Вы тут

Тыдзень мокрага снегу і дажджу


А на вы­хад­ныя пад­ма­ро­зіць да мі­нус 13

У аў­то­рак тэ­ры­то­рыя на­шай кра­і­ны тра­піць пад уплыў ня­ўстой­лі­вых па­вет­ра­ных мас, якія ру­ха­юц­ца да нас з бо­ку Бал­тый­ска­га мо­ра, па­ве­да­мі­ла спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Воль­га Фя­до­та­ва.

23-46

Та­му сён­ня ў боль­шас­ці ра­ё­наў кра­і­ны прой­дуць апад­кі ў вы­гля­дзе мок­ра­га сне­гу і даж­джу. Мес­ца­мі ча­ка­ец­ца ўзмац­нен­не вет­ру па­ры­ва­мі да 15-18 м/с. Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень скла­дзе 2-8 цяп­ла. Да­во­лі віль­гот­нае па­вет­ра за­ві­тае да нас з бо­ку Ат­лан­ты­кі 24 і 25 снеж­ня, ка­лі паў­сюд­на ча­ка­ец­ца мок­ры снег і дождж. У асоб­ных ра­ё­нах сла­бы га­ла­лёд, на да­ро­гах га­ла­лё­дзі­ца. Тэм­пе­ра­ту­ра ў се­ра­ду на пра­ця­гу су­так ад мі­нус 1 гра­ду­са па паў­ноч­ным ус­хо­дзе да плюс 7 гра­ду­саў на паў­днё­вым за­ха­дзе кра­і­ны. У чац­вер тэм­пе­ра­тур­ны фон на пра­ця­гу су­так бу­дзе ва­гац­ца ад мі­нус двух гра­ду­саў на поў­на­чы кра­і­ны да 5 цяп­ла па поўд­ні Бе­ла­ру­сі. Сі­ноп­ты­кі ад­зна­ча­юць, што ў се­ра­ду і чац­вер за­ха­ва­юц­ца да­во­лі не­кам­форт­ныя ўмо­вы на­двор'я, ка­лі па­ры­вы вет­ру бу­дуць да­ся­гаць ча­сам 15-18 м/с.

Ужо ў пят­ні­цу да нас прый­дзе хо­лад са Скан­ды­на­віі. Уна­чы на пят­ні­цу паў­сюд­на, а ўдзень мес­ца­мі ча­ка­ец­ца ка­рот­ка­ча­со­вы снег. Паў­сюд­на на да­ро­гах га­ла­лё­дзі­ца. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы 1-8 ма­ро­зу, а на поў­на­чы пры пра­яс­нен­нях — да мі­нус 10 гра­ду­саў. Удзень — ад 0 да 6 ма­ро­зу.

Па­вод­ле доў­га­тэр­мі­но­вых пра­гно­заў ай­чын­ных спе­цы­я­ліс­таў, у су­бо­ту і ня­дзе­лю да нас вяр­та­ец­ца зі­ма. У асоб­ных ра­ё­нах прой­дзе ка­рот­ка­ча­со­вы снег. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы праг­на­зу­ец­ца ў ме­жах 3-10 ма­ро­зу, пры пра­яс­нен­нях — да мі­нус 13 гра­ду­саў, а ўдзень — ад ну­ля да мі­нус 7 гра­ду­саў.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.