Вы тут

«Даспехі стагоддзя»


Як у Ся­рэд­ня­веч­чы жы­лі лю­дзі еў­ра­пей­скай зям­лі?..

Клу­бы гіс­та­рыч­най рэ­кан­струк­цыі — гэ­та асаб­лі­вы свет, у якім ажы­ва­юць цэ­лыя эпо­хі. Кры­жа­кі ці ва­я­ры-ліц­ві­ны, шат­ланд­скія або анг­лій­скія пе­ха­цін­цы — кім быць, мож­на вы­браць на ўлас­ны густ. А да­лей, пас­ля­доў­на, дзень за днём шыць са­бе ад­па­вед­ны кас­цюм, пад­бі­раць зброю, вы­ву­чаць куль­ту­ру... Для су­час­на­га гла­ба­ліс­тыч­на­га све­ту та­кое за­хап­лен­не, па­га­дзі­це­ся, зда­ец­ца вель­мі элі­тар­ным.

[caption id="attachment_65525" align="alignnone" width="600"]23-4 Рыцар з клу­ба «Лю­цэрн».[/caption]

Уба­чыць кас­цю­мы роз­ных эпох, зброю, зроб­ле­ную па ўзо­рах ары­гі­наль­най, ста­ра­жыт­ныя му­зыч­ныя ін­стру­мен­ты мож­на бы­ло на вы­ста­ве-кон­кур­се «Да­спе­хі ста­год­дзя», якая ла­дзі­ла­ся ў Бе­ла­рус­кім на­цы­я­наль­ным тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це. Прэ­зен­та­ваць свае пра­цы сю­ды за­ві­та­лі кі­раў­нік на­род­на­га ва­ен­на-гіс­та­рыч­на­га клу­ба «Зо­лак» го­ра­да Жо­дзі­на, кі­раў­ні­кі клу­ба гіс­та­рыч­най рэ­кан­струк­цыі «Лю­цэрн» Мінск­ага па­ла­ца дзя­цей і мо­ла­дзі Іры­на Са­ла­вей і Анд­рэй Фра­лоў, а так­са­ма ўдзель­ні­кі клу­баў «Ка­ро­на За­ха­ду» Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра іна­ва­цый­най і тэх­ніч­най твор­час­ці. Кож­ны клуб прад­ста­віў свой герб (і яго сім­во­лі­ку), да­спе­хі, ба­я­вое ўзбра­ен­не, прад­ме­ты по­бы­ту, гіс­та­рыч­ныя кас­цю­мы.

На­па­чат­ку бы­ло не зра­зу­ме­ла, ча­му ў тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це ла­дзіц­ца та­кая вы­ста­ва. Ад­нак на­чаль­нік ад­дзе­ла бе­ла­рус­кай на­род­най твор­час­ці цэнт­ра «Бе­ра­гі­ня» гэ­тай уста­но­вы Ала Аў­сян­ні­ка­ва па­тлу­ма­чы­ла, што та­кі кон­курс у іх ар­га­ні­за­ва­ны для та­го, каб за­ці­ка­віць сту­дэн­таў так­са­ма зай­мац­ца ры­цар­ствам, каб аку­нуц­ца ў гэ­ты ін­шы свет і за­ха­піц­ца ім. Та­кое за­хап­лен­не — доб­рая аль­тэр­на­ты­ва спай­сам, ужы­ван­ню ал­ка­го­лю, ін­шым дрэн­ным звыч­кам, мяр­куе спе­цы­я­ліст. Ка­лі мо­ладзь бу­дзе ба­віць свой час, ства­ра­ю­чы ся­рэд­ня­веч­ныя кас­цю­мы, рэ­кан­стру­ю­ю­чы мі­ну­лыя эпо­хі, у яе па­прос­ту не бу­дзе ча­су на роз­ныя глуп­ствы.

На­па­чат­ку сту­дэн­ты на тое, што ба­чы­лі, рэ­ага­ва­лі па-роз­на­му. Там, дзе адзін смя­яў­ся, ін­шы ўпэў­не­на і шчы­ра ка­заў: «А я ха­чу гэ­тым зай­мац­ца». Ка­лі ж май­стры, што за­ві­та­лі да сту­дэн­таў, пра­вя­лі май­стар-клас па вы­ра­бе ста­ра­жыт­на­га адзен­ня, ні­хто з мо­ла­дзі не за­стаў­ся абы­яка­вым.

[caption id="attachment_65526" align="alignnone" width="600"]23-6 Ва­яр з «Ка­ро­ны За­ха­ду».[/caption]

Спе­цы­яль­ным гос­цем дзеі быў стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за май­строў на­род­най твор­час­ці Яў­ген Са­ху­та. Ён так пра­ка­мен­та­ваў уба­ча­нае:

— Апош­нім ча­сам мы мо­жам на­зі­раць, як рас­це ці­ка­васць гра­мад­ства да за­бы­тых ста­ро­нак на­шай мі­нуў­шчы­ны. Ад­ра­джа­юц­ца роз­ныя тэх­на­ло­гіі, асаб­лі­ва па апра­цоў­цы ме­та­лу; лю­дзі звяр­та­юць сваю ўва­гу на ўзбра­ен­не мі­ну­лых ста­год­дзяў. Па­пу­ляр­ным ро­біц­ца ўзнаў­лен­не ста­ра­жыт­на­га кас­цю­ма. Му­зыч­ныя ін­стру­мен­ты на­шых прод­каў так­са­ма звяр­та­юць на ся­бе ўва­гу. Та­кім чы­нам, су­час­ні­кі вы­ву­ча­юць, як жы­лі прод­кі, як ба­ра­ні­лі сваю зям­лю, як да­па­ма­га­лі су­се­дзям, а ча­сам і зма­га­лі­ся з імі. Пры­ем­на, што гэ­тыя тра­ды­цыі сён­ня жы­выя. Ду­ша ра­ду­ец­ца, ка­лі гля­дзіш на тыя рэ­чы, што ад­ноў­ле­ны па аў­тэн­тыч­ных тэх­на­ло­гі­ях. Мож­на ўба­чыць амаль усе спо­са­бы апра­цоў­кі ме­та­лу: ча­кан­ка, ліц­цё, ха­лод­нае і га­ра­чае ка­ван­не, гра­ві­ра­ван­не. Да­во­лі поў­на прад­стаў­ле­ны і ін­шыя ві­ды ра­мёст­ваў. Важ­на, што ў пра­цэ­се та­кой дзей­нас­ці, хо­чам мы та­го або не, пра­ні­ка­ем­ся ад­ной важ­най дум­кай: у Ся­рэд­ня­веч­чы на­шы тэ­ры­то­рыі бы­лі еў­ра­пей­скай дзяр­жа­вай. Лю­бое да­сяг­нен­не — тэх­на­ла­гіч­нае, куль­тур­нае, ва­ен­нае, ці якое ін­шае, за­ход­не­еў­ра­пей­скае — ад­ра­зу ра­бі­ла­ся вя­до­мым на­шым май­страм, асаб­лі­ва ў га­рад­скіх цэ­хах, якія тут жа іх пе­ра­хоп­лі­ва­лі і да­пра­цоў­ва­лі на свой лад. Гэ­тыя тра­ды­цыі, якія пра­цяг­ва­юц­ца і ад­ра­джа­юц­ца сён­ня, пад­крэс­лі­ва­юць на­шу еў­ра­пей­скасць.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.