Вы тут

У музеі сумна не будзе


Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» на свае во­чы па­ба­чы­лі, чым зна­ка­мі­ты адзін з са­мых ці­ка­вых ве­да­мас­ных му­зе­яў Бе­ла­ру­сі

На­пэў­на, стэ­рэа­ты­пы іс­ну­юць для та­го, каб іх раз­бі­ва­лі. Са­мо­му пры­хо­дзі­ла­ся чуць ад сва­іх зна­ё­мых, што пры дзяр­жаў­ных струк­ту­рах на­ўрад ці мо­гуць дзей­ні­чаць ці­ка­выя му­зеі. Ад­нак сам пе­ра­ка­наў­ся ў ад­ва­рот­ным, ка­лі па­тра­піў у му­зей МУС. Так, тут усё вы­тры­ма­на ў хра­на­ла­гіч­най пас­ля­доў­нас­ці. Ад Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га да Ра­сій­скай ім­пе­рыі, ад рэ­ва­лю­цыі да Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, ад Чар­но­бы­ля да ства­рэн­ня не­за­леж­най дзяр­жа­вы. Праз хро­ні­ку, знач­ныя па­дзеі ў жыц­ці на­шай мі­лі­цыі пра­дэ­ман­стра­ва­на гіс­то­рыя на­шай кра­і­ны. Але не бу­дзем за­цяг­ваць. Гай­да ў му­зей!

23-21

Кляй­мо «воръ» і крук для ка­та­ван­няў

Да­рэ­чы, не­здар­ма мы ўзга­да­лі пра Вя­лі­кае Княст­ва. У тыя даў­нія ча­сы пра­та­ты­пам су­час­на­га мі­лі­цы­я­не­ра быў так зва­ны воз­ны. Ён за­сведч­ваў па­боі, кра­дзя­жы, уру­чаў су­до­выя да­ку­мен­ты, ра­біў агляд мес­цаў зда­рэн­няў… Аб гэ­тай па­са­дзе ў сва­ім не­ўмі­ру­чым «Па­не Та­дэ­ву­шы» ўзгад­ваў Адам Міц­ке­віч, а ад­мыс­ло­выя ілюст­ра­цыі для паэ­мы (у тым лі­ку вы­явы воз­на­га) зра­біў сла­ву­ты бе­ла­рус­кі мас­так Мі­хал Анд­ры­ё­лі. Да­рэ­чы, як лі­чыць Ві­я­ле­та СА­ЛОД­КАЯ, ды­рэк­тар му­зея МУС, ад­ным з са­мых па­пу­ляр­ных экс­па­на­таў у на­вед­валь­ні­каў з'яў­ля­ец­ца даў­ніш­ні крук, на які ў ча­сы ВКЛ для до­пы­таў пад­веш­ва­лі за пад­ба­ро­дак аб­ві­на­ва­ча­на­га, усе­маг­чы­мыя ін­стру­мен­ты для ка­та­ван­ня і кляй­мо «воръ». Яго ў ча­сы Ра­сій­скай ім­пе­рыі, зра­зу­ме­ла, ста­ві­лі ра­баў­ні­кам. І та­му ня­цяж­ка зда­га­дац­ца, ча­му та­ды з'я­ві­ла­ся мо­да на­сіць чу­бок. Але ёсць у му­зеі і не менш ці­ка­выя экс­па­на­ты.

Ві­я­ле­та Са­лод­кая пра­во­дзіць нас у за­лу, якая цал­кам пры­све­ча­на да­ва­ен­най гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай мі­лі­цыі. За шклом раз­ме­шча­ны да­ку­мен­ты, уз­на­га­ро­ды і на­ват фор­ма та­га­час­ных пра­ва­ахоў­ні­каў. Вось, на­прык­лад, доб­ра вя­до­мы дзя­ку­ю­чы кі­но шлем, які ў на­ро­дзе пра­зва­лі «Прывітанне і бывай».

