Вы тут

«Скрозь «Ма­ла­досць» — у лі­та­ра­ту­ру


«Ча­ма­дан з кра­ка­дзі­ла­вай ску­ры» і не толь­кі — у ад­ноў­ле­най кніж­най се­рыі

Заў­сё­ды пры­ем­на ад­кры­ваць для ся­бе но­выя ім­ёны ў ай­чын­най лі­та­ра­ту­ры. Гар­таць кні­гі су­час­ні­каў, на­пі­са­ныя, як ка­жуць, тры­ма­ю­чы ру­ку на пуль­се ча­су, уліч­ва­ю­чы за­па­тра­ба­ван­ні чы­та­чоў. У ней­кім сэн­се та­кія тво­ры на ва­гу зо­ла­та, бо штось­ці мо­гуць нам рас­ка­заць пра сён­няш­ні дзень, неш­та па­тлу­ма­чыць. «Але дзе мож­на іх пра­чы­таць?» — спы­та­е­це вы. Ад­каз вель­мі прос­ты — у кніж­най се­рыі «Біб­лі­я­тэ­ка ча­со­пі­са «Ма­ла­досць».

23-11

Се­рыя бы­ла за­сна­ва­на яшчэ ў 1988 го­дзе, але пэў­ны час кні­гі вы­хо­дзі­лі не пе­ры­я­дыч­на. Ця­пер жа дзя­ку­ю­чы Вы­да­вец­ка­му до­му «Звяз­да» яна атры­ма­ла но­вае жыц­цё, а ма­ла­дыя аў­та­ры — маг­чы­масць вы­даць свае пер­шыя кні­гі.

Па­ча­ла­ся «Біб­лі­я­тэ­ка ча­со­пі­са «Ма­ла­досць» кні­гай, ство­ра­най яе га­лоў­ным рэ­дак­та­рам Свят­ла­най Дзя­ні­са­вай, і мае наз­ву «Скрозь «Ма­ла­досць». Тут ад­люст­ра­ва­на гіс­то­рыя вы­дан­ня: са­мае ці­ка­вае з яго пра­цоў­на-твор­чых буд­няў, друж­нае жыц­цё рэ­дак­цый­най ка­ман­ды, най­больш яск­ра­выя аў­та­ры. Але кні­га бу­дзе ці­ка­вая і тым, хто не над­та зна­ё­мы з «Ма­ла­до­сцю», бо ў ёй вы­раз­на вы­ма­лёў­ва­юц­ца дзве роз­ныя эпо­хі — са­вец­кай Бе­ла­ру­сі і су­час­най, не­за­леж­най кра­і­ны. У абод­ва пе­ры­я­ды ча­со­піс зай­маў год­нае мес­ца ся­род ай­чын­най пе­ры­ё­ды­кі. Чы­та­ю­чы гэ­ту кні­гу, але грун­ту­ю­чы­ся на ўлас­ным во­пы­це, ці­ка­ва ад­чуць тыя ак­цэн­ты, якія праз коль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў рас­ста­віў сам час, па-но­ва­му зір­нуць на даў­но мі­ну­лыя па­дзеі.

23-12

На прэ­зен­та­цыі ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі кні­гу «Скрозь «Ма­ла­досць» эпа­таж­на прад­ста­віў су­пра­цоў­нік ча­со­пі­са, па­эт Вік­тар Лу­па­сін. Каб за­інт­ры­га­ваць чы­та­чоў, не­ка­то­рыя тэ­мы, рас­кры­тыя ў кні­зе, ён па­даў у вер­шах. Так, з яго вус­наў мы да­ве­да­лі­ся, што ў той год, ка­лі па­мёр Ста­лін, наш па­ва­жа­ны пра­фе­сар, ак­тыў­ны дзе­яч бе­ла­рус­кай куль­ту­ры Адам Маль­дзіс быў сту­дэн­там. А пра тое, як ма­ла­ды Маль­дзіс вы­ра­та­ваў муж­чын­скую па­ло­ву свай­го кур­са ад рэ­прэ­сій, па­эт па­ра­іў нам пра­чы­таць у вы­дан­ні «Скрозь «Ма­ла­досць»…

Яшчэ ад­на кні­га з гэ­тай се­рыі, якую на­пі­са­ла ма­ла­ды аў­тар Алё­на Бе­ла­нож­ка, на­зы­ва­ец­ца «Ча­ма­дан з кра­ка­дзі­ла­вай ску­ры». На су­стрэ­чы з чы­та­ча­мі пісь­мен­ні­ца рас­па­вя­ла, якім чы­нам яе апо­весць па­ба­чы­ла свет. Спа­чат­ку тэкст быў на­пі­са­ны на рус­кай мо­ве. Але ад­ной­чы дзяў­чы­на пра­чну­ла­ся ся­род но­чы і зра­зу­ме­ла: трэ­ба тэр­мі­но­ва пе­ра­пра­ца­ваць твор, іна­чай ён на­заў­сё­ды так і за­ста­нец­ца ля­жаць у ста­ле. Яна пе­ра­кла­ла яго на бе­ла­рус­кую мо­ву і… ска­ра­ці­ла ў тры ра­зы. А пас­ля, як пры­зна­ла­ся аў­тар, ра­за­сла­ла ў роз­ныя вы­да­вец­твы — так шан­цы быць вы­да­дзе­най хоць дзесь­ці знач­на па­вя­ліч­ва­лі­ся. Ёй прый­шоў ад­каз з «Ма­ла­до­сці». Апо­весць спа­чат­ку на­дру­ка­ва­лі ў не­каль­кіх ну­ма­рах за­пар, а пас­ля вы­да­лі ў ад­ноў­ле­най кніж­най се­рыі.

«Ча­ма­дан з кра­ка­дзі­ла­вай ску­ры» — аван­тур­на-пры­год­ніц­кая апо­весць. Яе ге­роі — ма­ла­дыя лю­дзі, якія пра­цу­юць у сфе­ры шоу-біз­не­су. Яны за­ня­ты здым­ка­мі клі­па для су­час­на­га гур­та. Не мо­гу­чы знай­сці па­ра­зу­мен­ня, б'юць по­суд, су­ве­нір­ныя ста­ту­эт­кі, ро­бяць ра­мон­ты ў сва­ім офі­се, ба­чаць, як адзі­на­рог з ма­люн­ка, што ві­сіць на сця­не, рап­там па­чы­нае ім пад­мірг­ваць. Але жарс­ці на­па­ля­юц­ца яшчэ больш, ка­лі ад­на­му з іх тэ­ле­фа­ну­юць не­зна­ё­мыя і па­тра­бу­юць тэр­мі­но­ва вяр­нуць 5 міль­ё­наў еў­ра…

Трэ­цяя кні­га з гэ­тай се­рыі — «Пра­клён міт­ра­па­лі­та Фе­а­фі­ла», на­пі­са­ная пра­за­ікам з‑пад Брас­ла­ва Ула­дзі­мі­рам Ма­жы­лоў­скім. «Звяз­да» пад­ра­бяз­на пі­са­ла пра гэ­ты твор і яго аў­та­ра ў ну­ма­ры за 27 ліс­та­па­да. На­га­да­ем толь­кі, што ў кні­зе зме­шча­на не­каль­кі гіс­та­рыч­ных апо­вес­цяў, а са­мо­га аў­та­ра не­ка­то­рыя яго пры­хіль­ні­кі па­раў­ноў­ва­юць з Ула­дзі­мі­рам Ка­рат­ке­ві­чам.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.