Вы тут

«Моцны» прыгавор...


вы­нес Клі­ма­віц­кі ра­ён­ны суд бы­лой ма­ці-вы­ха­ва­це­лю Іры­не Моц­най

У спра­ве, якая бы­ла рас­па­ча­та не­каль­кі ме­ся­цаў та­му, па­стаў­ле­на кроп­ка. Аб тра­ге­дыі ва­кол бы­ло­га дзі­ця­ча­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу Вік­та­ра і Іры­ны Моц­ных з Клі­ма­ві­чаў, у сям'і якіх вы­хоў­ва­лі­ся 6 пры­ём­ных дзя­цей ва ўзрос­це ад 9 да 16 га­доў, «Звяз­да» ра­ней па­ве­дам­ля­ла. На­га­да­ем, сё­ле­та 12 лі­пе­ня Клі­ма­віц­кі рай­вы­кан­кам пры­няў ра­шэн­ні аб спы­нен­ні дзе­ян­ня дзі­ця­ча­га до­ма і вы­зва­лен­ні Іры­ны Моц­най ад аба­вяз­каў ма­ці-вы­ха­ва­це­ля. Жан­чы­на аб­ві­на­вач­ва­ла­ся ў тым, што «ме­лі мес­ца фак­ты не­на­леж­на­га вы­ка­нан­ня служ­бо­вых аба­вяз­каў, фі­зіч­на­га па­ка­ран­ня, па­кі­дан­ня дзя­цей на ста­рон­ніх асоб без да­зво­лу ор­га­наў апе­кі». Але Іры­на па­лі­чы­ла гэ­тае ра­шэн­не не­аб­грун­та­ва­ным, у вы­ні­ку ча­го не­каль­кі ра­зоў суд раз­гля­даў яе спра­ву. Пры­чым ні­вод­ны раз­гляд не скон­чыў­ся на яе ка­рысць. Ёй прый­шло­ся вы­пла­ціць штраф за са­ма­ўпраў­ства. А яе род­ны сын, сту­дэнт ста­ліч­най ВНУ, так­са­ма па­ка­ра­ны штра­фам за аб­ра­зу су­пра­цоў­ні­ка мі­лі­цыі пры вы­ка­нан­ні ім служ­бо­вых аба­вяз­каў.

На пра­ця­гу не­каль­кіх ме­ся­цаў След­чым ка­мі­тэ­там Клі­ма­віц­ка­га ра­ё­на раз­гля­да­ла­ся кры­мі­наль­ная спра­ва ў да­чы­нен­ні да Іры­ны Моц­най. На­го­дай стаў зва­рот сва­я­коў яе бы­лых вы­ха­ван­цаў. Жан­чы­на аб­ві­на­вач­ва­ла­ся ад­ра­зу па 3 ар­ты­ку­лах Кры­мі­наль­на­га ко­дэк­са. За гэ­ты тэр­мін быў пра­ве­дзе­ны шэ­раг экс­пер­тыз, да­пы­та­на 30 све­дак, пра­во­дзі­лі­ся воч­ныя стаў­кі. Вы­ні­кі гэ­тых да­сле­да­ван­няў ляг­лі ў асно­ву кры­мі­наль­най спра­вы ў 2 та­мах. Суд пра­хо­дзіў за за­чы­не­ны­мі дзвя­ры­ма ў мэ­тах за­ха­ван­ня ін­та­рэ­саў па­цяр­пелых не­паў­на­лет­ніх дзя­цей. За ме­сяц ад­бы­ло­ся не­каль­кі па­ся­джэн­няў. Вы­не­се­ны пры­га­вор. Па­вод­ле слоў дзяр­жаў­на­га аб­ві­на­ваў­цы, па­моч­ні­ка пра­ку­ро­ра Клі­ма­віц­ка­га ра­ё­на На­тал­лі Га­пе­е­вай, Іры­на Моц­ная пры­су­джа­на да 4 га­доў па­збаў­лен­ня во­лі з ад­бы­ван­нем па­ка­ран­ня ў па­праў­чай ка­ло­ніі агуль­на­га рэ­жы­му. Жан­чы­на бы­ла ўзя­та пад вар­ту ў за­ле су­да. У 10-дзён­ны тэр­мін з мо­ман­ту ўру­чэн­ня ёй ко­піі пры­га­во­ра яна мае пра­ва яго аб­скар­дзіць.

«Звяз­да» бу­дзе пра­цяг­ваць ад­соч­ваць па­дзеі ва­кол бы­ло­га дзі­ця­ча­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.