Вы тут

Попыт на «далёўку» рэзка павялічыўся


Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі кі­раў­ні­ка ад­дзе­ла агенц­тва «Твая ста­лі­ца» На­тал­лі Пічухі, у апош­нія дні бе­ла­ру­сы з буй­ны­мі руб­лё­вы­мі збе­ра­жэн­ня­мі ста­лі ак­тыў­на на­бы­ваць пер­ша­снае жыл­лё па ста­рых цэ­нах, ад­нак пе­ра­важ­ная коль­касць за­бу­доў­шчы­каў ужо пе­ра­гле­дзе­ла ўмо­вы апла­ты. Гэ­ты по­пыт на до­ле­вае бу­даў­ніц­тва ква­тэр стаў амаль ажы­я­таж­ным ме­на­ві­та пас­ля ўвя­дзен­ня збо­ру на куп­лю ва­лю­ты.

Ця­пер пер­ша­сным рын­кам не­ру­хо­мас­ці па­ча­лі ці­ка­віц­ца тыя клі­ен­ты, якія за­хоў­ва­лі буй­ныя су­мы ў бе­ла­рус­кіх руб­лях. Та­кім чы­нам, руб­лё­выя ба­га­цеі шу­ка­юць на­леж­нае пры­мя­нен­не сва­ім ак­ты­вам і імк­нуц­ца ін­вес­та­ваць у не­ру­хо­масць. «Да нас ста­лі звяр­тац­ца па­куп­ні­кі, га­то­выя за бе­ла­рус­кія руб­лі на­быць па ста­рых цэ­нах ад­ра­зу дзве-тры ква­тэ­ры. Ад­нак, як мы ра­зу­ме­ем, гэ­та ча­со­вы ажы­я­таж», — ад­зна­чы­ла На­тал­ля Пі­чу­ха.

Трэ­ба ад­зна­чыць, што мно­гія за­бу­доў­шчы­кі ўжо ад­рэ­ага­ва­лі на ўвя­дзен­не 30-пра­цэнт­на­га збо­ру на куп­лю ва­лю­ты, і ця­пер пры фар­мі­ра­ван­ні кош­ту ква­тэр у бе­ла­рус­кіх руб­лях ужы­ва­юць над­баў­ку ў 20-25% да кур­су Нац­бан­ка. Але та­кое но­ва­ўвя­дзен­не за­кра­не толь­кі ах­вот­ных ус­ту­піць у до­ле­вае бу­даў­ніц­тва. Па ўжо за­клю­ча­ных ра­ней да­га­во­рах умо­вы апла­ты пе­ра­гля­дац­ца не па­він­ны, лі­чыць спе­цы­я­ліст. Толь­кі адзін­ка­выя за­бу­доў­шчы­кі вы­ра­шы­лі пра­да­ваць ква­тэ­ры па ста­рых кош­тах, зра­біў­шы стаў­ку на аб'­ёмы про­да­жаў. Так па­сту­пі­ла кам­па­нія «Трайпл», якая бу­дуе ва Уруч­чы жы­лы комп­лекс «Ляс­ны га­ра­док». Доль­шчы­кам пра­цяг­нуць пра­да­ваць ква­тэ­ры ў руб­лях па кур­се Нац­бан­ка.

Зра­зу­ме­ла, што ця­пер най­боль­шым по­пы­там бу­дуць ка­рыс­тац­ца не­да­ра­гія ква­тэ­ры ў комп­лек­сах, за­бу­доў­шчы­кі якіх вы­ра­шы­лі ўзяць ва­лют­ныя ры­зы­кі на ся­бе. Ве­ра­год­на, што ця­пер па ста­рых цэ­нах у руб­лях за­бу­доў­шчы­кі змо­гуць рэа­лі­за­ваць у са­мыя ка­рот­кія тэр­мі­ны ўсе ква­тэ­ры, маг­чы­ма, на­ват тыя, якія да гэ­та­га лі­чы­лі­ся не зу­сім лік­від­ным та­ва­рам.

Сён­ня экс­перт агенц­тва праг­на­зуе, што ў блі­жэй­шыя ме­ся­цы сі­ту­а­цыя на пер­ша­сным рын­ку жыл­ля за­ста­нец­ца не­ста­біль­най. Шмат што бу­дзе за­ле­жаць ад па­во­дзін за­бу­доў­шчы­каў і па­куп­ні­коў, а так­са­ма ад фі­нан­са­ва-эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі ў кра­і­не. «У сту­дзе­ні-лю­тым цэ­ны на пер­ша­снае жыл­лё ў до­ла­ра­вым эк­ві­ва­лен­це мо­гуць на­ват зні­зіц­ца, ад­нак у ме­жах 5%. Блі­жэй да вяс­ны ры­нак па­ві­нен ад­на­віц­ца», — упэў­не­на На­тал­ля Пі­чу­ха.

Сяр­гей ПА­ЛІ­НІН

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Адносіны Беларусі і Расіі — узор раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага супрацоўніцтва

Адносіны Беларусі і Расіі — узор раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага супрацоўніцтва

Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.

Грамадства

Чым багатыя беларускія нетры

Чым багатыя беларускія нетры

Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.