ні­за­цыю вы­твор­час­ці, у ства­рэн­не вы­со­ка­пра­дук­цый­ных мес­цаў. Не­аб­ход­на змя­ніць і нар­ма­ван­не пра­цы. Сён­ня га­лоў­нае не вы­ра­біць, а пра­даць. Мар­ке­тын­га­вая служ­ба ў на­шых ар­га­ні­за­цы­ях вы­му­шае жа­даць леп­ша­га. Мы ро­бім якас­ныя та­ва­ры, але, на жаль, рэа­лі­зоў­ваць іх на за­меж­ных рын­ках па­куль не на­ву­чы­лі­ся.

— Згод­на з кад­ра­вай ды­яг­нос­ты­кай, пра­ве­дзе­най на па­чат­ку го­да, больш за 9 ты­сяч штат­ных адзі­нак — па­тэн­цый­на за­ліш­нія кад­ры. Ча­му так скла­ла­ся і як змя­ніць сі­ту­а­цыю?

— Боль­шасць з гэ­тых 9 ты­сяч — ва­кан­сіі, якія доў­гі час не за­паў­ня­юц­ца; лю­дзі пен­сій­на­га ўзрос­ту, ліш­кі, звя­за­ныя з ма­дэр­ні­за­цы­яй вы­твор­час­ці. Ёсць аб­ста­ля­ван­не, якое да­зва­ляе на ўвесь цэх па­кі­нуць толь­кі двух ча­ла­век за­мест двац­ца­ці. Ба­яц­ца гэ­та­га не трэ­ба, бо мы імк­нём­ся да эфек­тыў­на­га вы­ка­ры­стан­ня пра­цоў­най сі­лы, ства­ра­ем маг­чы­масць пе­ра­на­кі­ра­ваць гэ­тыя рэ­сур­сы на прад­пры­ем­ствы, дзе ёсць ва­кан­сіі. Га­лоў­нае, ра­біць усё за­га­дзя, не ста­віць лю­дзей пе­рад фак­там, што заўт­ра іх зволь­няць.

— Мін­гар­вы­кан­кам пра­па­ноў­вае пры­цяг­ваць да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці ра­бот­ні­каў, якія па­ру­шы­лі пра­ві­лы па ахо­ве пра­цы. Чым вы­клі­ка­на та­кая іні­цы­я­ты­ва?

— У еў­ра­пей­скіх кра­і­нах (на­прык­лад, у Гер­ма­ніі), ка­лі ча­ла­век атры­маў срод­кі ін­ды­ві­ду­аль­най аба­ро­ны і спраў­нае аб­ста­ля­ван­не, ён ня­се пер­са­наль­ную ад­каз­насць. А ў нас як зда­ра­ец­ца? Вы­піў, па­лез ку­дысь­ці на­верх, зва­ліў­ся, а ві­на­ва­ты пра­раб. Та­му гэ­тая ме­ра — вы­му­ша­ная. На пра­ця­гу двух га­доў у го­ра­дзе зні­жа­ец­ца ўзро­вень вы­твор­ча­га траў­ма­тыз­му. У пры­ват­нас­ці, дзя­ку­ю­чы пра­цы ма­біль­ных груп, якія пра­вод­зяць рэй­ды па ўсіх пра­мыс­ло­вых прад­пры­ем­ствах. Ар­га­ні­зу­ем ме­сяч­ні­кі па ахо­ве пра­цы, ак­цыю су­праць п'ян­ства на вы­твор­час­ці.

— Уз­ро­вень бес­пра­цоўя ў Мін­ску — са­мы ніз­кі ў кра­і­не. Чым гэ­та абумоў­ле­на?

— Прак­тыч­на чвэрць пра­цоў­ных рэ­сур­саў кра­і­ны скан­цэнт­ра­ва­на ў ста­лі­цы. У эка­но­мі­цы за­ня­та больш за міль­ён га­ра­джан. Маг­чы­мас­цяў знай­сці пра­цу ха­пае. У Мін­ску са­мая вя­лі­кая коль­касць пра­мыс­ло­вых аб'­ек­таў, за­рэ­гіст­ра­ва­на больш за 70 ты­сяч ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў. Па-ра­ней­ша­му пра­па­но­ва пе­ра­вы­шае по­пыт: сён­ня на­ліч­ва­ец­ца ка­ля 15 ты­сяч ва­кан­сій.

— Як вам зда­ец­ца, ча­му ся­род бес­пра­цоў­ных боль­шасць (ка­ля 70 пра­цэн­таў) — муж­чы­ны?

— Муж­чы­ны больш ма­біль­ныя, час­цей мя­ня­юць мес­ца пра­цы. У той жа час ся­род тых 70 пра­цэн­таў ёсць лю­дзі, якія доў­гі час ні­дзе не пра­ца­ва­лі і не лі­чаць гэ­та па­трэб­ным. Плюс асо­бы, што пры­бы­лі з мес­цаў па­збаў­лен­ня волі і ля­чэб­на-пра­цоў­ных пра­фі­лак­то­ры­яў. У гэ­тых ка­тэ­го­рый лю­дзей заў­сё­ды праб­ле­мы з пра­ца­ўлад­ка­ван­нем, хоць для іх і за­бра­ні­ра­ва­на ка­ля паў­та­ры ты­ся­чы мес­цаў. Асноў­ная пры­чы­на — ніз­кая ма­ты­ва­цыя.

