Вы тут

Сацыяльная сфера — у прыярытэце


Зацверджаны сталічны бюд­жэт на 2015 год

Гэ­тае пы­тан­не ста­ла клю­ча­вым у па­рад­ку дня пад­час 8 се­сіі Мінск­ага га­рад­ско­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў 27 склі­кан­ня. Бюд­жэт го­ра­да сфар­мі­ра­ва­ны па да­хо­дах у аб'­ёме 35,7 трлн руб­лёў, па рас­хо­дах — 37,3 трлн руб­лёў. Пры гэ­тым яго дэ­фі­цыт скла­дзе 1,6 трлн руб­лёў.

Пры­яры­тэ­там рас­ход­най част­кі бюд­жэ­ту па тра­ды­цыі ста­не са­цы­яль­ная сфе­ра. На яе на­кі­ру­юць 45% срод­каў. На ахо­ву зда­роўя бу­дзе на­кі­ра­ва­на 6,2 трлн, на аду­ка­цыю — 6 трлн руб­лёў. Фі­нан­са­ван­не фі­зіч­най куль­ту­ры, спор­ту, куль­ту­ры і срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі пе­ра­вы­сіць 750 млрд руб­лёў. На са­цы­яль­ную аба­ро­ну, да­па­мо­гу сем'­ям з дзець­мі, ма­ла­дзёж­ную па­лі­ты­ку, са­дзей­ні­чан­не за­ня­тас­ці на­сель­ніц­тва, а так­са­ма да­па­мо­гу ў за­бес­пя­чэн­ні жыл­лём на­кі­ру­юць 592 млрд.

Што­год з га­рад­ско­га бюд­жэ­ту вы­дат­коў­ва­юц­ца фі­нан­са­выя срод­кі на ад­на­ра­зо­выя суб­сі­дыі гра­ма­дзя­нам, пад­трым­ку ма­ла­дых і шмат­дзет­ных сем'­яў пры бу­даў­ніц­тве, на­быц­ці жыл­ля, па­га­шэн­ні за­па­зы­ча­нас­ці па крэ­ды­тах. У 2015 го­дзе на гэ­тыя мэ­ты на­кі­ру­юць 228 млрд руб­лёў. Апроч та­го, пра­ду­гледж­ва­ец­ца суб­сі­да­ван­не па­слуг ЖКГ (больш за 3,2 трлн руб­лёў), а так­са­ма ста­ліч­на­га транс­пар­ту.

Пры фар­мі­ра­ван­ні да­ход­най част­кі бюд­жэ­ту ўліч­ва­лі­ся роз­ныя фак­та­ры, у тым лі­ку па­вы­шэн­не стаў­кі па­да­ход­на­га па­да­тку з 12% да 13%, па­ве­лі­чэн­не нар­ма­ты­ву ад­лі­чэн­няў ад па­да­тку на да­баў­ле­ную вар­тасць у каз­ну го­ра­да з 6,23% да 6,29%, стаў­кі па­да­тку на пры­бы­так для бан­каў і стра­ха­вых ар­га­ні­за­цый з 18% да 25% і па­вы­шэн­не па­ме­ру ба­за­вай ве­лі­чы­ні да 180 ты­сяч руб­лёў.

— На па­паў­нен­не да­ход­най ба­зы бюд­жэ­ту на­кі­ра­ва­на па­шы­рэн­не пра­воў мяс­цо­вых Са­ве­таў дэ­пу­та­таў па па­ве­лі­чэн­ні з 2 да 2,5 ра­за па­да­тку на не­ру­хо­масць і зя­мель­на­га па­да­тку для асоб­ных ка­тэ­го­рый пла­цель­шчы­каў, — па­ве­да­міў на­чаль­нік га­лоў­на­га фі­нан­са­ва­га ўпраў­лен­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма Аляк­сей АФАНАСЬЕЎ.

У вы­ні­ку гэ­тых змен да­хо­ды бюд­жэ­ту Мін­ска вы­зна­ча­ны з рос­там да ча­ка­на­га вы­ка­нан­ня 2014 го­да на 13%. У струк­ту­ры бюд­жэ­ту праг­на­зу­юц­ца па­ступ­лен­ні пад­атко­вых да­хо­даў у су­ме 32,2 трлн руб­лёў.

— Гэ­та 90% ад усіх да­хо­даў бюд­жэ­ту, — удак­лад­ніў Аляк­сей Афа­нась­еў. — З улі­кам эка­на­міч­ных за­ха­даў, вы­зна­ча­ных ура­дам на на­ступ­ны год, за­цвер­джа­ны пра­ект да­зво­ліць па­вы­сіць за­ра­бот­ную пла­ту ў бюд­жэт­най сфе­ры, а так­са­ма за­ха­ваць уз­ро­вень фі­нан­са­ван­ня сфер ахо­вы зда­роўя і аду­ка­цыі.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.