— Та­кую наз­ву ён атры­маў з‑за двух сі­мет­рыч­ных ка­зыр­коў, — тлу­ма­чыць дэ­та­лі Ві­я­ле­та Са­лод­кая. — Гэ­ты га­лаў­ны ўбор пла­на­ваў­ся для на­шэн­ня ў страі. Праў­да, ён быў не вель­мі зруч­ны, пра­іс­на­ваў ня­доў­га і вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся пе­ра­важ­на рэ­гу­лі­роў­шчы­ка­мі.

23-19

Біб­лі­я­тэч­ка і брыт­ва ў па­да­ру­нак

— Да вай­ны ў Са­вец­кім Са­ю­зе бы­ла вель­мі ці­ка­вая сіс­тэ­ма ўзна­га­родж­ван­ня, — пад­во­дзіць нас да чар­го­ва­га стэн­да ды­рэк­тар му­зея. — Пра­ва­ахоў­ні­каў уз­на­га­родж­ва­лі на­груд­ны­мі зна­ка­мі, уру­ча­лі па­дзя­кі, гра­ма­ты, гра­шо­выя прэ­міі. Уз­на­га­родж­ва­лі і ме­да­ля­мі, ор­дэ­на­мі. Ад­нак гэ­та бы­лі да­во­лі рэд­кія вы­пад­кі. Ха­па­ла, між ін­шым, да­во­лі ці­ка­вых уз­на­га­род. У 20‑ыя га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя ад­на­му мі­лі­цы­я­не­ру за ба­раць­бу з бан­ды­тыз­мам уру­чы­лі ся­рэб­ра­ную шаб­лю. Мяр­ку­ю­чы па ўсім, пас­ля рэ­ва­лю­цыі яе ў ка­гось­ці пры­ва­ты­за­ва­лі, а пас­ля ўру­чы­лі пра­ва­ахоў­ні­ку. Сён­ня, да­рэ­чы, мі­лі­цы­я­не­рам так­са­ма ўру­ча­юць ха­лод­ную зброю — кор­ці­кі. Але, па­га­дзі­це­ся, атры­маць у тыя ча­сы та­кую ўну­шаль­ную ўзна­га­ро­ду бы­ло вель­мі пры­ем­на.

Час­та за ад­да­ную служ­бу су­пра­цоў­ні­каў мі­лі­цыі прэ­мі­ра­ва­лі піс­та­ле­та­мі для скры­та­га на­шэн­ня. Кі­шэн­ныя піс­та­ле­ты, якія лёг­ка мо­гуць умяс­ціц­ца на да­ло­ні, яшчэ на­зы­ва­юць дам­скі­мі. Іх мож­на бы­ло лёг­ка сха­ваць у бо­це, пад воп­рат­кай і вы­ка­рыс­таць у са­мы не­ча­ка­ны мо­мант.

— У 1927 го­дзе да 10‑год­дзя ра­бо­ча-ся­лян­скай мі­лі­цыі, што сім­ва­ліч­на, уз­на­га­родж­ва­лі 10 ад­рэ­за­мі тка­ні­ны. За вы­дат­ную пра­цу ўру­ча­лі хро­ма­выя бо­ты. Іх каш­тоў­насць са­праў­ды ра­зу­ме­еш та­ды, ка­лі да­вед­ва­еш­ся аб тым, што мно­гія мі­лі­цы­я­не­ры ў той час нес­лі служ­бу ў звы­чай­ных лап­цях. А вось яшчэ адзін ці­ка­вы вы­па­дак. На­чаль­нік рэ­чыц­кай уез­най і га­рад­ской мі­лі­цыі пе­рад вы­ха­дам на пен­сію атры­маў у па­жыц­цё­вае ка­ры­стан­не… жа­раб­ца па мя­нуш­цы Ба­тый. А та­ва­рыш Га­таль­скі, які ўсё збі­раў­ся кі­нуць шко­лу мі­лі­цыі, але ўзяў ся­бе ў ру­кі, скон­чыў яе, за доб­рае стаў­лен­не да ву­чо­бы быў прэ­мі­ра­ва­ны біб­лі­я­тэч­кай і брыт­вай…

Ёсць тут і да­во­лі рэд­кія ўзна­га­ро­ды. На­прык­лад, пер­шы бе­ла­рус­кі ор­дэн — ор­дэн Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га БССР. Яго за­сна­ва­лі ў 1924 го­дзе. Апош­няе ўзна­га­родж­ван­не ад­бы­ло­ся ў снеж­ні 1932 го­да. У лік 187 уз­на­га­ро­джа­ных увай­шлі 8 мі­лі­цы­я­не­раў.