— Мін­гар­вы­кан­кам са­дзей­ні­чае бес­пра­цоў­ным у ар­га­ні­за­цыі прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці. У які біз­нес яны ідуць?

— Дзя­ку­ю­чы дзяр­жаў­ным суб­сі­ды­ям больш за 130 бес­пра­цоў­ных га­ра­джан здо­ле­лі ад­крыць улас­ную спра­ву. Як пра­ві­ла, гэ­та ака­зан­не па­слуг: ра­монт аў­та­ма­бі­ляў, бу­даў­ні­чыя ра­бо­ты, роз­ніч­ны ган­даль, ма­ні­кюр, цы­руль­ніц­кая і ра­мес­ніц­кая дзей­насць. Каб атры­маць гра­шо­вую пад­трым­ку, ча­ла­век па­ві­нен звяр­нуц­ца ў ад­дзел пра­ца­ўлад­ка­ван­ня са сва­ім біз­нес-пла­нам. Ка­лі пла­на ня­ма, то спе­цы­я­ліс­ты ўпраў­лен­ня за­ня­тас­ці да­па­мо­гуць яго склас­ці, пад­ка­жуць, які від дзей­нас­ці лепш вы­браць. Трэ­ба ж уліч­ваць по­пыт і кан­ку­рэн­цыю на рын­ку. Па­мер суб­сі­дыі — адзі­нац­цаць бюд­жэ­таў пра­жыт­ко­ва­га мі­ні­му­му. Мож­на ку­піць ней­кае аб­ста­ля­ван­не і па­чаць сваю спра­ву.

— Ва ўсёй кра­і­не на­зі­ра­ец­ца ста­рэн­не на­сель­ніц­тва. Праг­на­зу­ец­ца, што ў 2015 го­дзе на ты­ся­чу мін­чан пра­ца­здоль­на­га ўзрос­ту бу­дзе пры­па­даць 609 не­пра­ца­здоль­ных. Як та­кая тэн­дэн­цыя ада­б'ец­ца на га­ра­джа­нах?

— Са­праў­ды, кож­ны пя­ты мін­ча­нін — атры­маль­нік пен­сіі ці са­цы­яль­най да­па­мо­гі. Мо­жа ўзнік­нуць праб­ле­ма з тым, што ня­ма ка­му пра­ца­ваць. Та­му не­аб­ход­на ма­дэр­ні­за­цыя вы­твор­час­ці, каб менш лю­дзей па­тра­ба­ва­ла­ся на прад­пры­ем­ствах. Трэ­ба пры­маць ме­ры, каб пен­сі­я­не­ры за­ста­ва­лі­ся эка­на­міч­на ак­тыў­ны­мі. Сён­ня больш за трэць атры­маль­ні­каў пен­сій і са­цы­яль­ных да­па­мог пра­цяг­ва­юць пра­ца­ваць. Маг­чы­ма, ар­га­ні­за­цыі бу­дуць вы­му­ша­ны пры­цяг­ваць больш за­меж­ных ра­бот­ні­каў. Ка­лі ду­маць на перс­пек­ты­ву, то трэ­ба пры­маць ме­ры, каб сты­му­ля­ваць на­шы сем'і на­ра­джаць двух і больш дзя­цей. У Мін­ску, на­прык­лад, больш за 70 пра­цэн­таў сем'­яў — з ад­ным дзі­цем.

— Што, на ва­шу дум­ку, пе­ра­шка­джае жы­ха­рам ста­лі­цы вы­хоў­ваць больш ма­лых?

— Мы пра­во­дзі­лі са­цы­я­ла­гіч­нае апы­тан­не. Пер­шае, на што лю­дзі спа­сы­ла­юц­ца, — гэ­та ма­тэ­ры­яль­нае ста­но­ві­шча. Дру­гое — ад­сут­насць нар­маль­ных жыл­лё­вых умоў. Важ­ную ро­лю ады­гры­ва­юць і ад­но­сі­ны ў сям'і, та­му ўсе на­шы ме­ра­пры­ем­ствы на­кі­ра­ва­ны на ства­рэн­не ста­ноў­ча­га імі­джу бе­ла­рус­кай сям'і. Лю­дзі на пры­кла­дах па­він­ны ба­чыць, што ад­но дзі­ця — доб­ра, а два і больш — яшчэ лепш. Ня­ма та­кіх праб­лем, якія сям'я пры нар­маль­ных уза­е­ма­ад­но­сі­нах не змаг­ла б вы­ра­шыць. Здзіў­ля­еш­ся са­ма­да­стат­ко­вас­ці дзя­цей і баць­коў, якія ўдзель­ні­ча­юць у кон­кур­сах на леп­шую шмат­дзет­ную сям'ю. Ка­лі ра­ней жан­чы­ны з ор­дэ­нам Ма­ці бы­лі пе­ра­важ­на хат­ні­мі гас­па­ды­ня­мі, то ця­пер з 16 толь­кі дзве не пра­ца­ва­лі. Ас­тат­нія — аж да кі­раў­ні­коў пры­ват­ных фір­маў. Та­му сло­вы пра тое, што пра­ца за­мі­нае зай­мац­ца сям'­ёй, — прос­та ад­га­вор­кі.

