Вы тут

Каб у суседзяў усё было добра


Бе­ла­русь га­то­ва заў­сё­ды аказ­ваць да­па­мо­гу Укра­і­не

Пра гэ­та за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­час су­стрэ­чы ў Кі­е­ве са сва­ім укра­ін­скім ка­ле­гам Пят­ром Па­ра­шэн­кам, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе кі­раў­ні­ка на­шай дзяр­жа­вы.

«Я ха­чу, каб ва Укра­і­не бы­ло доб­ра. Мно­гія гэ­та ра­зу­ме­юць як ней­кія гуль­ні. Я ве­даю, што вы не так гэ­та ўспры­ма­е­це. Вы прэ­зі­дэнт, вам ба­лю­ча. Мне так­са­ма ба­лю­ча. І я з гэ­та­га зы­хо­джу», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар. «Для нас гэ­та не гуль­ня. Не толь­кі та­му, што та­ва­ра­аба­рот, а та­му, што мы су­се­дзі, мы по­бач жы­вём, мы род­ныя лю­дзі», — да­даў ён.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­пра­сіў Пят­ра Па­ра­шэн­ку не ка­заць пра сваю за­слу­гу ад­нос­на мін­скіх да­моў­ле­нас­цяў. «Вы па­зва­ні­лі мне: ар­га­ні­зуй, да­па­ма­жы, на­шы лю­дзі пры­едуць, пры­едуць прад­стаў­ні­кі. Я ар­га­ні­за­тар, я не мі­ра­тво­рац і не па­ся­рэд­нік», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі звяр­нуў ува­гу, што, ня­гле­дзя­чы на сі­ту­а­цыю ва Укра­і­не, двух­ба­ко­вы та­ва­ра­зва­рот не ўпаў, а на­ад­ва­рот, дэ­ман­струе рост. Больш за тое, Укра­і­на сён­ня за­ці­каў­ле­на ў куп­лі бе­ла­рус­кіх та­ва­раў па шы­ро­кім спект­ры. «У нас на­огул ня­ма ні цэн­та за­па­зы­ча­нас­ці з бо­ку Укра­і­ны. Стап­ра­цэнт­на апла­ча­ны на­шы кант­рак­ты з ва­мі», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

У сваю чар­гу Пётр Па­ра­шэн­ка па­дзя­ка­ваў Прэ­зі­дэн­ту Бе­ла­ру­сі за атры­ма­ную ўні­каль­ную маг­чы­масць дыя­ло­гу трох­ба­ко­вай кан­такт­най гру­пы для вы­ра­шэн­ня на­дзён­ных праб­лем. Ён так­са­ма асоб­на па­дзя­ка­ваў за вы­раз­ную па­зі­цыю Бе­ла­ру­сі ад­нос­на су­ве­рэ­ні­тэ­ту, тэ­ры­та­ры­яль­най цэ­лас­нас­ці і не­за­леж­нас­ці кра­і­ны.

«Спа­дзя­ю­ся, што ў вы­ні­ку на­ша­га дыя­ло­гу мы і мін­скія су­стрэ­чы, і іх ін­тэн­сіў­насць ад­но­вім, і спа­дзя­ю­ся, што сён­ня мы бу­дзем мець маг­чы­масць поў­на­маш­таб­на аб­мер­ка­ваць увесь пе­ра­лік па­тэн­цы­яль­ных маг­чы­мас­цяў, якія ад­кры­ва­юц­ца для на­ша­га су­пра­цоў­ніц­тва», — ска­заў Прэ­зі­дэнт Укра­і­ны.

Кі­раў­нік укра­ін­скай дзяр­жа­вы звяр­нуў ува­гу на знач­насць су­стрэч у Мін­ску. «Дзя­ку­ю­чы на­ша­му з ва­мі эфек­тыў­на­му ўза­е­ма­дзе­ян­ню сён­ня ўжо ў гіс­то­рыю дып­ла­ма­тыі ўвай­шлі тэр­мі­ны «мін­скі фар­мат», «мін­скі ме­ма­ран­дум», «мін­скі пра­та­кол» і «мін­скія да­моў­ле­нас­ці». Увесь свет сён­ня га­во­рыць, што яны з'яў­ля­юц­ца ас­но­вай мір­на­га пла­на прэ­зі­дэн­та Па­ра­шэн­кі і ас­но­вай мір­на­га пра­цэ­су ва Укра­і­не. Яны пры­зна­ны ААН, Еў­ра­пей­скім са­юзам, кра­і­на­мі вя­лі­кай двац­цат­кі і фак­тыч­на з'яў­ля­юц­ца без­аль­тэр­на­тыў­най ма­дэл­лю дэ­эс­ка­ла­цыі сі­ту­а­цыі на част­цы тэ­ры­то­рый Да­не­цкай і Лу­ган­скай аб­лас­цей», — ска­заў Прэ­зі­дэнт Укра­і­ны.

Пётр Па­ра­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на цёп­лы і дру­жа­люб­ны ха­рак­тар ад­но­сін як па­між дзвю­ма кра­і­на­мі, так і па­між прэ­зі­дэн­та­мі.

Кі­раў­ні­кі дзяр­жаў аб­мер­ка­ва­лі пы­тан­ні эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, ка­ар­ды­на­цыі дзе­ян­няў у між­на­род­ных ар­га­ні­за­цы­ях, уза­е­ма­дзе­ян­ня ў сфе­ры бяс­пе­кі, фі­нан­са­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва.

