Вы тут

Цырк прадстаўляе


На­цы­я­наль­ны ка­ла­рыт з эк­зо­ты­кай

Дня­мі Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны цырк прэ­зен­та­ваў мін­ча­нам і гас­цям ста­лі­цы но­вую пра­гра­му «Ча­роў­ны сон у зім­нюю ноч». У ат­мас­фе­ры свя­та спа­лу­чы­ла­ся цыр­ка­вое мас­тац­тва, му­зы­ка, ха­рэа­гра­фія і бе­ла­рус­кі ка­ла­рыт з ле­ген­да­мі, гіс­то­ры­яй на­шай зям­лі. На пад­рых­тоў­ку пра­гра­мы спат­рэ­бі­ла­ся дзе­вяць ме­ся­цаў.

23-14

Пас­ля на­ва­год­ніх вы­ступ­лен­няў ар­тыс­ты ад­пра­вяц­ца ў ня­доў­гі ад­па­чы­нак, а по­тым ужо за­пла­на­ва­ны гаст­ро­лі цыр­ка ў Кі­еў, Ба­ку, на­пэў­на ў Маск­ву і ін­шыя га­ра­ды.

— Гэ­та пер­шая на­ша пра­гра­ма, але проб­ны крок па яе дэ­ман­стра­цыі мы зра­бі­лі, ка­лі пас­ля дзе­вя­ці ме­ся­цаў пра­цы ад­пра­ві­лі па­ста­ноў­ку для па­ка­зу ў Сім­фе­ро­паль. Яна бы­ла па­спя­хо­ва адап­та­ва­на і цёп­ла пры­ня­та пуб­лі­кай. Гэ­та быў доб­ры за­чын для та­го, каб ар­тыс­ты ад­чу­лі пля­чо і сваю за­па­тра­ба­ва­насць, — ад­зна­чыў на су­стрэ­чы з жур­на­ліс­та­мі ды­рэк­тар Бел­дзярж­цыр­ка Ула­дзі­мір Ша­бан.

У пра­гра­ме прад­стаў­ле­на ба­га­тая па­літ­ра цыр­ка­вых ну­ма­роў у вы­ка­нан­ні леп­шых бе­ла­рус­кіх ар­тыс­таў: жанг­лё­раў, гім­нас­таў на тур­ні­ках, верш­ні­каў, акра­ба­таў, эк­ві­ліб­рыс­таў, па­вет­ра­ных і сі­ла­вых гім­нас­таў, а так­са­ма дрэ­сі­ра­ва­ных ко­ней, вярб­лю­даў, лам і са­ба­чак. Спе­цы­яль­на для спек­так­ля бы­лі ство­ра­ны но­выя цыр­ка­выя ну­ма­ры, на­пі­са­на му­зы­ка, а так­са­ма пад­рых­та­ва­на вя­лі­кая коль­касць кас­цю­маў і цыр­ка­во­га рэ­кві­зі­ту.

23-13

Па­каз но­вай пра­гра­мы пра­цяг­нец­ца да 14 сту­дзе­ня. Але квіт­кі ўжо рас­куп­ле­ны, та­му, ві­даць, усім, хто не па­спеў за­па­сці­ся бі­ле­ці­кам, вар­та ча­каць ін­ша­га ра­зу.

Мас­тац­кі кі­раў­нік Бел­дзярж­цыр­ка, аў­тар сцэ­на­рыя і рэ­жы­сёр-па­ста­ноў­шчык но­вай пра­гра­мы Ві­таў­тас Гры­га­лю­нас ад­зна­чае: у па­ста­ноў­цы «Ча­роў­ны сон у зім­нюю ноч» на ма­не­жы бу­дуць вы­ключ­на бе­ла­рус­кія ар­тыс­ты. «Па­ло­ва з іх — ма­ла­дыя, яны прый­шлі да нас і ро­бяць свае пер­шыя кро­кі. Бу­дзе па­ка­за­ны па­тэн­цы­ял на­ша­га цыр­ка. І та­кі сплаў во­пы­ту і ма­ла­до­сці, мне зда­ец­ца, дасць свой плён… На­ша прын­цы­по­вая па­зі­цыя бы­ла ў тым, каб бе­ла­рус­кі цырк меў сваю на­цы­я­наль­ную пра­гра­му».

Па­ста­ноў­кай цыр­ка­вых ну­ма­роў і тру­каў зай­ма­ла­ся га­лоў­ны рэ­жы­сёр Бел­дзярж­цыр­ка Ала Ні­ка­ла­е­ва-Алі­е­ва. «Для ства­рэн­ня гіс­то­рыі па­трэб­на фан­та­зія, а вось ува­со­біць яе ў рэ­аль­насць — спра­ва ча­ла­ве­ча­га жа­дан­ня, фі­зіч­ных сіл і эмо­цый. І сён­ня мы спра­ві­лі­ся. Атры­ма­лі­ся ці­ка­выя ну­ма­ры, іх адап­та­ва­лі да му­зы­кі, якую пра­па­на­ваў кам­па­зі­тар, да кас­цю­маў і гіс­то­рыі. Для мно­гіх ар­тыс­таў ра­бо­та ў гэ­тай пра­гра­ме ста­ла но­вым кро­кам, бо са­ліс­ты пра­цу­юць у гру­пах, вы­сту­па­юць у но­вых для ся­бе жан­рах і ад­кры­ва­юць ся­бе з но­вых ра­кур­саў».

Праграма, асно­ву якой скла­дае па­глыб­лен­не ў сны, ад­люст­роў­вае бе­ла­рус­кі дух з яго гіс­то­ры­яй, пад­ан­ня­мі і ле­ген­да­мі, але не абы­шло­ся і без эк­зо­ты­кі. А вось з 30 сту­дзе­ня гле­да­чы ўба­чаць на арэ­не Бел­дзярж­цыр­ка шоу гі­ганц­кіх фан­та­наў. Пра квіт­кі, ма­быць, вар­та па­ду­маць за­га­дзя. Пры­ем­ных вам пра­гля­даў.

Але­на ДРАП­КО

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.