Вы тут

Справа рук чалавечых


Куль­ту­ру ства­ра­юць лю­дзі, а яна по­тым ства­рае іх

Гу­кі свіс­ту­лек на­паў­ня­лі пра­сто­ру, га­ла­сы бе­ла­рус­кіх дуд ажы­ва­лі ў свя­до­мас­ці, ка­лі ба­чы­ла стэнд з му­зыч­ны­мі ін­стру­мен­та­мі. Кар­ці­ну да­паў­ня­лі лю­дзі ў гіс­та­рыч­ных стро­ях. А яшчэ вы б па­чу­лі, якім чы­нам но­выя тэх­на­ло­гіі (на­прык­лад, 3D-ма­дэ­лі пом­ні­каў ар­хі­тэк­ту­ры) мо­гуць да­па­маг­чы ў ажыў­лен­ні му­зей­ных экс­па­зі­цый! Тут ні­ко­га ні­чым не здзі­віць, бо на раз­мо­ву са­бра­лі­ся тыя, хто вы­во­дзіць фор­му­лы здзіў­лен­ня для ін­шых пры зна­ём­стве з бе­ла­рус­кай куль­ту­рай у яе па­глыб­лен­ні. Лю­дзі на­ву­кі і тыя, хто за куль­ту­ру ад­каз­ва­юць, прый­шлі за­ці­каў­ле­на па­га­ва­рыць у На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі.

На су­мес­ным па­ся­джэн­ні прэ­зі­ды­у­ма На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі і ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь іш­ла га­вор­ка пра са­мае важ­нае: «Куль­ту­ра — ідэй­ная ас­но­ва бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці». З гэ­тай дум­кай ажыц­цяў­ля­ла­ся пра­гра­ма на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі і Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на 2010-2015 га­ды. Цяж­ка без на­ву­ко­вай гле­бы ства­раць адзі­ную куль­тур­ную пра­сто­ру, дзе хут­ка мя­ня­юц­ца ўмо­вы іс­на­ван­ня на­ро­даў: гэ­та ўплы­вае на вы­бар пры­яры­тэ­таў. Але ёсць з'я­вы, не­пад­улад­ныя ча­су, якія свед­чаць пра ме­на­ві­та ча­ла­ве­чы ха­рак­тар куль­ту­ры, пра­яў­ля­ю­чы наш свет ва ўсім яго стра­ка­тым ба­гац­ці. А тут ад­ра­зу, мо­жа, і не за­ўва­жыш і не ска­жаш, па­куль ра­зум­ныя лю­дзі не па­тлу­ма­чаць. Яны і свед­чаць пра фар­мі­ра­ван­не ін­фар­ма­цый­на­га гра­мад­ства, пра тэн­дэн­цыю да гла­ба­лі­за­цыі куль­тур, але і ве­да­юць, як за вя­лі­кім не стра­ціць ад­мет­нае ла­каль­нае, ство­ра­нае асоб­ным на­ро­дам, пад­крэс­ліць яго вар­тас­ці і, ка­лі ёсць маг­чы­масць, пры­ва­біць прад­стаў­ні­коў ін­шых куль­тур — не па­доб­нае ні на ко­га заў­сё­ды ці­ка­ва.

