Вы тут

«Новы год сустракаю з газіроўкай»


За­стаў­ле­ны та­лер­ка­мі са сма­коц­цем стол, раз­лі­тае па ке­лі­хах шам­пан­скае, хва­лю­ю­чае прад­чу­ван­не бою ку­ран­таў і аба­вяз­ко­ва за­га­да­нае жа­дан­не. Ме­на­ві­та та­кім мно­гім ба­чыц­ца ідэа­льны Но­вы год. А для Аляк­санд­ра КУ­ДЗЕЛЬ­КІ, стар­ша­га ўчастковага ін­спек­та­ра За­вод­ска­га РУУС г. Мінск, у рэ­аль­нас­ці ад­бы­ва­ец­ца ўсё зу­сім інакш. Ужо не пер­шы год на сты­ку снеж­ня і сту­дзе­ня ён су­стра­кае на служ­бе не толь­кі Но­вы год, але і свой дзень на­ро­дзі­наў. Пра асаб­лі­вас­ці на­ва­год­няй но­чы для мі­лі­цы­я­не­ра-імя­нін­ні­ка мы і па­га­ва­ры­лі з Аляк­санд­рам.

23-23

— Я з'я­віў­ся на свет лі­та­раль­на пад бой ку­ран­таў, — пры­зна­ец­ца Аляк­сандр Ку­дзель­ка. — Па­куль ме­ды­кі вы­ра­шы­лі ўсе спра­вы, на­сту­піў 1985 год. Атрым­лі­ва­ец­ца, што на­ра­дзіў­ся ў ад­ным го­дзе, а за­пі­са­лі ў да­ку­мен­ты ў на­ступ­ным. І ня­гле­дзя­чы на тое, што мой пер­шы но­вы год ма­ці су­стра­ка­ла са мной у ра­дзіль­ным до­ме, яна лі­чыць той на­ва­год­ні дзень ад­ным з леп­шых у жыц­ці.

Ці­ка­ва, а ці ад­чу­лі вы ў гэ­тым су­па­дзен­ні свят пры­ем­ную асаб­лі­васць?

— Як ска­заць. Лю­дзі на пра­ця­гу го­да ад­зна­ча­юць два паў­на­вар­тас­ныя свя­ты, а мне пры­хо­дзіц­ца іх су­мя­шчаць.

І як вы­хо­дзі­це з сі­ту­а­цыі?

— Ве­ча­рам 31 снеж­ня ра­зам з жон­кай і дач­кой за ста­лом пра­во­дзім ста­ры год. Пас­ля раз­віт­ва­ю­ся, іду на служ­бу і ўжо ве­ча­рам 1 сту­дзе­ня да нас пры­хо­дзяць гос­ці, свят­ку­ем мой дзень на­ро­дзі­наў, Но­вы год.

Атрым­лі­ва­ец­ца, ка­ле­гі ўна­чы він­шу­юць вас не толь­кі з Но­вым го­дам.

— Так, і мне вель­мі пры­ем­на, што ў ра­бо­чай мі­тус­ні (мно­гім у мес­цах ма­са­вых гу­лян­няў пры­хо­дзіц­ца пра­ца­ваць на кант­роль­на-пра­пуск­ных пунк­тах) не за­бы­ва­юц­ца пра мя­не, тэ­ле­фа­ну­юць, ка­жуць доб­рыя сло­вы.

У гэ­ты раз я бу­ду сё­мы Но­вы год су­стра­каць «пад ёл­кай». Участ­ко­вы мі­лі­цы­я­нер па ро­дзе сва­ёй дзей­нас­ці аба­вя­за­ны за­бяс­печ­ваць ахо­ву гра­мад­ска­га па­рад­ку. Звы­чай­на мы зна­хо­дзім­ся ў мес­цах ма­са­вых свят­ка­ван­няў ці вы­бы­ва­ем па вы­клі­ку ў скла­дзе на­ра­да на мес­ца зда­рэн­ня. На пра­цоў­ным мес­цы зна­хо­дзім­ся з 22 га­дзін і да са­ма­га за­вяр­шэн­ня ма­са­вых ме­ра­пры­ем­стваў.

Ці­ка­ва, а як ва ўмо­вах ня­сен­ня служ­бы атрым­лі­ва­ец­ца су­стрэць Но­вы год?

— Без ал­ка­голь­ных на­по­яў. Без­умоў­на, час ад ча­су да нас па­ды­хо­дзяць вет­лі­выя гра­ма­дзя­не з шам­пан­скім, пра­па­ну­юць сім­ва­ліч­на вы­піць, але ўсім, зра­зу­ме­ла, ад­маў­ля­ем. Звы­чай­на чо­ка­ем­ся га­зі­роў­кай і зы­чым ад­но ад­на­му шчас­лі­ва­га Но­ва­га го­да.

Аляк­сандр, пры­хо­дзі­ла­ся чуць, што для мі­лі­цы­я­не­раў Но­вы год — да­во­лі на­пру­жа­ны час.

— Для мя­не гэ­та, ні­бы­та буд­ны дзень. На фо­не ал­ка­голь­ных ап'я­нен­няў зда­ра­ец­ца ўсё, што толь­кі маг­чы­ма. Па­мя­таю, як пры­хо­дзі­ла­ся вы­яз­джаць і су­па­кой­ваць удзель­ні­каў бой­кі. Быў вы­па­дак, ка­лі ў на­ва­год­нюю ноч муж­чы­на, вы­ра­шыў скон­чыць жыц­цё са­ма­губ­ствам і скок­нуў з дзе­вя­ці­па­вяр­хо­ві­ка.

Трэ­ба заўж­ды мець на ўва­зе, ра­зу­мець, што нех­та ак­тыў­на ад­па­чы­вае, а нех­та піль­нуе ча­ла­ве­ка, каб неш­та вы­цяг­нуць з кі­шэ­ні. Пры гэ­тым мы заў­сё­ды ра­зу­ме­ем, што ў лю­дзей свя­та, ста­ра­ем­ся па­во­дзіць ся­бе з імі як ма­га больш ка­рэкт­на. Ад­нак у лю­бым вы­пад­ку да­до­му «ўлег­цы» ні­ко­лі не вяр­та­еш­ся.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.