Вы тут

Салют на цвярозую галаву


Но­вы год — свя­та, якое ні­ко­лі не абы­дзец­ца без роз­на­ка­ля­ро­вых фе­ер­вер­каў. Праў­да, мно­гія на­ват не за­дум­ва­юц­ца, што на­бы­ты свя­точ­ны ак­се­су­ар мо­жа пры­нес­ці не толь­кі ра­дасць, але і боль ад па­шко­джан­няў. Пі­ра­тэх­ні­ка і ву­ліч­ныя ганд­ля­ры, у якіх час­та на­бы­ва­юць яе жы­ха­ры ста­лі­цы, вы­клі­ка­юць у пра­ва­ахоў­ні­каў шэ­раг пы­тан­няў. Што ка­заць, ка­лі сё­ле­та ў снеж­ні су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі ўжо кан­фіс­ка­ва­лі звыш 650 ты­сяч адзі­нак пі­ра­тэх­ні­кі.

23-17

Праў­да, як паведаміў Ва­ле­рый Ла­бяк, стар­шы ін­спек­тар ар­га­ні­за­цый­на-ана­лі­тыч­на­га ўпраў­лен­ня мі­лі­цыі гра­мад­скай бяс­пе­кі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў, мі­лі­цы­я­не­ры доб­ра ве­да­юць мес­цы, дзе пі­ра­тэх­ні­ку збы­ва­юць з рук, і яны зна­хо­дзяц­ца пад кант­ро­лем.

Да­рэ­чы, штраф за не­ле­галь­ны ган­даль пі­ра­тэх­ні­кай да­ся­гае 100 ба­за­вых ве­лі­чынь! Акра­мя та­го, у па­доб­на­га го­ра-ганд­ля­ра кан­фіс­ку­юць не толь­кі та­вар, але і да­ход, які ён атры­маў ад яго рэа­лі­за­цыі. Вы­ка­ры­стан­не фе­ер­вер­каў і са­лю­таў у гра­мад­скіх мес­цах ква­лі­фі­ку­ец­ца як дроб­нае ху­лі­ган­ства. А гэ­та — штраф да 30 ба­за­вых ці арышт на 15 су­так. У мі­ну­лы пе­рад­на­ва­год­ні пе­ры­яд па­доб­ным чы­нам па­ка­ра­лі больш за сот­ню «пі­ра­тэх­ні­каў».

Маг­чы­ма, нех­та і не па­дзя­ляе па­доб­ныя ме­ры па­ка­ран­ня, ка­мусь­ці пра­сцей фе­ер­верк на­быць на ву­лі­цы, але ста­тыс­ты­ка яшчэ ні­ко­лі не пад­ман­ва­ла. Толь­кі ў ста­лі­цы ў ле­таш­нюю на­ва­год­нюю ноч ад пі­ра­тэх­ні­кі па­цяр­пе­лі двое пад­лет­каў і пя­цё­ра да­рос­лых. «Дзя­ку­ю­чы» вы­ка­ры­стан­ню гры­му­чых за­ба­вак ў свя­точ­ны пе­ры­яд за­фік­са­ва­лі 28 вы­пад­каў траў­ма­тыз­му. І, як лі­чаць у МУС, боль­шасць па­доб­ных траў­ма­тыч­ных мо­ман­таў зда­ра­ец­ца з‑за не вель­мі доб­рай якас­ці та­ва­ру, які на­бы­лі на рын­ках, праз ін­тэр­нэт.

Пра­да­ваў пі­ра­тэх­ні­ку… з па­ке­таў

— Сне­жань — са­мая га­ра­чая па­ра для па­ру­шэн­няў, звя­за­ных з пі­ра­тэх­ні­кай, — ка­жа Мі­ка­лай Смоль­скі, на­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла ахо­вы пра­ва­па­рад­ку і пра­фі­лак­ты­кі Цэнт­раль­на­га РУ­УС г. Мін­ска. — Каб зра­біць больш яр­кі­мі вы­хад­ныя і свя­точ­ныя дні, лю­дзі на­бы­ва­юць раз­на­стай­ныя фе­ер­вер­кі, пе­тар­ды… Ад­нак не ва ўсіх атрым­лі­ва­ец­ца зра­біць гэ­та пра­віль­на і за­кон­на. Не­ка­то­рыя гра­ма­дзя­не рэа­лі­зу­юць пі­ра­тэх­ніч­ныя вы­ра­бы без аба­вяз­ко­ва­га сер­ты­фі­ка­та і ў не­да­зво­ле­ных мес­цах: на ву­лі­цы, са сва­іх аў­та­ма­бі­ляў… Мі­лі­цы­я­не­ра­мі на­ша­га ўпраў­лен­ня кан­фіс­ка­ва­на больш за 18 ты­сяч адзі­нак па­доб­най пі­ра­тэх­ні­кі. Ка­лі яе на­бы­ва­еш з рук, ты на­ват не ве­да­еш, які ў та­ва­ру тэр­мін пры­дат­нас­ці, ці з'яў­ля­ец­ца ён бяс­печ­ным. Мы ні­ко­му не ра­ім на­бы­ваць пі­ра­тэх­ні­ку та­кім чы­нам. Лепш па­ве­да­мі­це ў ор­га­ны ўнут­ра­ных спраў, каб мы маг­лі свое­ча­со­ва ад­рэ­ага­ваць.

