Вы тут

«Адна з лепшых газет на беларускай мове»


Па­эт, га­лоў­ны рэ­дак­тар вы­да­вец­тва «Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра» Вік­тар Шніп:

23-42

— Ка­лі я толь­кі па­чаў чы­таць, у ма­ёй сям'і ўжо вы­піс­ва­лі «Звяз­ду». І ўсё жыц­цё баць­кі за­ста­ва­лі­ся вер­ны­мі ёй.

Свой лі­та­ра­тур­ны шлях я па­чы­наў у гэ­тым вы­дан­ні. У 1972 го­дзе, ка­лі мне бы­ло 12 га­доў, пер­шыя вер­шы я да­слаў у «Звяз­ду». І атры­маў ад­каз ад Мі­ко­лы Га­мол­кі (той ліст да­гэ­туль у мя­не за­хоў­ва­ец­ца). Бы­ло над­звы­чай пры­ем­на ма­ло­му хлап­чу­ку атры­маць ліст з та­ко­га сур'­ёз­на­га вы­дан­ня. Да та­го ж звяз­доў­цы за­клі­ка­лі мя­не пі­саць да­лей, да­сы­лаць свае но­выя тво­ры — а маг­лі б ад­мах­нуц­ца ад дзі­ця­ці, ска­заць, каб за­ня­ўся не­чым больш сур'­ёз­ным.

Маё пер­шае ін­тэр­в'ю так­са­ма бы­ло апуб­лі­ка­ва­на ў «Звяз­дзе». Па­мя­таю, бы­ло мне 22 га­ды, я пра­цяг­ваў дру­ка­ваць вер­шы, але мне па­ра­і­лі па­спра­ба­ваць ся­бе ў якім-не­будзь жур­на­лісц­кім жан­ры. Пра­па­на­ва­лі зра­біць ін­тэр­в'ю — з Ры­го­рам Ба­ра­ду­лі­ным. Прый­шоў я та­ды да паэ­та да­до­му, бо быў з ім зна­ё­мы. Ні дык­та­фо­на, ні на­ват па­пе­ры з са­бой не ўзяў. Як ра­біць ін­тэр­в'ю, на­ват не ўяў­ляў. Ба­ра­ду­лін пра­па­на­ваў мне сес­ці, даў па­пе­ру і аў­та­руч­ку. Ён сам са­бе за­даў пы­тан­не, а пас­ля і ад­ка­заў на яго, — а я толь­кі за­піс­ваў. Па та­кой схе­ме мы і зра­бі­лі ін­тэр­в'ю (на той час я яшчэ не меў па­трэб­най аду­ка­цыі, скон­чыў ар­хі­тэк­тур­на-бу­даў­ні­чы ка­ледж; ужо паз­ней я ву­чыў­ся ў Лі­та­ра­тур­ным ін­сты­ту­це ў Маск­ве). Маю «дык­тоў­ку» Ба­ра­ду­лі­на я ад­нёс у «Звяз­ду». Яе аца­ні­лі ста­ноў­ча і на­ват за­пла­ці­лі га­на­рар. Але бы­ло не­як ня­ём­ка, бо ма­ёй пра­цай бы­ло толь­кі за­пі­саць. Я на­ват ха­дзіў да паэ­та, каб ад­даць яму тыя гро­шы. Але ён ад­мо­віў­ся іх узяць, ска­заў, што га­на­рар на­ле­жыць мне, бо я па­ста­віў­ся да спра­вы сур'­ёз­на.

«Звяз­ду» я люб­лю, бо яна на­ша, бе­ла­рус­кая. Зу­сім ня­даў­на па­мер­ла мая ма­ма, якая ў на­шай вёс­цы бы­ла са­мым ад­да­ным чы­та­чом га­зе­ты. Звы­чай­на яна чы­та­ла, а баць­ка слу­хаў. Але ка­лі ма­мы не ста­ла, баць­ка ўсё ад­но пра­цяг­ваў вы­піс­ваць «Звяз­ду». Ка­лі я пры­яз­джаю ў род­ную вёс­ку Пу­га­чы Ва­ло­жын­ска­га ра­ё­на, заў­сё­ды ба­чу гэ­тыя ста­рыя га­зе­ты, па­жаў­це­лыя ад ча­су. У іх для мя­не пры­сут­ні­чае цяп­ло, свят­ло ва­чэй і рук ма­мы. Я за­ўва­жаю, як яна штось­ці за­піс­ва­ла на па­лях, неш­та пад­крэс­лі­ва­ла ў тэкс­тах — для мя­не гэ­та заў­сё­ды пры­ем­на.

У го­ра­дзе я пра­цяг­ваю вы­піс­ваць «Звяз­ду», ба­чу, як яна мя­ня­ец­ца, як пры­хо­дзяць но­выя аў­та­ры. На­зі­раю за тым, як пі­шуць сту­дэн­ты пер­ша­га, дру­го­га кур­саў Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі, а ўжо праз пэў­ны час яны пра­цу­юць у шта­це. З гэ­тай га­зе­тай я ўжо больш за 30 га­доў і не збі­ра­ю­ся ёй здрадж­ваць, бо гэ­та ад­на з леп­шых га­зет на бе­ла­рус­кай мо­ве.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.