Вы тут

Лапатнікі — ад «лапацець»?


Доб­ры дзень! Вель­мі ці­ка­ва вы­свет­ліць што-не­будзь пра па­хо­джан­не наз­вы вёс­кі Ла­пат­ні­кі Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Вёс­ка па­зна­ча­на на ста­рых кар­тах ХVІІІ ста­год­дзя. Ста­ра­жы­лы рас­па­вя­да­лі пра тое, што ка­лісь­ці жы­ха­ры вёс­кі пля­лі лап­ці, — ад­сюль і наз­ва. Су­стра­каў­ся мне яшчэ і ар­ты­кул пра ла­пат­ні­цу — раз­на­від­насць ру­сал­кі. Да та­го ж наз­ва маг­ла ўтва­рыц­ца ад ра­чул­кі, на якой ста­іць вё­сач­ка, — Ла­пат­ні­цы. На ад­ной са ста­рых кар­таў яна па­зна­ча­на як Ла­па­цін­ка.

Але­на Чыс­то­ва, г. Маск­ва.

Па­ва­жа­ная спа­да­ры­ня Але­на! Наз­ва «Ла­пат­ні­кі» вы­клі­ка­ла над­звы­чай вя­лі­кую ці­ка­васць у ака­дэ­міч­ным ася­род­дзі гіс­то­ры­каў, эт­ног­ра­фаў і мо­ва­знаў­цаў. На пер­шы по­гляд, прос­тая па сва­ёй фор­ме і па сва­ёй лек­січ­най асно­ве, яна ака­за­ла­ся да­во­лі скла­да­най з пунк­ту гле­джан­ня тлу­ма­чэн­ня яе па­хо­джан­ня. Ня­гле­дзя­чы на ста­ра­жыт­ны ха­рак­тар наз­вы, да сён­няш­ня­га дня не іс­нуе адзі­най вер­сіі ад­нос­на яе эты­ма­ло­гіі. Та­му пы­тан­не па­хо­джан­ня за­ста­ец­ца ад­кры­тым, а мы па­спра­бу­ем пе­ра­лі­чыць тыя вер­сіі, якія іс­ну­юць, і вы­ка­заць не­ка­то­рыя гі­па­тэ­тыч­ныя мер­ка­ван­ні.

Па­вод­ле звес­так «Вя­лі­ка­га гіс­та­рыч­на­га ат­ла­са Бе­ла­ру­сі» (том 2) вёс­ка Ла­пат­ні­кі за­фік­са­ва­на на Ге­не­раль­най кар­це «Бе­ла­рус­кія зем­лі ў XVІІІ ста­год­дзі». Асноў­ны змест гэ­тай кар­ты ад­люст­роў­вае на­се­ле­ныя пунк­ты на бе­ла­рус­кай тэ­ры­то­рыі на­пя­рэ­дад­ні пер­ша­га па­дзе­лу Рэ­чы Па­спа­лі­тай 1772 го­да. У той час вёс­ка Ла­пат­ні­кі раз­мя­шча­ла­ся на тэ­ры­то­рыі Ар­шан­ска­га па­ве­та, на­ле­жа­ла да ма­ёнт­ка Ня­рэй­ша, бы­ла ва ўла­дан­ні ма­на­хаў ка­та­ліц­ка­га ма­нас­ка­га ор­дэ­на пра­па­вед­ні­каў («Ор­дэн бра­тоў-пра­па­вед­ні­каў») — да­мі­ні­кан­цаў. Ці­ка­вы факт, што ў пе­ры­яд Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га ўжы­ва­ла­ся і ва­ры­янт­ная наз­ва па­се­лі­шча — Ла­пат­ні­ца, якая су­па­да­ла з ад­най­мен­най рэч­кай.