Са­бе

На дум­ку стар­шы­ні прэ­зі­ды­у­ма НАН Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мі­ра Гу­са­ко­ва, пра­гра­ма рэа­лі­зу­ец­ца да­во­лі эфек­тыў­на, асаб­лі­ва ў тых сфе­рах, якія за­да­юць кі­рун­кі раз­віц­ця куль­ту­ры: на­прык­лад, у за­ко­на­твор­чай дзей­нас­ці, у пла­не экс­перт­ных за­клю­чэн­няў, ка­лі га­вор­ка ідзе пра на­дан­не ста­ту­су гіс­то­ры­ка-куль­тур­най каш­тоў­нас­ці аб'­ек­ту на­цы­я­наль­най спад­чы­ны. Не­ка­то­рыя эта­пы су­пра­цоў­ніц­тва пра­яві­лі­ся ў кан­крэт­ных пра­ек­тах. На­ту­раль­на, пры­слу­хоў­вац­ца да экс­пер­таў-на­ву­коў­цаў трэ­ба, ка­лі га­вор­ка пра лёс гіс­та­рыч­ных аб'­ек­таў, і асаб­лі­ва ар­хеа­ла­гіч­ных пом­ні­каў ці пом­ні­каў не­ма­тэ­ры­яль­най куль­ту­ры. Як па­ве­да­міў мі­ністр куль­ту­ры Ба­рыс Свят­лоў, пры пад­трым­цы ЮНЕС­КА Ін­бел­культ­ам быў ство­ра­ны На­цы­я­наль­ны ін­вен­тар не­ма­тэ­ры­яль­най куль­тур­най спад­чы­ны Бе­ла­ру­сі і сайт «Жы­вая спад­чы­на», рас­пра­ца­ва­на прак­тыч­нае кі­раў­ніц­тва да ідэн­ты­фі­ка­цыі і ін­вен­та­ры­за­цыі не­ма­тэ­ры­яль­най куль­тур­най спад­чы­ны Бе­ла­ру­сі. Спе­цы­я­ліс­ты Ін­бел­куль­та да­сле­ду­юць стан аб'­ек­таў спад­чы­ны, да­юць экс­перт­ныя за­клю­чэн­ні на аб­ра­ды ра­зам з су­пра­цоў­ні­ка­мі ака­дэ­міі на­вук. Ство­ра­ны дзяр­жаў­ны ка­та­лог му­зей­на­га фон­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. На 10 снеж­ня ў дзяр­жаў­ны ка­та­лог пе­ра­да­дзе­ны звест­кі пра больш як 148 ты­сяч асаб­лі­ва каш­тоў­ных му­зей­ных прад­ме­таў. У тым лі­ку ў 2014 го­дзе аб 11 876 му­зей­ных прад­ме­тах. У му­зей­ны фонд уклю­ча­юц­ца прад­ме­ты ўсіх дзяр­жаў­ных му­зе­яў, а так­са­ма мо­гуць быць уклю­ча­ны ра­ры­тэ­ты пры­ват­ных му­зе­яў — па іх пісь­мо­вай за­яве. Але та­кіх за­яў ад пры­ват­ных му­зе­яў не па­сту­па­ла, па­вод­ле слоў мі­ніст­ра.

Але ці не са­мы ці­ка­вы пра­ект — ка­лі тое, што кла­по­ціць на­ву­коў­цаў, па­чы­нае кла­па­ціць прад­стаў­ні­коў ор­га­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня.

— Пра­гра­ма на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва бы­ла пры­ня­та ў 2010 го­дзе, — па­ве­да­міў Ба­рыс Свят­лоў. — Спе­цы­я­ліс­ты-на­ву­коў­цы ўдзель­ні­ча­лі ў аб­мер­ка­ван­ні пра­ек­та Ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб куль­ту­ры». Вы­ка­нан­не ме­ра­пры­ем­стваў спры­я­ла ўдас­ка­на­лен­ню кад­ра­ва­га па­тэн­цы­я­лу ў сфе­ры куль­ту­ры. Ві­да­воч­на, што аб'­яд­на­ны па­тэн­цы­ял куль­ту­ры і на­ву­кі вы­ка­ры­ста­ны яшчэ не ў поў­най ме­ры.

І лю­дзям

А час усё пад­кід­вае но­выя за­да­чы. Ад­на з іх — упі­саць сваю куль­ту­ру ў аб­ша­ры агуль­на­ча­ла­ве­чай. І тут важ­на зра­зу­мець, якім чы­нам яе ўзба­га­чае мас­тац­кая сфе­ра, якая сён­ня раз­ві­ва­ец­ца ў су­праць­ста­ян­ні з пра­дук­та­мі ма­са­вай куль­ту­ры.