Ка­лі па­ды­ма­ем­ся на дру­гі па­верх, дзе пра­цяг­ва­ец­ца экс­па­зі­цыя му­зея, за­ўва­жа­ем ці­ка­вы рэт­ра-стол след­ча­га з дру­ка­ва­най ма­шын­кай і ста­рым дыс­ка­вым тэ­ле­фо­нам.

— Для школь­ні­каў дру­ка­ва­ная ма­шын­ка — гэ­та неш­та за ме­жа­мі ра­зу­мен­ня, — усмі­ха­ец­ца Ві­я­ле­та Са­лод­кая. — Я яшчэ на­зы­ваю яе кам­п'ю­та­рам, які су­ме­шча­ны з прын­та­рам. А дзе­ці з ма­лод­шых кла­саў на­огул не ра­зу­ме­юць, як ка­рыс­тац­ца дыс­ка­вым тэ­ле­фо­нам. Ціс­нуць паль­ца­мі на ад­ту­лі­ны з ліч­ба­мі, ду­ма­юць, што гэ­та так­са­ма сэн­сар.

Без­умоў­на, не мог му­зей па­кі­нуць без ува­гі тэ­му Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. У га­ды ва­ен­на­га лі­ха­лец­ця мі­лі­цы­я­не­ры дзей­ні­ча­лі на фрон­це, у шмат­лі­кіх пар­ты­зан­скіх атра­дах.

— Вай­на за­кра­ну­ла ўсіх. Страш­ная ста­рон­ка гіс­то­рыі. Мы ма­ем 9 Ге­ро­яў Са­вец­ка­га Са­ю­за і 2 поў­ных ка­ва­ле­раў ор­дэ­на Сла­вы. У 1944 го­дзе на 80 пра­цэн­таў аб­на­віў­ся аса­біс­ты склад бе­ла­рус­кай мі­лі­цыі. І не та­му, што нех­та не ха­цеў вяр­тац­ца ў пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны. Мно­гія прос­та не вяр­ну­лі­ся з вай­ны.

Да­рэ­чы, а ці пры­но­сяць сва­я­кі ве­тэ­ра­наў но­выя му­зей­ныя экс­па­на­ты? — пы­та­ем­ся ў су­раз­моў­цы.

— Пры­но­сяць, але не так час­та. Лю­дзі не­ча­га асце­ра­га­юц­ца. На­пэў­на, ду­ма­юць, што ка­лі ўсё ля­жыць до­ма, дык усё за­ха­ва­ец­ца. Ад­нак, як па­каз­вае прак­ты­ка, у леп­шым вы­пад­ку мно­гія рэ­чы трап­ля­юць да пе­ра­куп­шчы­каў, у гор­шым — на смет­ні­цу. Але ёсць і пры­ем­ныя мо­ман­ты. У 2004 го­дзе Ле­а­нід Тэс, бы­лы ма­ёр Лат­вій­скай СССР, пры­ехаў у Бе­ла­русь і пе­ра­даў му­зею ор­дэн Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га БССР, які на­ле­жаў яго баць­ку Аль­бер­ту Сі­ек­су.

