Вы тут

Каб жаданні спраўдзіліся


«Кра­і­на вы­зна­ча­ец­ца тым, як яна ста­віц­ца да сва­іх дзя­цей», — ад­зна­чыў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі Ана­толь Ру­бі­наў пад­час сва­ёй па­езд­кі ў «SOS-Дзі­ця­чую вёс­ку» ў Мар'­і­ну Гор­ку. Са­лод­кія на­ва­год­нія па­да­рун­кі атры­ма­лі 75 ма­лень­кіх вы­ха­ван­цаў.

23-41

Вы­ха­валь­ні­кі і дзе­ці зла­дзі­лі на­ва­год­ні кан­цэрт. Хлоп­чы­кі і дзяў­чат­кі тан­ца­ва­лі вен­скі вальс, спя­ва­лі, іг­ра­лі на гі­та­ры і фар­тэ­пі­я­на, чы­та­лі вер­шы. Ма­лыя гле­да­чы ў за­ле па­ды­ма­лі­ся з мес­цаў і ста­на­ві­лі­ся на ды­бач­кі, вы­гляд­ва­лі з-за спі­наў да­рос­лых і піль­на са­чы­лі за дзе­яй. Ад­чу­ва­ла­ся, што ў жы­ха­роў дзі­ця­чай вёс­кі ад­бы­ло­ся са­праўд­нае свя­та.

Ана­толь Ру­бі­наў ра­зам з дзець­мі клі­каў Дзе­да Ма­ро­за, ва­дзіў ка­ра­год і ра­да­ваў­ся та­му, што ёл­ка за­свя­ці­ла­ся агень­чы­ка­мі на лік «тры».

— Лепш за Но­вы год ня­ма свя­та на зям­лі, — звяр­нуў­ся да ма­лень­кіх гас­па­да­роў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі. — Бо яно са­мае ра­дас­нае. Але са­мае га­лоў­нае — мож­на за­га­даць жа­дан­не, і яно аба­вяз­ко­ва спраў­дзіц­ца. Не са­мо па са­бе, вя­до­ма, а толь­кі ка­лі вы бу­дзе­це моц­на ста­рац­ца і імк­нуц­ца да яго здзяйс­нен­ня.

Спі­кер верх­няй па­ла­ты пар­ла­мен­та па­жа­даў кож­на­му імк­нуц­ца перш за ўсё ву­чыц­ца. Ка­лі бу­дзе гэ­та і сум­лен­ная пра­ца, мож­на да­сяг­нуць лю­бых мэт. Се­на­тар даў так­са­ма па­ра­ду кож­ны дзень пра­жы­ваць поў­на і з аса­ло­дай. Та­ды, за­пэў­ніў ён, жыц­цё скла­дзец­ца шчас­лі­ва.

«Я па­мя­таю, як су­стра­ка­лі 1947 год. До­ма — хлеб, соль і ва­да. Якія там па­да­рун­кі і па­час­тун­кі! Сён­няш­няе дзя­цін­ства не ідзе ні ў якое па­раў­на­нне. Дзі­ву да­юся, як фак­тыч­на за па­ка­лен­не змя­ні­ла­ся жыц­цё ў кра­і­не», — уз­га­даў сваё дзя­цін­ства Ана­толь Ру­бі­наў. «Са­мы га­лоў­ны па­да­ру­нак дзе­цям — лю­боў. Усё ас­тат­няе важ­на, але дру­гас­на», — да­даў ён.

Так­са­ма стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі за­ві­таў па­піць гар­ба­ты ў адзін з ся­мей­ных до­мі­каў. Пад­час не­фар­маль­най гу­тар­кі з дзець­мі Ган­ны Чар­ну­хі Ана­толь Ру­бі­наў на­га­даў вы­ха­валь­ні­кам: «Вель­мі важ­на ў жыц­ці мець лю­боў. Да ма­ці, пры­ро­ды і род­най кра­і­ны».

Сён­ня SOS-вёс­ка ў Мар'­і­най Гор­цы са­мая буй­ная на Бе­ла­ру­сі. У ёй жы­вуць 75 дзя­цей і 15 мам-вы­ха­валь­ніц. У ся­рэд­нім на кож­ную пры­па­дае па 5-6 дзя­цей. «Та­та» на вёс­ку адзін — яе ды­рэк­тар Змі­цер Кал­то­віч.

Ві­зіт ад­быў­ся ў рам­ках рэс­пуб­лі­кан­скай ак­цыі «На­шы дзе­ці». Яна стар­та­ва­ла ў ліс­та­па­дзе гэ­та­га го­да. Ак­цыя пра­хо­дзіць у юбі­лей­ны 20-ы раз і за гэ­ты час ужо ста­ла свое­асаб­лі­вым бе­ла­рус­кім брэн­дам.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.