Вы тут

Хочаце купляць — купляйце


У сі­ту­а­цыі, што скла­ла­ся на фі­нан­са­вым і ва­лют­ным рын­ках, не бу­дуць стрым­лі­ваць ім­парт та­ва­раў

Аб гэ­тым за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, пры­ма­ю­чы з дак­ла­да­мі па­моч­ні­каў Прэ­зі­дэн­та па Ві­цеб­скай і Гро­дзен­скай аб­лас­цях Мі­ка­лая Шарс­тнё­ва і Ула­дзі­мі­ра Да­ма­неў­ска­га, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­чаў раз­мо­ву з сі­ту­а­цыі, што склад­ва­ец­ца ў бе­ла­рус­кай эка­но­мі­цы і ўплы­вае ў тым лі­ку на ва­лют­ны ры­нак. За­не­па­ко­е­ныя тым, што ні­бы­та абяс­цэнь­ва­ец­ца бе­ла­рус­кая ва­лю­та, гра­ма­дзя­не імк­нуц­ца хут­чэй яе ку­дысь­ці ўклас­ці, скуп­ля­ю­чы роз­ныя та­ва­ры. «Дзя­куй лю­дзям, а то ў нас скла­ды бы­лі пе­ра­гру­жа­ны праль­ны­мі ма­шы­на­мі, бы­та­вой тэх­ні­кай, ЗВЧ-пе­ча­мі, пра­са­мі і ін­шым. Ця­пер рап­там яны спат­рэ­бі­лі­ся і не­ка­то­рым па пяць, па шэсць адзі­нак, — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. — Та­му, з ад­на­го бо­ку, дзя­куй ім за тое, што яны раз­гру­зі­лі скла­ды. Тым са­мым, як га­во­раць фі­нан­сіс­ты, мы звя­за­лі вя­лі­кую ма­су гра­шо­вых срод­каў».

Але з ін­ша­га бо­ку, кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы здзіў­ляе, ча­му лю­дзі ад­да­юць пе­ра­ва­гу ім­пар­ту па тых гру­пах та­ва­раў, якія вы­раб­ля­юц­ца ў Бе­ла­ру­сі. «Ім­парт — ён ад­нос­на, мо­жа, пры­клад­на су­па­стаў­ны, хоць да­ра­жэй­шы, з на­шы­мі тэ­ле­ві­за­ра­мі, праль­ны­мі ма­шы­на­мі або ЗВЧ-пе­ча­мі. Але ка­лі заўт­ра, ба­ра­ні Бо­жа, гэ­тая тэх­ні­ка вый­дзе са строю, то яны ў дзе­сяць ра­зоў да­ра­жэй за­пла­цяць. Яшчэ і па тэр­мі­нах, па­куль ад­ра­ман­ту­юць, бу­дуць праб­ле­мы, — за­ўва­жыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Гэ­та спра­ва лю­дзей: куп­ля­юць — ня­хай куп­ля­юць. Я сён­ня ад­даў рас­па­ра­джэн­не, асаб­лі­ва ў Мін­ску, каб мы ні ў якім ра­зе не стрым­лі­ва­лі та­вар па ім­пар­це і каб на гэ­тым ім­пар­це па-ра­ней­ша­му па­ся­рэд­ні­кі і ганд­лё­выя ра­бот­ні­кі не на­жы­ва­лі­ся».