23-20

Па проз­ві­шчы Лу­на, па гра­ма­дзян­стве — мар­сі­я­нін

У за­ле, пры­све­ча­най су­час­нас­ці, шмат ці­ка­вых экс­па­на­таў. Тут та­бе і ўні­фор­ма су­пра­цоў­ні­ка ан­ты­тэ­ра­рыс­тыч­на­га пад­раз­дзя­лен­ня «Ал­маз», і цу­да-ста­нок, на якім пад Ба­ра­на­ві­ча­мі мах­ля­ры дру­ка­ва­лі не толь­кі эты­кет­кі для га­рэл­кі, але і до­ла­ры. Ці­каў­нае во­ка ўба­чыць кас­тэ­ты і на­ват вя­до­мыя з кі­но, ко­мік­саў сюр­ыке­ны, з які­мі ў ша­лё­ныя 1990‑я «на спра­ву» вы­праў­ля­лі­ся су­ро­выя хлоп­цы са спаль­ных ра­ё­наў, гі­ры, тэс­ты для вы­яў­лен­ня нар­ко­ты­каў у кры­ві і шмат ча­го ін­ша­га. Ёсць і ба­га­тая ка­лек­цыя спе­цы­яль­ных фо­та­апа­ра­таў, адзін з якіх на­ват «сха­ваў­ся» ў пач­ку цы­га­рэт.

— Гэ­та толь­кі на пер­шы по­гляд не­ка­то­рыя з гэ­тых экс­па­на­таў па­да­юц­ца смеш­ны­мі і бяс­крыўд­ны­мі, — за­ўва­жае спа­да­ры­ня Ві­я­ле­та і па­каз­вае на стэнд з дроб­ны­мі прад­ме­та­мі. — Але вось з та­кой руч­кі-піс­та­ле­та дроб­на­ка­лі­бер­ным па­тро­нам ад­ной­чы за­бі­лі су­пра­цоў­ні­ка мі­лі­цыі.

Але га­лоў­ны хіт для на­вед­валь­ні­каў на дру­гім па­вер­се — паш­парт мар­сі­я­ні­на Ар­ту­ра Лу­ны.

— Ён на­ле­жаў зло­дзею-рэ­цы­ды­віс­ту з Ка­зах­ста­на. У яго на­огул бы­ло не­каль­кі паш­пар­тоў, але гэ­тым, хут­чэй за ўсё, жар­та­ваў, пра­вя­раў на піль­насць мі­лі­цы­я­не­раў. Брэсц­кія пра­ва­ахоў­ні­кі ака­за­лі­ся ўваж­лі­вы­мі і пад­час спец­апе­ра­цыі здо­ле­лі за­тры­маць жар­таў­ні­ка.

Кар­ці­на Ба­ры­са Арак­чэ­е­ва

У му­зеі МУС ёсць адзін экс­па­нат, які прос­та не­маг­чы­ма не за­ўва­жыць, — трып­ціх вя­до­ма­га мас­та­ка Ба­ры­са Арак­чэ­е­­ва. Ра­ней кар­ці­ны зна­хо­дзі­лі­ся ка­ля за­лы пры­ёмаў МУС, а пас­ля іх пе­ра­нес­лі лі­та­раль­на цераз да­ро­гу — у му­зей. На іх бу­ду­чы мі­лі­цы­я­нер па чар­зе атрым­лі­вае кам­са­моль­скую пу­цёў­ку, пры­ся­гае на вер­насць Ра­дзі­ме і ад­праў­ля­ец­ца ў скла­дзе па­тру­ля з дру­жын­ні­ка­мі дзя­жу­рыць на ста­ліч­най Пры­вак­заль­най пло­шчы.

— Мас­та­ка папрасілі ад­люст­ра­ваць на кар­ці­не су­пра­цоў­ні­каў мі­лі­цыі. І ка­лі Арак­чэ­еў уба­чыў вя­ліз­ную сця­ну, на якой бу­дзе раз­мя­шчац­ца яго твор, пра­па­на­ваў на­пі­саць трып­ціх. Ці­ка­ва, што га­лоў­ны ге­рой кар­цін, як і ас­тат­нія пер­са­на­жы, — гэ­та рэ­аль­ныя асо­бы. На­тур­шчы­кам, між ін­шым, стаў са­праўд­ны су­пра­цоў­нік мі­лі­цыі Яў­ген Вы­соц­кі. Фо­нам «Пры­ся­гі», дру­гой част­кі трып­ці­ха, спа­чат­ку пла­на­ва­лі зра­біць Кур­ган Сла­вы, а пас­ля спы­ні­лі­ся на эле­мен­це афарм­лен­ня му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Ад­ным з ге­ро­яў трып­ці­ха Арак­чэ­е­ў зра­біў так­са­ма ад­ну са сва­іх да­чок.

