Вы тут

«Навагоднія прыгоды» ў Маладзечне


Стар­шы­ня Мінск­ага абл­вы­кан­ка­ма Ся­мён Ша­пі­ра ўру­чыў дзе­цям па­да­рун­кі пад­час даб­ра­чын­на­га свя­та, што ад­бы­ло­ся ў ма­ла­дзе­чан­скім Па­ла­цы куль­ту­ры.

23-44

— Ня­хай гэ­тае свя­та за­пом­ніц­ца вам на­доў­га. А на пра­ця­гу на­ступ­на­га го­да будзь­це та­кі­мі ж шчас­лі­вы­мі, як сён­ня, — звяр­нуў­ся да юных гра­ма­дзян Ся­мён Ба­ры­са­віч. — Зы­чу, каб у кож­ным до­ме па­на­ва­лі мір і спа­кой, а дзе­ці бы­лі вя­сё­лы­мі і зда­ро­вы­мі, і ў бу­ду­чы­ні пра­доў­жы­лі доб­рыя спра­вы сва­іх баць­коў і зра­бі­лі на­шу кра­і­ну яшчэ пры­га­жэй­шай. Бы­ва­лі роз­ныя ча­сы... Ка­лісь­ці ра­да­ва­лі­ся з'яў­лен­ню ў до­ме тэ­ле­ві­за­ра, а сён­ня ён ёсць у кож­най сям'і, а ў мно­гіх — на­ват не адзін. Усё гэ­та дзя­ку­ю­чы ва­шым баць­кам, якія пра­цу­юць, каб жыц­цё ста­ла леп­шым. Ме­на­ві­та та­му ў на­шай кра­і­не мір ды зго­да.

Удзел у свя­це, якое прай­шло ў ме­жах што­га­до­вай рэс­пуб­лі­кан­скай ак­цыі «На­шы дзе­ці», пры­ня­лі больш як 900 хлоп­чы­каў і дзяў­чы­нак з усіх ра­ё­наў Мін­шчы­ны. Гэ­та дзе­ці-сі­ро­ты і ін­ва­лі­ды, вы­ха­ван­цы са шмат­дзет­ных і ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных сем'­яў, адо­ра­ныя і та­ле­на­ві­тыя вуч­ні. Для іх бы­ло на­ла­джа­на ча­роў­нае па­да­рож­жа «На­ва­год­нія пры­го­ды», ку­ды яны ад­пра­ві­лі­ся ра­зам з Дзе­дам Ма­ро­зам і Сня­гур­кай, ін­шы­мі ка­зач­ны­мі пер­са­на­жа­мі. Усе ах­вот­ныя змаг­лі сфа­та­гра­фа­вац­ца на па­мяць з ка­зач­ны­мі ге­ро­я­мі, паў­дзель­ні­чаць у май­стар-кла­сах па вы­ці­нан­цы, акваг­ры­ме, вы­ра­бе паш­то­вак, на­ве­даць за­баў­ляль­ныя пля­цоў­кі «Скар­бон­ка та­лен­таў» і «На­ва­год­нія мі­ні­я­цю­ры».

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.