Ня­даў­на су­пра­цоў­ні­кі Цэнт­раль­на­га РУ­УС, якім ужо не раз пры­хо­дзі­ла­ся су­ты­кац­ца з па­доб­ны­мі па­ру­шэн­ня­мі за­ка­на­даў­ства, пад­час рэй­ду па ганд­лё­вым цэнт­ры «Жда­но­ві­чы» кан­фіс­ка­ва­лі у 20‑га­до­ва­га хлоп­ца больш за 6600 пе­тард і фе­ер­вер­каў. Што ці­ка­ва, ён на­ват не за­дум­ваў­ся пра ад­каз­насць і пра­да­ваў скрын­кі з пі­ра­тэх­ні­кай на­ўпрост з па­ке­таў. У вы­ні­ку — пра­та­кол, буй­ны штраф.

Што ра­біць?

Па-пер­шае, усе фе­ер­вер­кі па­він­ны пра­да­вац­ца ў спе­цы­яль­на аб­ста­ля­ва­ных па­віль­ё­нах і пры на­яў­нас­ці сер­ты­фі­ка­та якас­ці, які мож­на па­пра­сіць у пра­даў­ца. Да кож­на­га вы­ра­бу па­він­на пры­кла­дац­ца ін­струк­цыя па пры­мя­нен­ні з па­зна­ча­ным тэкс­там аб па­тэн­цый­най не­бяс­пе­цы на бе­ла­рус­кай аль­бо рус­кай мо­вах. Па-дру­гое, ка­лі вы­раб мае яў­ныя дэ­фек­ты, не ры­зы­куй­це. Пе­рад вы­ка­ры­стан­нем фе­ер­вер­ка моц­на яго за­ма­цуй­це, каб ён не пе­ра­ку­ліў­ся. Пры гэ­тым не­аб­ход­на вы­трым­лі­ваць бяс­печ­ную ад­лег­ласць (не менш за 30 мет­раў) ад мес­цаў збо­ру лю­дзей, па­бу­доў, пе­ша­ход­ных да­ро­жак, дрэў. Ка­лі ваш са­лют не спра­ца­ваў, паў­тор­на яго не вы­ка­рыс­тоў­вай­це. І апош­няе: каб ства­рыць са­праўд­нае свя­та са­бе і бліз­кім, за­пус­кай­це фе­ер­верк у цвя­ро­зым ста­не. Зы­чым вам бяс­печ­ных Ка­ляд і Но­ва­га го­да!

Іры­на ТУ­РОК, Якаў ЖУРБІН.

Трэ­ба ве­даць

У мес­цах ма­са­ва­га свят­ка­ван­ня Но­ва­га го­да су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі ар­га­ні­зу­юць пра­пуск­ны рэ­жым.

Ігар Га­таль­скі, на­чаль­нік ар­га­ні­за­цый­на-ана­лі­тыч­на­га ўпраў­лен­ня гра­мад­скай бяс­пе­кі МУС РБ, на­гад­вае, што пад­час пра­вя­дзен­ня ма­са­вых ме­ра­пры­ем­стваў за­ба­ра­ня­ец­ца мець пры са­бе ха­лод­ную, га­за­вую і аг­ня­стрэль­ную зброю, вы­бу­хо­выя рэ­чы­вы, бо­еп­ры­па­сы. Нель­га ўдзель­ні­чаць у ме­ра­пры­ем­ствах у не­цвя­ро­зым ста­не, пад уз­дзе­ян­нем нар­ка­тыч­ных, псі­ха­троп­ных і так­січ­ных рэ­чы­ваў. Ка­лі нех­та па­ру­шае гра­мад­скі па­ра­дак і за­ка­на­даў­чыя па­тра­ба­ван­ні, мі­лі­цы­я­не­ры ма­юць пра­ва па­пра­сіць па­кі­нуць мес­ца пра­вя­дзен­ня свя­та. Су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі про­сяць з ра­зу­мен­нем ста­віц­ца да па­доб­ных дзе­ян­няў, бо яны на­кі­ра­ва­ны вы­ключ­на на за­бес­пя­чэн­не гра­мад­ска­га па­рад­ку, не­да­пу­шчэн­не зла­чын­стваў і не­пры­ем­ных ін­цы­дэн­таў.

ДАІ не бу­дзе пе­ра­кры­ваць і аб­мя­жоў­ваць аў­та­ма­біль­ны рух на­ва­год­няй ноч­чу ў ста­лі­цы, але ўзмоц­ніць на­гляд за бяс­пе­кай на да­ро­гах. Як па­каз­вае ста­тыс­ты­ка, у гэ­ты пе­ры­яд знач­на па­вя­ліч­ва­ец­ца коль­касць пра­ва­па­ру­шэн­няў, звя­за­ных з кіраваннем транс­пар­там у ста­не ал­ка­голь­на­га ап'я­нен­ня. 31 снеж­ня 2013 го­да за па­доб­ныя па­ру­шэн­ні за­тры­ма­лі 86 кі­роў­цаў, а ў пер­шы дзень гэ­та­га го­да — 161 аў­та­ма­бі­ліс­та. Пра­ва­ахоў­ні­кі на­стой­лі­ва рэ­ка­мен­ду­юць кі­роў­цам як мі­ні­мум на су­ткі ўстры­мац­ца ад кіравання аў­та­ма­бі­лем пасля ўжывання алкаголю.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.