Вы тут

«Маладзёжка» вяртаецца ў эліту


У тыд­нё­вым спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» рас­па­вя­дае пра доў­га­ча­ка­ны пра­рыў ма­ла­дзёж­най збор­най па ха­кеі і «брон­зу» Над­зеі Скар­дзі­на, а так­са­ма зна­ё­міць чы­та­чоў з 29-м га­лоў­ным трэ­не­рам фут­боль­на­га «Ды­на­ма-Мінск».

23-25

1. Збор­ная Бе­ла­ру­сі па ха­кеі не здо­ле­ла аба­рніць ле­таш­ні ты­тул на між­на­род­ным тур­ні­ры Arosa challenge. Спа­чат­ку на­шы ха­ке­іс­ты пе­рай­гра­лі ка­ман­ду Сла­ва­кіі (2:1), а ў фі­наль­ным мат­чы ўсту­пі­лі гас­па­да­рам спа­бор­ніц­тваў — швей­цар­цам (2:3). Пас­ля дру­го­га пе­ры­я­ду ў бе­ла­ру­саў бы­ла пе­ра­ва­га ў лі­ку, але за­ма­ца­ваць яе не атры­ма­ла­ся з-за вя­лі­кай коль­кас­ці вы­да­лен­няў. Апош­нія дзве шай­бы швей­цар­цы за­кі­ну­лі ў боль­шас­ці. Ад­зна­чым, што для на­шай ка­ман­ды гэ­та быў пер­шы старт пад кі­раў­ніц­твам но­ва­га трэ­не­ра Дэй­ва Лью­і­са.

А вось ма­ла­дзёж­ная збор­ная вы­дат­на вы­сту­пі­ла на чэм­пі­я­на­це све­ту ся­род ка­манд ды­ві­зі­ё­на І. Па­да­печ­ныя Паў­ла Пе­ра­пё­хі­на атры­ма­лі пяць пе­ра­мог, пе­рай­граў­шы ра­вес­ні­каў з Аў­стрыі, Іта­ліі, Лат­віі, Нар­ве­гіі і Сла­ве­ніі. Та­кім чы­нам, на­ле­та бе­ла­рус­кая ка­ман­да, упер­шы­ню з 2007 го­да, вы­сту­піць у эліт­ным ды­ві­зі­ё­не ма­ла­дзёж­на­га чэм­пі­я­на­ту све­ту.

2. Трэ­ці этап Куб­ка све­ту па бія­тло­не за­вяр­шыў­ся пе­ра­мо­гай Да­р'і До­мра­ча­вай у па­сью­це і «брон­зай» Над­зеі Скар­дзі­на ў мас-стар­це. У спрын­це лі­дар на­шай збор­най вы­сту­пі­ла не вель­мі ўда­ла, фі­ні­ша­ваў­шы на шос­тым мес­цы, а вось у гон­цы пра­сле­да­ван­ня, ска­рыс­таў­шы­ся «чыс­тай» страль­бой, да­бі­ла­ся дру­гой пе­ра­мо­гі ў се­зо­не.

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­він­ша­ваў бія­тла­ніст­ку Да­р'ю До­мра­ча­ву з пе­ра­мо­гай у гон­цы пра­сле­да­ван­ня на 3-м эта­пе Куб­ка све­ту па бія­тло­не ў Сла­ве­ніі, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра. «Ма­лай­чы­на! Дзя­куй! Жа­даю пос­пе­хаў!» — га­во­рыц­ца ў він­ша­валь­най тэ­ле­гра­ме кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы.

А вось мас-старт для До­мра­ча­вай не за­даў­ся з са­ма­га па­чат­ку. На вы­ха­дзе са штраф­но­га кру­га пас­ля пер­шай страль­бы Да­р'я су­тык­ну­ла­ся з ін­шай бія­тла­ніст­кай і моц­на ўпа­ла, па­шко­дзіў­шы він­тоў­ку. Але за­ме­на ін­вен­та­ру не да­па­маг­ла: на дру­гім аг­ня­вым ру­бя­жы трох­ра­зо­вая алім­пій­ская чэм­пі­ён­ка да­пус­ці­ла ча­ты­ры про­ма­хі і вы­ра­шы­ла сыс­ці з дыс­тан­цыі. За­тое вы­дат­на гон­ка скла­ла­ся для Над­зеі Скар­дзі­на, якая пра­дэ­ман­стра­ва­ла ідэа­льную страль­бу і небла­гі ход па дыс­тан­цыі і за­мкну­ла пры­за­вую трой­ку.

Ня­ўда­ча ў мас-стар­це ад­кі­ну­ла Да­р'ю До­мра­ча­ву на трэ­цяе мес­ца ў агуль­ным за­лі­ку. Ця­пер ад­ста­ван­не ад лі­да­ра се­зо­на фін­кі Кай­сы Ма­ка­рай­нен скла­дае 119 ач­коў, ад укра­ін­кі Ва­лян­ці­ны Се­мя­рэн­кі — 25 ач­коў. На­дзея Скар­дзі­на ў «та­та­ле» — пят­нац­ца­тая.

3. Збор­ная Бе­ла­ру­сі па фрыс­тай­ле за­ня­ла трэ­цяе мес­ца на эта­пе Куб­ка све­ту ў Пе­кі­не ў но­вым ві­дзе спа­бор­ніц­тваў — ка­манд­ных скач­ках. На­ша ка­ман­да ў скла­дзе Ган­ны Гусь­ко­вай, Дзя­ні­са Осі­па­ва і Мак­сі­ма Гус­ці­ка фі­ні­ша­ва­ла ўслед за кі­тай­скі­мі і ра­сій­скі­мі акра­ба­та­мі. Ад­зна­чым, што ў ін­ды­ві­ду­аль­най пра­гра­ме і Гусь­ко­ва, і Гус­цік спы­ні­лі­ся за крок да п'е­дэс­та­ла, за­ня­ўшы чац­вёр­тае і пя­тае мес­ца ад­па­вед­на.

4. Бе­ла­рус­кія плыў­цы з тры­ма ўзна­га­ро­да­мі вяр­та­юц­ца з між­на­род­на­га тур­ні­ру «Ку­бак Саль­ні­ка­ва», які пра­хо­дзіў у Санкт-Пе­цяр­бур­гу. Яў­ген Цур­кін па­ка­заў леп­шы вы­нік на дыс­тан­цыі 100 мет­раў ба­тэрф­ля­ем. Вік­тар Ста­ся­ло­віч стаў дру­гім у пла­ван­ні на спі­не, а Аляк­санд­ра Ге­ра­сі­ме­ня фі­ні­ша­ва­ла трэ­цяй на ста­мет­роў­цы воль­ным сты­лем.

5. Но­вым на­стаў­ні­кам фут­боль­на­га клу­ба «Ды­на­ма-Мінск» стаў Ду­шан Угрын-ма­лод­шы. Па­гад­нен­не з чэш­скім спе­цы­я­ліс­там пад­пі­са­на на год. Акра­мя пра­цы з чэш­скі­мі клу­ба­мі, Угрын-ма­лод­шы трэ­ні­ра­ваў ру­мын­скія «Ці­мі­шо­а­ра» і ЧФР, кіпр­скі АЕЛ і тбі­ліс­кае «Ды­на­ма».

Ад­зна­чым, што Угрын-ма­лод­шы — сын Ду­ша­на Угры­на, и бы­ло­га га­лоў­на­га трэ­не­ра на­цы­я­наль­най збор­най Чэ­хіі, якую ён пры­вёў у 1996 го­дзе да дру­го­га мес­ца на чэм­пі­я­на­це Еў­ро­пы.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.