Вы тут

Падарункі ад міністра


У ме­жах даб­ра­чын­най ак­цыі «На­шы дзе­ці» мі­ністр унут­ра­ных спраў Ігар Шу­не­віч на­ве­даў у Ра­даш­ко­ві­чах шко­лу-ін­тэр­нат.

23-36

Да су­стрэ­чы доў­га­ча­ка­ных гас­цей дзе­ці пад­рых­та­ва­лі­ся за­га­дзя. Ва ўтуль­най за­ле пры­бра­лі пры­га­жу­ню-ёл­ку, апра­ну­лі­ся ў свя­точ­ныя кас­цю­мы. Бы­лі тут і муш­ке­цё­ры, і са­бач­ка з мядз­ве­дзі­кам. Пры­сут­ныя ўба­чы­лі ды­на­міч­ную пра­гра­му з удзе­лам гно­маў, на­ват «зла­дзе­яў» і, без­умоў­на, Дзе­да Ма­ро­за. Па­він­ша­ва­лі дзе­так з на­ды­хо­дзя­чы­мі свя­та­мі ар­тыс­ты ан­самб­ля пес­ні і тан­ца ўнут­ра­ных войск Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў, а на­пры­кан­цы вы­ха­ван­цы школы-ін­тэр­на­та атры­ма­лі па­да­рун­кі з рук Іга­ра Шу­не­ві­ча.

23-16

— Без даб­ра­чын­нас­ці сён­ня не абы­сці­ся. Наш на­род ус­пры­мае яе ду­шой, як неш­та не­аб­ход­нае для ся­бе. Ста­ла ўжо доб­рай тра­ды­цы­яй, ка­лі пад Но­вы год су­пра­цоў­ні­кі МУС пры­яз­джа­юць у пад­шэф­ную шко­лу-ін­тэр­нат у Ра­даш­ко­ві­чы, каб па­він­ша­ваць на­шых да­ра­гіх дзе­так са свя­та­мі, — ка­жа мі­ністр. — Мы зы­чым ім лю­бо­ві, шчас­ця, зда­роўя. На­ша мі­ніс­тэр­ства аказ­вае шко­ле па­сіль­ную да­па­мо­гу кож­ны год. Бу­дзем ра­біць гэ­та на­да­лей. І мы спа­дзя­ём­ся, што гэ­тыя дзе­ці — на­ша год­ная бу­ду­чы­ня.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.