Вы тут

У новы год са старымі цэнамі


Тых, хто не згод­ны, бу­дуць жорст­ка ка­раць

«Алё! Пры­ві­тан­не! Слу­хай, што ў нас там з кур­сам зда­ры­ла­ся — гэ­та дэ­валь­ва­цыя?» Не­каль­кі па­доб­ных зван­коў ад зна­ё­мых я атры­маў мі­ну­лай пят­ні­цай, зна­хо­дзя­чы­ся ў ка­ман­дзі­роў­цы і яшчэ сам не зу­сім ра­зу­ме­ю­чы, што ад­бы­ло­ся. На вы­хад­ных, ка­лі вяр­нуў­ся да­до­му, па­слу­хаў, дзе што ка­жуць, і не асаб­лі­ва на­даў па­дзеі ўва­гу (пры­нам­сі, як асоб­ны жы­хар кра­і­ны). Але не­ўза­ба­ве я ўба­чыў, як ад­рэ­ага­ва­лі ін­шыя. Ня­дзель­най ра­ні­цай пай­шоў на ры­нак, што по­бач з до­мам. Ні­чо­га не­звы­чай­на­га быц­цам і не бы­ло: як заў­сё­ды пе­рад Но­вым го­дам, шмат лю­дзей, мі­тус­ня. Толь­кі во­ка чап­ля­ец­ца за шмат­лі­кія шыль­ды «У нас усё па ста­рых цэ­нах». А лю­дзі ста­ра­юц­ца пер­шы­мі неш­та вы­браць, не асаб­лі­ва эка­но­мяць, бя­руць па не­каль­кі най­мен­няў та­ва­раў. Па­ды­хо­джу да па­трэб­на­га мне бок­са...

23-39

Цэ­ны не пад­ня­лі, але та­ва­ры знік­лі

А тут, як і ра­ней, ста­біль­ная чар­га з пя­ці-шас­ці ча­ла­век. Пра­да­вец вель­мі ха­рыз­ма­тыч­ны і ў яго шмат «па­ста­ян­ных клі­ен­таў». Мне ў яго па­трэб­на бы­ла толь­кі (пра­бач­це) ту­а­лет­ная па­пе­ра. Шчы­ра ка­жу­чы, ду­маў, што на­ўрад ці знай­ду яе па ра­ней­шым кош­це. Ад­нак тыя ж 27 ты­сяч на цэн­ні­ку. Ка­лі раз­ліч­ва­ю­ся, ганд­ляр ка­жа: «Вось ба­чы­це — не пад­няў амаль цэн. Толь­кі на вель­мі да­ра­гія та­ва­ры». У ін­шым мес­цы, дзе ха­цеў на­быць для жон­кі яе лю­бі­мы ла­су­нак, мне па­шчас­ці­ла ме­ней. Не, цэ­ны і там не пад­ня­лі­ся, ад­нак па­трэб­на­га мне та­ва­ру не бы­ло. «Не ве­даю ця­пер, ка­лі зноў пры­вя­зу, — ска­за­ла мне ганд­ляр­ка. — З па­стаў­шчы­ка­мі цяж­ка раз­маў­ляць, а пад­ні­маць кошт не ха­чу, бо ні­хто куп­ляць не бу­дзе». Яшчэ адзін па­віль­ён, дзе даў­но на­гле­дзеў ад­ну цац­ку для дач­кі і ця­пер вы­ра­шыў на­быць, мя­не так­са­ма не па­ра­да­ваў. Па­трэб­най мне рэ­чы ўжо не бы­ло, і, ка­лі мо­жа з'я­віц­ца, пра­даў­цы не ве­да­юць.

Пры гэ­тым пе­ра­да мною ад­на жан­чы­на бра­ла не­каль­кі роз­ных ца­цак, на­ват не пы­та­ю­чы­ся пра цэ­ны. Вы­гля­да­ла пры­клад­на так: «А што ў вас яшчэ ёсць? Ага, да­вай­це. А яшчэ што?»