На су­стрэ­чы ў па­шы­ра­ным фар­ма­це Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка яшчэ раз за­пэў­ніў, што Бе­ла­русь бу­дзе ра­біць усё маг­чы­мае для ўста­ля­ван­ня мі­ру ва Укра­і­не.

Бе­ла­рус­кі лі­дар рас­ка­заў, што ў фар­ма­це тэт-а-тэт прэ­зі­дэн­ты ўзня­лі і тэ­му кан­флік­ту на ўсхо­дзе Укра­і­ны. «Я ска­жу, што ўсё, што бы­ло абя­ца­на бе­ла­ру­са­мі, свя­та вы­кон­ва­ец­ца. Вы да нас прэ­тэн­зій не ма­е­це, — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. — Вы мя­не не па­пра­кну­лі ні ў чым. Мы і да­лей бу­дзем ра­біць усё для та­го, каб тут быў мір і спа­кой. Мы кроў­на ў гэ­тым за­ці­каў­ле­ны». «Гос­па­дам Бо­гам нам прад­вы­зна­ча­на жыць на гэ­тай зям­лі по­плеч. Мы заў­сё­ды жы­лі па-ча­ла­ве­чы, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Я доб­ра ве­даю ўкра­ін­цаў, ве­даю Укра­і­ну, і для мя­не аса­біс­та тут ні­я­кіх праб­лем ні­ко­лі не бы­ло. Та­му мы бу­дзем усё ра­біць для та­го, каб тут бы­ло доб­ра».

На су­стрэ­чы ў па­шы­ра­ным скла­дзе прэ­зі­дэн­ты зра­бі­лі ак­цэнт на больш кан­крэт­ных прак­тыч­ных пы­тан­нях двух­ба­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва, у пры­ват­нас­ці, у па­ліў­на-энер­ге­тыч­най сфе­ры, ма­шы­на­бу­да­ван­ні, між­рэ­гі­я­наль­ным уза­е­ма­дзе­ян­ні.

Кі­раў­ні­кі дзяр­жаў да­мо­ві­лі­ся аб ства­рэн­ні ў Бе­ла­ру­сі су­мес­на­га з Укра­і­най тэ­ле­ка­на­ла. «Мы даў­но га­ва­ры­лі пра тое, што бе­ла­ру­сы ма­юць пра­ва ве­даць роз­ныя пунк­ты гле­джан­ня, і бы­ло б ня­дрэн­на, ка­лі б адзін з ін­фар­ма­цый­ных ка­на­лаў Укра­і­ны меў маг­чы­масць транс­ля­вац­ца на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі», — ад­зна­чыў Пётр Па­ра­шэн­ка.

Ён так­са­ма за­пэў­ніў, што Укра­і­на шчы­ра за­ці­каў­ле­на, каб ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя, па­лі­тыч­ныя ад­но­сі­ны, су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­ры бяс­пе­кі з Бе­ла­рус­сю раз­ві­ва­лі­ся з мак­сі­маль­най эфек­тыў­нас­цю.

* * *

Бе­ла­русь вы­сту­пае за ад­наў­лен­не ак­тыў­ных ганд­лё­ва-эка­на­міч­ных су­вя­зяў з Укра­і­най, за­явіў па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Радзь­коў, ка­мен­ту­ю­чы вы­ні­кі ра­бо­ча­га ві­зі­ту Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі ў Кі­еў, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

«Пад­час ві­зі­ту ў Кі­еў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, які шчы­ра за­ці­каў­ле­ны ў нар­ма­лі­за­цыі сі­ту­а­цыі ва Укра­і­не, аб­мер­ка­ваў з укра­ін­скім лі­да­рам па­лі­тыч­ныя, эка­на­міч­ныя і ін­фар­ма­цый­ныя пы­тан­ні. Трэ­ба вес­ці дыя­лог на ўсіх уз­роў­нях. Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі па­каз­вае, што та­кі дыя­лог заў­сё­ды маг­чы­мы», — ад­зна­чыў па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та.

Пад­час пе­ра­моў двух лі­да­раў вя­лі­кая ўва­га бы­ла на­да­дзе­­на раз­віц­цю эка­на­міч­ных су­вя­зяў па­між дзвю­ма кра­і­на­мі. Аляк­сандр Радзь­коў вы­ка­заў упэў­не­насць у доб­рых перс­пек­ты­вах эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва Бе­ла­ру­сі з Укра­і­най. «Бе­ла­русь га­то­вая да­па­маг­чы су­сед­няй кра­і­не і пра­па­на­ваць шы­ро­кі спектр тэх­ні­кі. Акра­мя та­го, га­вор­ка мо­жа іс­ці аб су­мес­ных прад­пры­ем­ствах, якія вы­пус­ка­юць пра­мыс­ло­вую, сель­ска­гас­па­дар­чую тэх­ні­ку, — пра­цяг­нуў па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та. — Су­мес­на вы­раб­ле­ную пра­дук­цыю мож­на бу­дзе па­стаў­ляць на тэ­ры­то­рыю Мыт­на­га са­ю­за і Еў­ра­са­ю­за. Але трэ­ба знай­сці та­кія пунк­ты па мно­гіх пы­тан­нях, каб гэ­та за­пра­ца­ва­ла. Гэ­тыя пы­тан­ні і аб­мяр­коў­ва­лі­ся на пе­ра­мо­вах у Кі­е­ве». Аляк­сандр Радзь­коў пад­крэс­ліў важ­насць та­го, што ўкра­ін­скі бок так­са­ма на­стро­е­ны на та­кое эфек­тыў­нае су­пра­цоў­ніц­тва.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.