Аляк­сандр Ла­кот­ка, ды­рэк­тар дзяр­жаў­най на­ву­ко­вай уста­но­вы Цэнтр да­сле­да­ван­няў бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук, ад­зна­чыў:

— Па­трэб­на но­вая ідэа­ла­гіч­ная па­ра­дыг­ма, сут­насць якой за­клю­ча­ец­ца ў па­ра­зу­мен­ні адзін­ства куль­ту­ры тра­ды­цый­най і пра­фе­сій­най, элі­тар­най, эт­ніч­на раз­на­стай­най. Ас­но­вай на­цы­я­наль­най куль­ту­ры ва ўсіх сфе­рах яе функ­цы­я­наль­на­га раз­віц­ця з'яў­ля­ец­ца бе­ла­рус­кая мо­ва. Бе­ла­рус­кая на­цы­я­наль­ная куль­ту­ра мае рэ­гі­я­наль­ную раз­на­стай­насць, што па­тра­буе за­ха­ван­ня мяс­цо­вых куль­тур­ных тра­ды­цый, ар­га­ніч­на­га су­іс­на­ван­ня на­цы­я­наль­ных і рэ­гі­я­наль­ных куль­тур­ных рыс, раз­віц­ця фор­маў і спо­са­баў транс­ля­цыі рэ­гі­я­наль­ных куль­тур... Дэ­ма­гра­фіч­ны кры­зіс, эка­на­міч­ны спад па­ста­ві­лі еў­ра­пей­скія кра­і­ны пе­рад праб­ле­май аба­ро­ны на­цы­я­наль­ных і ду­хоў­ных куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў. Сён­ня за­да­ча­мі ААН, Еў­ра­са­ю­за ў сфе­ры ахо­вы і раз­віц­ці куль­тур­най раз­на­стай­нас­ці све­ту па­ві­нен стаць пра­цяг ра­бо­ты па за­ха­ван­ні на­цы­я­наль­ных моў і дыя­лек­таў, ахо­вы пе­сен­най і вус­на-паэ­тыч­най куль­тур­най спад­чы­ны на­ро­даў і эт­ніч­ных груп. Раз­віц­цё куль­тур­на­га су­пра­цоў­ніц­тва па­між Бе­ла­рус­сю і Еў­ра­са­ю­зам па­спры­яе ў тым лі­ку і куль­тур­на­му ўзба­га­чэн­ню Еў­ро­пы, мно­гія куль­тур­ныя ка­ра­ні якой бя­руць па­ча­так з бе­ла­рус­кай зям­лі.

На дум­ку кі­раў­ні­ка Цэнт­ра бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры, дзе­ля іна­ва­цый­на­га раз­віц­ця куль­ту­ры як асно­вы су­ве­рэ­ні­тэ­ту і на­цы­я­наль­най ідэн­тыч­нас­ці не­аб­ход­на вы­ра­шэн­не на­ступ­ных праб­лем: раз­віц­цё мас­тацт­ва­знаў­чых на­ву­ко­вых школ і пад­рых­тоў­кі кад­раў вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цыі, асаб­лі­ва ў та­кіх га­лі­нах, як ахо­ва, рэ­стаў­ра­цыя пом­ні­каў гіс­то­рыі і куль­ту­ры, су­час­ная мас­тац­кая куль­ту­ра. Вы­ка­ры­стан­не на­цы­я­наль­най куль­тур­най спад­чы­ны ў сфе­ры ту­рыз­му — гэ­та важ­ны фак­тар раз­віц­ця рэ­гі­ё­наў, ства­рэн­не сва­бод­ных эка­на­міч­ных зон, но­вых пра­цоў­ных мес­цаў, фар­мі­ра­ван­не мяс­цо­вай інф­ра­струк­ту­ры. Ён жа пра­па­на­ваў на мес­цы ста­ро­га бу­дын­ка му­зея Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны на Каст­рыч­ніц­кай пло­шчы па­бу­да­ваць Му­зей бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці. Ён бы ўпі­саў­ся ў пра­сто­ру Па­ла­ца Рэс­пуб­лі­кі, Па­ла­ца праф­са­юзаў ды ў ан­самбль пра­спек­та Не­за­леж­нас­ці. Дзяр­жаў­насць і не­за­леж­насць — рэ­чы, зда­ец­ца, не­па­рыў­ныя.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.