Вы­ра­шыў зай­сці ў раз­ме­шча­ны тут жа ганд­лё­вы цэнтр. Лю­дзей так­са­ма шмат, на­ват бо­лей, чым на рын­ку. Па да­ро­зе да па­трэб­най мне кра­мы су­стрэў вя­лі­кую чар­гу ў ма­га­зін абут­ку: лю­дзі ста­я­лі звон­ку, бо іх не пус­ка­лі ча­мусь­ці ўся­рэ­дзі­ну, а лі­та­раль­на па­ра па­куп­ні­коў пра­ходж­ва­ла­ся па кра­ме. Да­лей уба­чыў на­ступ­ствы па­пя­рэд­ня­га «штур­му» ма­га­зі­на з роз­най тэх­ні­кай — пус­тыя па­лі­цы і рэд­кія па­куп­ні­кі, якія спра­бу­юць знай­сці хоць што-не­будзь, каб на­быць.

Але на гэ­тым пры­го­ды не скон­чы­лі­ся. Як ака­за­ла­ся, бан­кі так­са­ма зрэ­а­га­ва­лі на ажы­я­таж­ны по­пыт — у вы­ні­ку маю крэ­дыт­ную карт­ку аб­ну­лі­лі. Не вя­лі­кая бя­да, прос­та ме­на­ві­та ў гэ­ты час мне трэ­ба бы­ло ёю ска­рыс­тац­ца. Ад­нак ка­лі на­ват бан­кі спу­жа­лі­ся, што лю­дзі па­бя­гуць усё скуп­лі­ваць у кра­мах за іх гро­шы, то спра­ва са­праў­ды сур'­ёз­ная. Толь­кі з ча­го б та­кі на­строй у на­ро­да? Як мы ўжо па­ве­дам­ля­лі, 19 снеж­ня Нац­банк за­явіў аб ча­со­вым увя­дзен­ні 30-пра­цэнт­на­га збо­ру пры куп­лі ва­лю­ты юры­дыч­ны­мі і фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі. Та­кое ра­шэн­не бы­ло пры­ня­та з улі­кам уз­рос­ла­га по­пы­ту на до­ла­ры і еў­ра на ўнут­ра­ным ва­лют­ным рын­ку. Прад­пры­ем­ствы і бан­кі па­він­ны вы­плач­ваць ця­пер збор пры на­быц­ці ва­лю­ты на бір­жы, гра­ма­дзя­не — у вы­гля­дзе ка­мі­сіі ў бан­ках. Вы­пла­ча­ныя срод­кі збі­ра­юц­ца на­кі­ра­ваць у бюд­жэт. Акра­мя та­го, усе буй­ныя бе­ла­рус­кія бан­кі ўвод­зяць тэр­мі­но­вы га­ран­та­ва­ны ашчад­ны ўклад з ме­ха­ніз­мам ін­дэк­са­цыі руб­лё­вых збе­ра­жэн­няў пры зме­не аб­мен­на­га кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля. Та­му па сут­нас­ці дэ­валь­ва­цыі не ад­бы­ло­ся. Хут­чэй, на­ад­ва­рот — яе імк­нуц­ца па­збег­нуць ці мі­ні­мі­за­ваць. І бег­чы ў кра­му — не са­мы леп­шы ва­ры­янт. Тым больш што за­хад гэ­ты ча­со­вы.

Для ін­фля­цыі ня­ма пад­стаў

Па­вод­ле слоў прэм'­ер-мі­ніст­ра Мі­ха­і­ла Мяс­ні­ко­ві­ча, для скач­ка ін­фля­цыі ў Бе­ла­ру­сі ня­ма пад­стаў. «Ня­ма пры­чын ка­заць, што бу­дзе ін­фля­цыя на ўзро­вень ва­лют­на­га збо­ру, — пад­крэс­ліў ён. — У нас энер­ге­ты­ка аба­ро­не­на, укла­ды аба­ро­не­ны, і за­ра­бот­ная пла­та за­ста­ец­ца ў рам­ках тых раз­лі­каў і ба­лан­саў, якія мы вы­зна­чы­лі на 2014-2015 год». Кі­раў­нік ура­да на­га­даў, што прад­пры­ем­ствы не бу­дуць пла­ціць збор пры на­быц­ці ва­лю­ты для раз­лі­каў за наф­ту, наф­та­вы (спа­да­рож­ны) газ, ін­шыя вад­кія і га­за­па­доб­ныя вуг­ле­ва­да­ро­ды, пры­род­ны газ і за элект­рыч­ную энер­гію. А да­ход­насць ганд­лю ім­пар­цё­раў на­ват пры 30-пра­цэнт­ным ва­лют­ным збо­ры бу­дзе вы­шэй­шай, чым у ана­ла­гіч­на­га біз­не­су ў Ра­сіі ці Укра­і­не, дзе ўзро­вень дэ­валь­ва­цыі на­цы­я­наль­ных ва­лют да­сяг­нуў 180% і 200% ад­па­вед­на. Але прэм'­ер не вы­клю­чае, што «ней­кі ім­парт­ны та­вар па­да­ра­жэе».

Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч па­ве­да­міў, што за­ха­ды ўра­да і Нац­бан­ка бу­дуць дзей­ні­чаць да 1 лю­та­га 2015 го­да, і рас­ка­заў пра дзеянні для аба­ро­ны руб­лё­вых укла­даў на­сель­ніц­тва. Так, да 50% га­да­вых па­вы­ша­ны пра­цэнт­ныя стаў­кі па па­ста­ян­на да­ступ­ных і двух­ба­ко­вых апе­ра­цы­ях пад­трым­кі лік­від­нас­ці бан­каў. Гэ­та, у сваю чар­гу, пры­вя­дзе да пра­пар­цы­я­наль­на­га па­ве­лі­чэн­ня ста­вак па дэ­па­зі­тах у на­цы­я­наль­най ва­лю­це. Усі­мі буй­ны­мі бан­ка­мі ўве­дзе­ны тэр­мі­но­вы га­ран­та­ва­ны ашчад­ны ўклад з ме­ха­ніз­мам ін­дэк­са­цыі руб­лё­вых збе­ра­жэн­няў пры зме­не аб­мен­на­га кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля. Пры гэ­тым лю­бы гра­ма­дзя­нін мо­жа куп­ляць і пра­да­ваць ва­лю­ту без аб­ме­жа­ван­няў. Акра­мя та­го, па­вод­ле слоў стар­шы­ні праў­лен­ня Нац­бан­ка Над­зеі Ер­ма­ко­вай, праб­ле­ма не­да­хо­пу на­яў­най за­меж­най ва­лю­ты ў аб­мен­ных пунк­тах ка­мер­цый­ных бан­каў бу­дзе вы­ра­ша­на вель­мі хут­ка.

23-40

Аба­ро­на спа­жыў­ца

Ня­гле­дзя­чы на ўсё гэ­та, цэ­ны там-сям па­ча­лі пад­ні­мац­ца. Ула­ды ад­ра­зу на гэ­та ад­рэ­ага­ва­лі і па­пя­рэ­дзі­лі аб жорст­кай ад­каз­нас­ці за та­кія воль­нас­ці. На­прык­лад, урад да­ру­чыў Мі­ніс­тэр­ству эка­но­мі­кі ўвес­ці ма­ра­то­рый на лю­бое па­вы­шэн­не та­ры­фаў на па­слу­гі на­ту­раль­ных ма­на­по­лій і суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня, якія зай­ма­юць да­мі­ну­ю­чае ста­но­ві­шча на та­вар­ным рын­ку. Гэ­та пра­ду­гле­джа­на па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў №1207 ад 19 снеж­ня 2014 го­да. Да­ку­мент пры­ня­ты ў мэ­тах не­да­пу­шчэн­ня рос­ту роз­ніч­ных цэн і за­бес­пя­чэн­ня спа­жы­вец­ка­га рын­ку шы­ро­кім асар­ты­мен­там та­ва­раў. «Каб у пе­рад­свя­точ­ны час ажы­я­таж­на­га по­пы­ту не бы­ло імк­лі­ва­га па­вы­шэн­ня кош­таў і з улі­кам ін­шых аб­ста­ві­наў, Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю пры­ня­ло ра­шэн­не ўвес­ці ма­ра­то­рый на рост кош­таў як у роз­ні­цы, так і цэн, якія ад­пус­кае вы­твор­ца або па­стаў­шчык, маг­чы­ма, на­ват ім­пар­цёр. Гэ­та ра­шэн­не за­сце­ра­жэ гра­ма­дзян ад га­ла­пі­ру­ю­ча­га па­вы­шэн­ня кош­таў», — за­яві­ла на­мес­нік мі­ніст­ра ганд­лю Іры­на Нар­ке­віч. Пры гэ­тым ра­шу­чыя ме­ры, якія пры­ма­юц­ца Мін­ганд­лем у да­чы­нен­ні да аб'­ек­таў ганд­лю, якія да­пус­ка­юць у пра­цы па­ру­шэн­ні за­ка­на­даў­ства, нель­га трак­та­ваць як ба­раць­бу з пры­ват­ні­кам, лі­чыць мі­ністр ганд­лю Ва­лян­цін Ча­ка­наў.

