Вы тут

Нашы тавары зноў чакаюць у Расіі


А зняц­це за­ба­ро­ны з апош­ніх прад­пры­ем­стваў маг­чы­мае сён­ня

Пра гэ­та па­ве­да­міў на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Мі­ха­іл Ру­сы пас­ля вяр­тан­ня з Маск­вы. «Мы да­мо­ві­лі­ся, што бу­дуць раз­гле­джа­ны пы­тан­ні па цэ­лым шэ­ра­гу прад­пры­ем­стваў», — за­явіў ві­цэ-прэм'­ер. У сваю чар­гу прэм'­ер-мі­ністр Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч лі­чыць, што парт­нё­ры хо­чуць пры­го­жа вый­сці з сі­ту­а­цыі. «Рух ідзе, але до­сыць мля­ва. Зра­зу­ме­ла, што гэ­та звя­за­на не з ней­кі­мі пра­цэ­дур­ны­мі пы­тан­ня­мі», — кан­ста­та­ваў прэм'­ер. Па­вод­ле яго слоў, асноў­ныя прад­пры­ем­ствы ўжо ад­кры­ты і до­сыць па­спя­хо­ва пра­цу­юць, у тым лі­ку на экс­парт. Яшчэ ка­ля 10 па­куль не ад­на­ві­лі экс­парт­ныя па­стаў­кі. Па­ло­ва з іх бы­ла за­чы­не­на з-за вы­яў­лен­ня ге­но­ма АЧС. Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч рас­ка­заў, што ці­ка­віў­ся ў спе­цы­я­ліс­таў, ці мо­жа ге­ном транс­фар­ма­вац­ца ў ві­рус. «Мне бы­ло ад­на­знач­на ска­за­на, што гэ­та не­маг­чы­ма», — ад­зна­чыў кі­раў­нік бе­ла­рус­ка­га ўра­да. Пры гэ­тым ка­ле­гія Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най ка­мі­сіі, пры­ня­ўшы да ве­да­ма зва­рот Мі­ха­і­ла Мяс­ні­ко­ві­ча аб аб­ме­жа­ван­ні Фе­дэ­раль­най служ­бай па ве­тэ­ры­нар­ным і фі­та­са­ні­тар­ным на­гля­дзе па­ста­вак сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці на ры­нак Ра­сіі, пры­ня­ла шэ­раг рэ­ка­мен­да­цый ура­дам кра­ін Мыт­на­га са­ю­за. Ура­ду Ра­сіі рэ­ка­мен­да­ва­на «за­бяс­пе­чыць вы­ка­нан­не па­тра­ба­ван­няў Па­ла­жэн­ня аб адзі­ным па­рад­ку пра­вя­дзен­ня су­мес­ных пра­ве­рак аб'­ек­таў і ад­бо­ру проб та­ва­раў (пра­дук­цыі), якія пад­ля­га­юць ве­тэ­ры­нар­на­му кант­ро­лю (на­гля­ду), упаў­на­ва­жа­ным ор­га­нам Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі пры ажыц­цяў­лен­ні ве­тэ­ры­нар­на­га кант­ро­лю (на­гля­ду) і пры­няц­ці мер па яго вы­ні­ках, у тым лі­ку ў част­цы, якая ты­чыц­ца ад­на­ба­ко­вых аб­ме­жа­ван­няў па­ста­вак сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці». Ура­ду Бе­ла­ру­сі так­са­ма рэ­ка­мен­да­ва­на за­бяс­пе­чыць вы­ка­нан­не па­тра­ба­ван­няў гэ­та­га па­ла­жэн­ня ўпаў­на­ва­жа­ным ор­га­нам кра­і­ны, у тым лі­ку ў част­цы аб'­ек­тыў­на­га раз­гля­ду ін­фар­ма­цыі ўпаў­на­ва­жа­на­га ор­га­на Ра­сіі аб па­ру­шэн­нях, вы­яў­ле­ных у хо­дзе ма­ні­то­рын­гу пад­кант­роль­ных та­ва­раў (пра­дук­цыі), уклю­ча­ю­чы ўня­сен­не ад­па­вед­ных звес­так у рэ­естр ар­га­ні­за­цый і асоб, якія ажыц­цяў­ля­юць вы­твор­часць, пе­ра­пра­цоў­ку і (або) за­хоў­ван­не пад­кант­роль­ных та­ва­раў (пра­дук­цыі), што пе­ра­мя­шча­юц­ца з тэ­ры­то­рыі ад­ной дзяр­жа­вы — чле­на Мыт­на­га са­ю­за на тэ­ры­то­рыю дру­гой. Ура­дам дзяр­жаў — чле­наў МС пры вы­ка­нан­ні па­тра­ба­ван­няў гэ­та­га па­ла­жэн­ня рэ­ка­мен­да­ва­на кі­ра­вац­ца Па­рад­кам уза­е­ма­дзе­ян­ня ўпаў­на­ва­жа­ных ор­га­наў дзяр­жаў — чле­наў Мыт­на­га са­ю­за і Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры пры вы­яў­лен­ні пад­кант­роль­на­га та­ва­ру (пра­дук­цыі), які не ад­па­вя­дае вы­зна­ча­ным па­тра­ба­ван­ням. І да­рэ­чы, Бе­ла­русь і Ра­сія за­да­во­ле­ны вы­ні­ка­мі па ба­лан­сах па­ста­вак хар­ча­ван­ня ў 2014 го­дзе. Мі­ха­іл Ру­сы ска­заў: «Абод­ва ба­кі за­ста­лі­ся за­да­во­ле­ныя ба­лан­са­мі. У пры­ват­нас­ці, Бе­ла­русь пе­ра­вы­ка­на­ла ў не­каль­кі ра­зоў аб'­ём па­ста­вак птуш­кі. Гэ­та ў Ра­сіі ві­та­лі». На­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра ад­зна­чыў, што Бе­ла­русь і Ра­сія ўжо ўзгад­ні­лі хар­чо­выя ба­лан­сы на бу­ду­чы год. «Аб'­ём па­ста­вак на­ша­га хар­ча­ван­ня сур'­ёз­ны, ён боль­шы ў па­раў­на­нні з гэ­тым го­дам». Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі БЕЛ­ТА.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.