Множ­на­лі­ка­вая фор­ма най­мен­ня на­во­дзіць на дум­ку аб тым, што ў яго асно­ву па­кла­дзе­на наз­ва жы­ха­роў па­вод­ле іх за­ня­ткаў або ра­мес­най дзей­нас­ці. Ла­пат­ні­ка­мі на ўсход­не­сла­вян­скай (пе­ра­важ­на на ра­сій­скай) тэ­ры­то­рыі на­зы­ва­лі лю­дзей, якія пля­лі лап­ці, а так­са­ма тых, хто іх на­сіў або пра­да­ваў. Ад­нак дак­лад­насць гэ­тай вер­сіі вы­клі­кае су­мнен­ні, па­коль­кі на­ціск у наз­ве па­дае не на пер­шы склад, а на дру­гі. Гэ­ты факт вы­клю­чае ма­ты­ва­цыю та­по­ні­ма сло­вам «ла­паць».

Не­ка­то­рыя ву­чо­ныя-та­па­ні­міс­ты сцвяр­джа­юць, што наз­ва па­хо­дзіць ад наз­вы хаў­рус­ні­каў, якія су­поль­на зай­ма­лі­ся вы­ра­бам драў­ля­ных ла­пат для хле­ба. Тым больш, што сло­ва «ла­пат­нік» у та­кім зна­чэн­ні за­ха­ва­ла­ся да на­шых дзён у асоб­ных (паў­ноч­на-за­ход­ніх) га­вор­ках Бе­ла­ру­сі. Да та­го ж у бе­ла­рус­кай та­па­ні­міі ня­рэд­ка су­стра­ка­юц­ца наз­вы, да­дзе­ныя па пра­фе­сій­ных за­ня­тках жы­ха­роў: Аў­чын­ні­кі (ад аў­чын­нік «ра­мес­нік, які зай­маў­ся вы­ра­бам звяр­ко­вых фут­раў для па­ноў і аў­чы­ны для два­ро­вай пры­слу­гі»), Мед­ні­кі (ад мед­нік «той, хто зай­маў­ся вы­твор­час­цю мед­ных вы­ра­баў»), Ка­лес­ні­кі (ад ка­лес­нік «ра­мес­нік, які зай­маў­ся вы­ра­бам транс­парт­ных срод­каў»), Шчыт­ні­кі (шчыт­ні­кі — спе­цы­я­ліс­ты, якія вы­раб­ля­лі шчы­ты), Сан­ні­кі (сан­ні­кі — май­стры, што зай­ма­лі­ся вы­твор­час­цю са­ней), Чаш­ні­кі, Міс­ні­кі (ад наз­вы спе­цы­я­ліс­таў па вы­ра­бе по­су­ду), Ла­дзен­ні­кі (ла­дзен­нік «май­стар па вы­ра­бе ло­дак») і мно­гія ін­шыя. Наз­вы та­ко­га ты­пу з'я­ві­лі­ся яшчэ ў глы­бо­кай ста­ра­жыт­на­сці, ка­лі ад­бы­ло­ся ад­асаб­лен­не ра­мяст­ва ад сель­скай гас­па­дар­кі. Гэ­та пры­вя­ло да вы­дзя­лен­ня груп лю­дзей, якія зай­ма­лі­ся вы­ключ­на ра­мес­най або пра­мыс­ло­вай дзей­нас­цю не толь­кі ў ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вых цэнт­рах — га­ра­дах і мяс­тэч­ках, але і ў сель­скай мяс­цо­вас­ці. Згод­на са Ста­ту­там Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га 1529 го­да, «ра­мес­ныя лю­дзі» ад­но­сі­лі­ся да пры­ві­ле­я­ва­на­га кла­са прос­та­лю­дзі­наў. Два­ры-ма­ёнт­кі гас­па­да­роў, па­ноў і ба­яр — шлях­ты ў ВКЛ ме­лі сва­іх улас­ных пад­да­ных, якія вы­кон­ва­лі роз­ныя спе­цы­яль­ныя служ­бы. Але, на жаль, у гіс­та­рыч­най лі­та­ра­ту­ры не су­стрэ­лі­ся за­пі­сы, якія б свед­чы­лі аб іс­на­ван­ні спе­цы­я­лі­за­цыі па вы­ра­бе ла­пат. Та­му гэ­тая вер­сія па­тра­буе да­дат­ко­ва­га ўдак­лад­нен­ня.