Уво­гу­ле, ар­га­ні­за­цыі ганд­лю, якія па­ру­ша­юць цэ­на­вую дыс­цып­лі­ну і са­ні­тар­ную бяс­пе­ку, бу­дуць жорст­ка ка­рац­ца, па­ве­да­міў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. Па звест­ках прэм'­е­ра, фік­су­юц­ца шмат­лі­кія фак­ты ня­доб­ра­сум­лен­ных па­во­дзін асоб­ных ар­га­ні­за­цый ганд­лю, якія хо­чуць ска­рыс­тац­ца сі­ту­а­цы­яй і пад­няць кош­ты. У якас­ці пры­кла­ду ён пры­вёў сі­ту­а­цыю з кра­ма­мі сет­кі «5-ы эле­мент», якія на днях у са­мы раз­гар про­да­жаў не­ча­ка­на за­чы­ні­лі­ся па тэх­ніч­ных пры­чы­нах. Па­куп­ні­кам па­тлу­ма­чы­лі, што за вы­бра­ным та­ва­рам яны змо­гуць прый­сці на на­ступ­ны дзень і на­быць яго па тым жа кош­це. Між тым і на­заўт­ра кра­мы ака­за­лі­ся за­чы­не­ны­мі. «За та­кія рэ­чы трэ­ба ка­раць, і мы ка­ра­ем вель­мі стро­га. Аж да кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці служ­бо­вых асоб, якія та­кім чы­нам пра­ва­ку­юць і хо­чуць не­сум­лен­на за­ра­біць на ню­ан­сах, вы­клі­ка­ных не ўнут­ра­ны­мі аб­ста­ві­на­мі, а знеш­ні­мі пры­чы­на­мі», — за­явіў прэм'­ер-мі­ністр. Кі­раў­нік ура­да да­даў, што ня­даў­на вый­шаў указ, які пра­да­ста­віў да­дат­ко­выя паў­на­моц­твы мі­ніст­ру ганд­лю, га­лоў­на­му са­ні­тар­на­му ўра­чу. «Гэ­та ро­біц­ца не для та­го, каб не­ка­га на­па­ло­хаць. Але па­ві­нен быць па­ра­дак».

Да­рэ­чы, ганд­лё­выя аб'­ек­ты, па сло­вах Іры­ны Нар­ке­віч, не па­він­ны за­кры­ва­цца без узгад­нен­ня ра­шэн­ня пра за­крыц­цё з ад­мі­ніст­ра­цы­я­мі ра­ё­наў, на тэ­ры­то­рыі якіх зна­хо­дзяц­ца. А не­ка­то­рыя спе­цы­я­ліс­ты ка­жуць, што ў сі­ту­а­цыі, якая скла­ла­ся, ганд­лё­вым сет­кам трэ­ба ду­маць не пра па­вы­шэн­не кош­таў, а пра па­ве­лі­чэн­не аба­ро­ту.