Што ча­кае му­зей?

Пад­час сё­лет­ня­га пер­шын­ства све­ту па ха­кеі му­зей на­ве­да­ла шмат за­меж­ных ту­рыс­таў. З за­ці­каў­ле­нас­цю агля­да­лі экс­па­на­ты, фа­та­гра­фа­ва­лі­ся ў ста­рых мі­лі­цэй­скіх аў­та­ма­бі­лях, якія пас­ля ра­мон­ту пры­лег­лай тэ­ры­то­рыі хут­ка зноў вер­нуц­ца на свае мес­цы. Ін­та­рэс да му­зея ёсць і ся­род звы­чай­ных бе­ла­ру­саў. У апош­нюю ноч му­зе­яў тут па­бы­ва­ла больш за 2 ты­ся­чы ча­ла­век! Ад­нак, як пры­зна­ец­ца Ві­я­ле­та Са­лод­кая, на мес­цы тап­тац­ца не хо­чац­ца. У пла­нах — буй­ная рэ­стаў­ра­цыя му­зея, пры­мер­ка­ва­ная да ста­га­до­ва­га юбі­лею бе­ла­рус­кай мі­лі­цыі, які ад­зна­чаць у 2017 го­дзе.

— У сён­няш­нім вы­гля­дзе му­зей іс­нуе 10 га­доў, — пры­зна­ец­ца ды­рэк­тар. — Але за гэ­ты час у кра­і­не рас­кры­лі шмат кры­мі­наль­ных спраў, з'яў­ля­юц­ца но­выя экс­па­на­ты, якія так­са­ма хо­чац­ца па­ка­заць на­шым гас­цям. Зра­зу­ме­ла, воль­най пра­сто­ры больш не з'я­віц­ца ў нас, але мы збі­ра­ем­ся кам­пен­са­ваць гэ­та су­час­ны­мі муль­ты­ме­дый­ны­мі пры­ла­да­мі.

Сён­ня му­зе­ям вар­та мець пэў­ныя «фіш­кі», каб за­ці­ка­віць па­тэн­цый­на­га на­вед­валь­ні­ка. Звы­чай­ную му­зей­ную эк­скур­сію мно­гія на­зы­ва­юць нуд­най тра­тай воль­на­га ча­су.

— На­конт ве­да­мас­ных му­зе­яў іс­ну­юць пэў­ныя стэ­рэа­ты­пы. Маў­ляў, а на­вош­та ту­ды іс­ці, што мы ўба­чым там ці­ка­ва­га? А пас­ля пры­хо­дзяць да нас і ба­чаць ме­даль за п'ян­ства, крук, да­вед­ва­юц­ца, што вы­каз­ван­не «гніць у тур­ме» ме­ла пад са­бой фак­тыч­ную асно­ву. У ВКЛ зня­во­ле­ных тры­ма­лі ў 12‑мет­ро­вай яме на пра­ця­гу ўся­го тэр­мі­ну. Ні­я­кіх вы­год яны не ме­лі і лі­та­раль­на гні­лі ў зям­лі. З сён­няш­ні­мі тур­ма­мі па­доб­нае вы­каз­ван­не не мае ні­чо­га агуль­на­га. Аль­бо рас­каз­ваю пад­лет­кам, што прэ­зі­дэнт за­меж­най дзяр­жа­вы, які пры­ехаў да нас з афі­цый­ным ві­зі­там, мо­жа толь­кі ад­ной­чы ска­рыс­тац­ца мо­та-эс­кор­там. І пас­ля я ба­чу, як дзе­ці гля­дзяць зу­сім ін­шы­мі ва­чы­ма. Мы імк­нём­ся, каб ім у нас бы­ло і па­зна­валь­на, і за­баў­ляль­на. Бо на­ват са­мы леп­шы му­зей мож­на са­пса­ваць дрэн­най эк­скур­сі­яй.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.