— Коль­кі мін­чан сён­ня звяр­та­юц­ца па са­цы­яль­ную да­па­мо­гу?

— За дзе­вяць ме­ся­цаў гэ­та­га го­да ад­рас­ную са­цы­яль­ную да­па­мо­гу атры­ма­лі ва­сям­нац­цаць з па­ло­вай ты­сяч га­ра­джан. Су­ма — больш за 37 міль­яр­даў руб­лёў. Трэць гэ­тай су­мы вы­дат­ка­ва­лі на на­быц­цё пад­гуз­каў. Ка­ля ча­ты­рох ты­сяч ча­ла­век атры­ма­лі гро­шы на апла­ту тэх­ніч­ных срод­каў са­цы­яль­най рэ­абі­лі­та­цыі, дзве з па­ло­вай ты­ся­чы — на за­бес­пя­чэн­не пра­дук­та­мі хар­ча­ван­ня дзя­цей пер­шых двух га­доў жыц­ця. У па­раў­на­нні з мі­ну­лым го­дам коль­касць атры­маль­ні­каў ад­рас­най са­цы­яль­най да­па­мо­гі па­вя­лі­чы­ла­ся, а су­ма вы­рас­ла на 15 пра­цэн­таў. Нам трэ­ба кла­па­ціц­ца пра лю­дзей адзі­но­кіх, з ніз­кім уз­роў­нем жыц­ця. Але ў боль­шас­ці вы­пад­каў да нас звяр­та­юц­ца лю­дзі, у якіх ёсць да­рос­лыя пра­ца­здоль­ныя дзе­ці. Ра­шэн­ні аб ака­зан­ні са­цы­яль­най да­па­мо­гі пры­ма­юць ка­мі­сіі пры ад­мі­ніст­ра­цыі ра­ё­на. У да­чы­нен­ні да 49 сем'­яў гэ­тыя ка­мі­сіі рас­пра­ца­ва­лі пла­ны па са­ма­стой­ным па­ляп­шэн­ні ма­тэ­ры­яль­на­га ста­но­ві­шча. Час­та ча­ла­век спа­дзя­ец­ца толь­кі на дзяр­жа­ву, а сам ні­чо­га не ро­біць, каб жыць лепш. За­мест та­го, каб у 16.45 вый­сці з пра­хад­ной за­во­да, да­брац­ца да­до­му і лег­чы на ка­на­пу, мож­на ж знай­сці пад­пра­цоў­ку і са­мо­му спра­віц­ца з праб­ле­ма­мі.

— Якія но­выя фор­мы са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня раз­ві­ва­юц­ца ў ста­лі­цы?

— Сё­ле­та, на­рэш­це, мы вы­ра­шы­лі праб­ле­му з чэр­га­мі ў да­мы-ін­тэр­на­ты псі­ха­не­ўра­ла­гіч­на­га про­фі­лю: зда­лі ў экс­плу­а­та­цыю два кар­пу­сы ін­тэр­на­та ў Аст­ра­шыц­кім Га­рад­ку. Раз­ві­ва­ем па­слу­гу «са­цы­яль­на­га пе­рад­ыху». Так на па­чат­ку на­ступ­на­га го­да на ба­зе ін­тэр­на­та для дзя­цей з асаб­лі­вас­ця­мі псі­ха­фі­зіч­на­га раз­віц­ця бу­дзе ад­кры­та ад­дзя­лен­не дзён­на­га зна­хо­джан­ня. Маг­чы­ма, зро­бім яго пя­ці­дзён­кай. Ёсць плат­нае ад­дзя­лен­не па­вы­ша­най кам­форт­нас­ці ў до­ме для ста­рых і ін­ва­лі­даў на Ваў­пша­са­ва. У тэ­ры­та­ры­яль­ных цэнт­рах па­шы­ра­ем пе­ра­лік па­слуг: на­прык­лад, да­па­мо­га пен­сі­я­не­рам у на­рых­тоў­цы са­да­ві­ны на зі­му, до­гляд свой­скіх жы­вёл, пе­ра­сад­ка рас­лін. Ад­кры­ты са­цы­яль­ныя праль­ні, май­стэр­ні і цы­руль­ні, што да­зва­ляе не толь­кі па ніз­кім кош­це ака­заць па­слу­гі, але і за­бяс­пе­чыць пра­цоў­ную адап­та­цыю ма­ла­дых ін­ва­лі­даў. Пла­ну­ем так­са­ма зра­біць у го­ра­дзе яшчэ два кры­зіс­ныя па­коі для лю­дзей, якія цер­пяць гвалт у сям'і, і ўвес­ці та­кую па­слу­гу, як па­га­дзін­ны до­гляд ма­ла­лет­ніх дзя­цей.

На­тал­ля ЛУБНЕЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.