Ін­тэр­нэт за­быў пра за­кон

«Ра­шэн­не аб за­крыц­ці ін­тэр­нэт-сай­та Оnlіner.by пры­ма­ла­ся не за адзін дзень, па­пя­рэ­джан­ні гэ­тай пля­цоў­цы вы­но­сі­лі­ся на пра­ця­гу го­да», — ка­мен­туе за­крыц­цё сай­та Іры­на Нар­ке­віч. А да­мен Оnlіner.by уво­гу­ле вы­клю­чаць з рэ­ест­ра на­цы­я­наль­най да­мен­най зо­ны за па­ру­шэн­не за­ка­на­даў­ства аб ганд­лі. Та­кая ін­фар­ма­цыя з'я­ві­ла­ся на сай­це Апе­ра­тыў­на-ана­лі­тыч­на­га цэнт­ра пры Прэ­зі­дэн­це Бе­ла­ру­сі. Агу­лам Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю пры­пы­ні­ла пра­цу 13 ін­тэр­нэт-крам. Яны да­пус­ці­лі па­ру­шэн­ні за­ка­на­даў­ства аб ганд­лі і аба­ро­не пра­воў спа­жыў­цоў, што вы­яві­ла­ся, у пры­ват­нас­ці, у не­за­ха­ван­ні па­тра­ба­ван­няў аб раз­мя­шчэн­ні на сай­це ца­ны вы­ключ­на ў бе­ла­рус­кіх руб­лях, поў­най ін­фар­ма­цыі аб пра­даў­цы, вы­твор­цы і ім­пар­цё­ры, рэ­кві­зі­таў аб дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка. Пра­ца ін­тэр­нэт-крам бу­дзе ад­ноў­ле­на пры ўмо­ве па­да­чы суб'­ек­та­мі ганд­лю ў Мін­ганд­ль да­ку­мен­таў, якія па­цвяр­джа­юць вы­ка­нан­не вы­да­дзе­ных ім прад­пі­сан­няў аб спы­нен­ні па­ру­шэн­няў пра­воў спа­жыў­цоў.

Прад­пі­сан­ні аб лік­ві­да­цыі вы­яў­ле­ных па­ру­шэн­няў за­ка­на­даў­ства аб рэ­кла­ме вы­не­се­ны сай­там www.deal.by, www.mіgom.by, www.kufar.by. На іх раз­мя­шча­ец­ца рэ­кла­ма та­ва­раў з ука­зан­нем кош­ту ў до­ла­рах ЗША.

* * *

Су­пра­цоў­ні­кі пад­раз­дзя­лен­няў МУС па ба­раць­бе з эка­на­міч­ны­мі зла­чын­ства­мі з 19 да 21 снеж­ня пры­цяг­ну­лі да ад­каз­нас­ці 19 гра­ма­дзян за па­ру­шэн­не пра­ві­лаў ажыц­цяў­лен­ня ва­лют­ных апе­ра­цый, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе МУС Бе­ла­ру­сі. Кан­фіс­ка­ва­на 2363 до­ла­ры ЗША, 26 тыс. ра­сій­скіх руб­лёў і 30,7 млн бе­ла­рус­кіх руб­лёў. У ве­дам­стве ўдак­лад­ні­лі, што пра­ва­па­ру­шэн­ні за­фік­са­ва­ны на тэ­ры­то­рыі Мін­ска (скла­дзе­на 11 ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­та­ко­лаў), Ма­гі­лёў­скай (1), Го­мель­скай (3) і Мін­скай (4) аб­лас­цей. МУС рэ­ка­мен­дуе гра­ма­дзя­нам ус­тры­мац­ца ад куп­лі ва­лю­ты з рук і на­гад­вае, што ад­каз­насць іс­нуе не толь­кі для «мя­нял», але і для тых, хто вы­ра­шыў ска­рыс­тац­ца іх па­слу­га­мі.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Ліч­ба

Да­ход у бюд­жэт ад увя­дзен­ня 30-пра­цэнт­на­га ва­лют­на­га збо­ру ча­ка­ец­ца ў па­ме­ры ка­ля 5 трлн руб­лёў, па­ве­да­міў пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра фі­нан­саў Мак­сім Ер­ма­ло­віч.