Вя­до­ма, што з кан­ца XVІІ ста­год­дзя на ба­зе пра­фе­сій­ных най­мен­няў ак­тыў­на ўтва­ра­лі­ся проз­ві­шчы. А та­му не вы­клю­ча­на, што наз­вы на­се­ле­ных пунк­таў гэ­та­га пе­ры­я­ду, асно­вы якіх ад­люст­роў­ва­юць род за­ня­ткаў на­сель­ніц­тва, маг­лі змя­шчаць у сва­ёй асно­ве наз­ву гру­пы сва­я­коў, утво­ра­ную ад проз­ві­шча іх агуль­на­га прод­ка, у на­шым вы­пад­ку — Ла­пат­нік. На ант­ра­па­ні­міч­нае па­хо­джан­не наз­вы ўказ­вае В.Д. Пра­ка­по­віч, які ў сва­ёй кні­зе «Ад­куль у вёс­кі імя: гіс­то­ры­ка-края­знаў­чы збор­нік на­зваў вё­сак Сен­нен­ска­га ра­ё­на» пі­ша, што за­сце­нак Ла­пат­ні­кі быў за­сна­ва­ны ба­я­ры­нам Паў­лам Ла­па­тай у 1701 го­дзе. На жаль, спа­сыл­кі на гіс­та­рыч­ныя да­ку­мен­ты, якія па­цвер­дзі­лі б гэ­ты факт, ад­сут­ні­ча­юць. Ра­за­брац­ца ў гэ­тым, ду­маю, мо­гуць да­па­маг­чы мяс­цо­выя края­знаў­цы.

Іс­нуе так­са­ма дум­ка, што наз­ва вёс­кі не­па­срэд­на звя­за­на з наз­вай рас­лі­ны. Ла­пат­ні­кам на тэ­ры­то­рыі Сма­лен­шчы­ны, Ма­гі­лёў­шчы­ны і не­ка­то­рых ін­шых ус­ход­ніх рэ­гі­ё­наў на­шай кра­і­ны на­зы­ва­юць кон­скае шчаўе, фор­ма ліс­та яко­га на­гад­вае ла­паць. З на­ву­ко­ва­га пунк­ту гле­джан­ня, гэ­тая вер­сія не­праў­да­па­доб­ная. Кон­скае шчаўе рас­це па ўсёй тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, а та­му гэ­тая пры­кме­та не з'яў­ля­ец­ца ад­мет­най для та­го, каб быць па­кла­дзе­най у асно­ву най­мен­ня вёс­кі.

По­шук іс­ці­ны ўсклад­ня­ец­ца той ака­ліч­нас­цю, што наз­ва не­па­срэд­на звя­за­на з наз­вай ра­кі Ла­пат­ні­ца. Да­пус­ка­ец­ца, што ла­пат­ні­ка­мі маг­лі на­зваць лю­дзей, якія па­ся­лі­лі­ся на бе­ра­зе рэч­кі Ла­пат­ні­цы. Вы­пад­кі та­ко­га пе­ра­но­су наз­вы ва­да­ёма на наз­ву жы­ха­роў і па­се­лі­шча ў гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай та­па­ні­міі су­стра­ка­лі­ся не­ад­на­ра­зо­ва. Але ў та­кім ра­зе ўзні­кае чар­го­вае пы­тан­не ад­нос­на па­хо­джан­ня наз­вы рэч­кі. Сіс­тэм­ны ана­ліз ма­ты­ва­цыі на­зваў вод­ных аб'­ек­таў да­зво­ліў вы­лу­чыць гі­по­тэ­зу, што рэч­ка Ла­пат­ні­ца маг­ла атры­маць сваю наз­ву ад сло­ва ла­па­цець («вель­мі хут­ка бег­чы»), якое ад­люст­роў­ва­ла ў мі­ну­лым ха­рак­тар плы­ні. Ад­нак, уліч­ва­ю­чы раў­нін­ную мяс­цо­васць, па якой пра­ця­кае ра­ка, гэ­тая вер­сія вы­клі­кае су­мнен­ні.

