Вы тут

Трох паліцэйскіх забілі ў ЗША за апошнія некалькі сутак


У го­ра­дзе Тар­пон Спрынгс, штат Фла­ры­да, не­вя­до­мы за­стрэ­ліў па­лі­цэй­ска­га ў тры га­дзі­ны но­чы. Гэ­та ўжо трэ­ці па­лі­цэй­скі, за­бі­ты ў ЗША за апош­нія не­каль­кі су­так, пе­ра­да­юць ін­фар­магенц­твы. Па­ве­дам­ля­ец­ца, што па­да­зра­ва­ны па­спра­ба­ваў уця­чы з мес­ца зда­рэн­ня на аў­та­ма­бі­лі, але па да­ро­зе ўрэ­за­ўся ў слуп і ў ін­шы аў­та­ма­біль, пас­ля ча­го быў за­тры­ма­ны па­лі­цы­яй. Днём ра­ней у Брук­лі­не ўзбро­е­ны цем­на­ску­ры муж­чы­на за­стрэ­ліў двух па­лі­цэй­скіх, якія зна­хо­дзі­лі­ся ў па­труль­най аў­та­ма­шы­не. Пас­ля гэ­та­га ён за­бег у мет­ро і за­стрэ­ліў­ся. Пры­клад­на за тры га­дзі­ны да на­па­ду зла­чы­нец па­кі­нуў на сва­ёй ста­рон­цы ў са­цы­яль­най сет­цы Іnstаgrаm не­каль­кі па­гроз у ад­рас па­лі­цыі. Ад­но з па­ве­дам­лен­няў аб­вя­шча­ла: «Яны за­бі­лі ад­на­го з на­шых, да­вай­це за­б'ем два­іх з іх». Па звест­ках СМІ, за­бой­ства па­лі­цэй­скіх у Нью-Ёр­ку маг­ло быць помс­тай за ад­мо­ву жу­ры пры­сяж­ных пры­цяг­нуць да су­ду вар­та­вых па­рад­ку, ад рук якіх у апош­нія ме­ся­цы за­гі­ну­лі не­каль­кі бяз­зброй­ных цем­на­ску­рых аме­ры­кан­цаў. У ЗША з кан­ца ліс­та­па­да пра­хо­дзяць ма­са­выя ак­цыі пра­тэс­ту су­праць жорст­кас­ці і ра­са­вай дыс­кры­мі­на­цыі з бо­ку па­лі­цыі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.