Па­вы­шэн­не кош­таў — гэ­та звы­чай­ная пра­га на­жы­вы

Так ду­мае стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма Анд­рэй Шо­рац: «За­кон­ных пад­стаў для ўзняц­ця цэн ня­ма, але асоб­ныя ганд­лё­выя прад­пры­ем­ствы і ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі за­ха­це­лі атры­маць да­дат­ко­вы да­ход ад ажы­я­таж­на­га по­пы­ту. Мы гэ­тую сі­ту­а­цыю ма­ні­то­рым», — рас­тлу­ма­чыў мэр Мін­ска. Па­вод­ле яго слоў, ад­па­вед­ныя служ­бы за­фік­са­ва­лі ўзро­вень кош­таў і пры вы­яў­лен­ні за­вы­шэн­ня бу­дуць вель­мі жорст­ка рэ­ага­ваць, ужы­ва­ючы ўсе за­кон­ныя ме­та­ды для та­го, каб цэ­ны вяр­нуць на­зад. Па сло­вах стар­шы­ні Мін­гар­вы­кан­ка­ма, ажы­я­таж­ны по­пыт ужо спа­дае. Лю­дзі ба­чаць, што сён­ня ўсё мож­на ку­піць па тых жа цэ­нах, што і ўчо­ра, іх ні­хто не ўзды­маў.

Па­тлу­ма­чы­лі

У На­цы­я­наль­ным бан­ку Бе­ла­ру­сі па­тлу­ма­чы­лі прак­тыч­нае пры­мя­нен­не ра­шэн­ня аб увя­дзен­ні ка­мі­сій­на­га збо­ру пры куп­лі фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі за­меж­най ва­лю­ты.

Так, ка­мі­сій­ны збор дзей­ні­чае на ўсе апе­ра­цыі куп­лі фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі за­меж­най ва­лю­ты. Ка­мі­сія бу­дзе брац­ца і пры апла­це та­ва­раў і па­слуг за мя­жой з да­па­мо­гай бан­каў­скіх пла­цеж­ных кар­так (уклю­ча­ю­чы карт­кі між­на­род­ных пла­цеж­ных сіс­тэм VІSA і MasterCard), вы­да­дзе­ных да ра­хун­каў у бе­ла­рус­кіх руб­лях, пры зняц­ці за мя­жой га­тоў­кі. Пе­ра­лік апе­ра­цый, з якіх прый­дзец­ца за­пла­ціць збор, рас­паў­сюдж­ва­ец­ца на куп­лю за­меж­най ва­лю­ты ў аб­мен­ных пунк­тах і ка­сах бан­каў, а так­са­ма з да­па­мо­гай бан­каў­скай аплат­най карт­кі праз бан­ка­мат. Збор спа­га­ня­ец­ца пры пе­ра­афарм­лен­ні ў за­меж­ную ва­лю­ту срод­каў, якія зна­хо­дзяц­ца на бя­гу­чых (раз­лі­ко­вых) бан­каў­скіх ра­хун­ках і ў тэр­мі­но­вых бан­каў­скіх укла­дах (дэ­па­зі­тах) у бе­ла­рус­кіх руб­лях. 30-пра­цэнт­ны збор трэ­ба бу­дзе пла­ціць тым, хто пра­во­дзіць раз­лі­кі ў ін­тэр­нэ­це на ка­рысць не­рэ­зі­дэн­таў, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы рэ­кві­зі­ты пла­цеж­ных кар­так, вы­да­дзе­ных да ра­хун­каў у бе­ла­рус­кіх руб­лях.

Між ін­шым

Уве­дзе­ны ва­лют­ны збор у па­ме­ры 30% не ада­б'ец­ца на кош­це бен­зі­ну і ды­зель­на­га па­лі­ва на бе­ла­рус­кім рын­ку. Пра гэ­та за­явіў стар­шы­ня кан­цэр­на «Бел­наф­та­хім» Ігар Ля­шэн­ка.

Да­рэ­чы

Здзел­кі куп­лі-про­да­жу за­меж­най ва­лю­ты на па­за­бір­жа­вым ва­лют­ным рын­ку Бе­ла­ру­сі не бу­дуць ажыц­цяў­ляц­ца да 1 сту­дзе­ня 2017 го­да, за вы­клю­чэн­нем здзе­лак з Нац­бан­кам. Та­кая ін­фар­ма­цыя змя­шча­ец­ца ў па­ста­но­ве праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Бе­ла­ру­сі №788 ад 19 снеж­ня.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.