Нель­га па­кі­даць па-за ўва­гай і тое, што ў гід­ра­ні­міі Бе­ла­ру­сі знач­ны след па­кі­ну­лі бал­ты. Та­му, маг­чы­ма, раз­гад­ку рач­ной наз­вы трэ­ба шу­каць у балц­кіх мо­вах. Са­праў­ды, на тэ­ры­то­рыі Літ­вы і Лат­віі су­стра­ка­ец­ца вель­мі мно­га рэк, азёр, дроб­ных геа­гра­фіч­ных аб'­ек­таў з ко­ра­нем лап-: Ла­пе­не, Ла­пі­шэ, Ла­поя, Ла­па­ня і інш. Да­след­чы­кі балц­кай гід­ра­ні­міі (А.Ва­на­гас, А.Та­па­роў) звяз­ва­юць па­хо­джан­не та­ко­га ты­пу най­мен­няў з балц­кі­мі сло­ва­мі lapas «ліс­це» і lape «лі­са». Але пра­мая ма­ты­ва­цый­ная су­вязь па­між гэ­ты­мі сло­ва­мі і ўлас­ны­мі наз­ва­мі не пра­соч­ва­ец­ца і на­ўрад ці маг­чы­мая.

Нель­га сур'­ёз­на ста­віц­ца і да мер­ка­ван­ня, што наз­ва ней­кім чы­нам звя­за­на з ба­лот­ні­цай, або ла­пат­ні­цай, — ві­дам ру­сал­кі, дзяў­чы­ны-та­пель­ні­цы, якая жы­ве на ба­ло­це. Тым больш што ру­сал­кі-ла­пат­ні­цы ў бе­ла­рус­кай мі­фа­ло­гіі не су­стра­ка­юц­ца — яны з'яў­ля­юц­ца ха­рак­тэр­най ад­зна­кай рус­кай мі­фа­ло­гіі.

Та­кім чы­нам, ваш ліст пад­штурх­нуў на­ву­коў­цаў да но­вых по­шу­каў па­хо­джан­ня та­ям­ні­чай наз­вы. Спа­дзя­ю­ся, што нас на­пе­ра­дзе ча­ка­юць ці­ка­выя фак­ты. У гэ­тым да­па­мо­жа больш глы­бо­кі сіс­тэм­ны ана­ліз і ар­хіў­ныя ма­тэ­ры­я­лы.

Р. S. Ша­ноў­ныя чы­та­чы! Вас ці­ка­віць, што азна­чае наз­ва го­ра­да, вёс­кі ці мяс­тэч­ка, у якіх вы жы­вя­це? А мо­жа, той мяс­цо­вас­ці, ад­куль вы ро­дам? Вам хо­чац­ца ве­даць, ад­куль пай­шлі най­мен­ні пэў­ных уро­чы­шчаў, ля­соў, азёр, што раз­мя­шча­юц­ца ў ва­шай мяс­цо­вас­ці? Та­ды да­сы­лай­це свае ліс­ты з пы­тан­ня­мі на ад­рас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га 10 а, га­зе­та «Звяз­да» або на элект­рон­ную пош­ту іgumеnskі@mаіl.ru, з па­зна­кай «Ігу­мен­скі тракт. Род­ныя та­по­ні­мы».

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.