«Ка­лі гэ­та та­вар, то ён па­ві­нен быць пра­да­дзе­ны ў нас ха­ця б з рэн­та­бель­нас­цю 2-2,5 пра­цэн­та, па­куль не ста­бі­лі­зу­юц­ца цэ­ны. Але стрым­лі­ваць ім­парт ні ў якім ра­зе нель­га. На­вош­та? Ня­хай на па­лі­цах ста­яць і тэ­ле­ві­за­ры, і пра­сы, ай­чын­ныя і ім­парт­ныя. Усё роў­на ім­парт бу­дзе знач­на да­ра­жэй­шы, чым ай­чын­нае. Гэ­та так­са­ма нам вы­гад­на. Мы ні­я­кіх да­дат­ко­вых па­дат­каў пры гэ­тым не ўво­дзім», — звяр­нуў ува­гу кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Што да­ты­чыц­ца ва­лют­на­га рын­ку, лю­дзі ўжо зра­зу­ме­лі, што нель­га та­кую вы­со­кую ца­ну пла­ціць за до­ла­ры і еў­ра. І гэ­та пра­віль­на. Урэш­це, са­праў­ды лепш ку­піць ней­кі та­вар, чым куп­ляць до­лар. Не­вя­до­ма, што заўт­ра з ім бу­дзе», — да­даў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­ці­ка­віў­ся, як у су­вя­зі з но­ва­ўвя­дзен­ня­мі ўра­да і Нац­бан­ка склад­ва­ец­ца сі­ту­а­цыя ў Ві­цеб­скай і Гро­дзен­скай аб­лас­цях. «Я па­слу­хаю і ін­шых па­моч­ні­каў, каб уяў­ляць кар­ці­ну не толь­кі з вус­наў гу­бер­на­та­раў, але і з ва­шых вус­наў, якая сі­ту­а­цыя на мес­цах. А яна ж не та­кая, як у Мін­ску. Гэ­та ў Мін­ску мо­гуць бе­гаць, гвал­там кры­чаць, а на мес­цах мо­жа быць ін­шая сі­ту­а­цыя. Якая яна?» — за­пы­таў бе­ла­рус­кі лі­дар. Акра­мя та­го, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­ці­ка­віў­ся ста­нам спраў у эка­но­мі­цы Ві­цеб­скай і Гро­дзен­скай аб­лас­цей.

Па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та — га­лоў­ны ін­спек­тар па Гро­дзен­скай воб­лас­ці Ула­дзі­мір Да­ма­неў­скі рас­ка­заў жур­на­ліс­там, што Прэ­зі­дэн­ту бы­ло да­ло­жа­на аб ста­не спраў на спа­жы­вец­кім рын­ку, як спра­ца­ва­лі ў ня­прос­тых знеш­ніх умо­вах кі­раў­ніц­тва прад­пры­ем­стваў і воб­лас­ці. «У цэ­лым рэ­гі­ён за­вяр­шае год са ста­ноў­чы­мі вы­ні­ка­мі», — ад­зна­чыў ён. За­кра­на­ю­чы сі­ту­а­цыю на ва­лют­ным рын­ку, Ула­дзі­мір Да­ма­неў­скі кан­ста­та­ваў, што яна сён­ня ста­біль­ная. «Бы­лі ўсплёс­кі ў апош­нія дні мі­ну­ла­га тыд­ня, але сён­ня ў вы­ні­ку за­ха­даў, пры­ня­тых ура­дам і Нац­бан­кам, сі­ту­а­цыя ста­бі­лі­за­ва­ла­ся», — да­даў ён. Ула­дзі­мір Да­ма­неў­скі да­ла­жыў кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы, як ідуць спра­вы з ім­пар­там та­ва­раў, уліч­ва­ю­чы, што Гро­дзен­ская воб­ласць мя­жуе з ЕС. Тэн­дэн­цыя да па­ве­лі­чэн­ня ёсць, але яна зна­хо­дзіц­ца пад кант­ро­лем.

Па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та — га­лоў­ны ін­спек­тар па Ві­цеб­скай воб­лас­ці Мі­ка­лай Шарс­тнёў у сваю чар­гу ад­зна­чыў, што Прэ­зі­дэн­ту бы­ло дэ­та­лё­ва да­ло­жа­на аб раз­віц­ці рэ­гі­ё­на: якія пос­пе­хі ў пра­мыс­ло­вас­ці, сель­скай гас­па­дар­цы, як пра­цу­юць ахо­ва зда­роўя і ган­даль. Аб­мяр­коў­ва­ла­ся на су­стрэ­чы сі­ту­а­цыя ў пры­гра­ніч­чы ў су­вя­зі з дэ­валь­ва­цы­яй ра­сій­ска­га руб­ля. «Тэн­дэн­цыі з ма­са­вым спа­жы­ван­нем ра­сій­ска­га та­ва­ру толь­кі ча­со­выя. Але гэ­та не па­він­на мець ма­са­вы ха­рак­тар. Пры­ня­тыя ме­ры як у Бе­ла­ру­сі, так і ў Ра­сіі ста­бі­лі­за­ва­лі сі­ту­а­цыю ў пры­гра­ніч­чы. Ча­каць но­вых ус­плёс­каў не да­вя­дзец­ца», — пад­крэс­ліў Мі­ка­лай Шарс­тнёў.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.