Вы тут

Сімвалы, напоўненыя сэнсам


На­вош­та ма­лыя кла­дуць у яс­лі да Дзі­цят­кі Ісу­са цу­кер­кі і для ка­го да­рос­лыя па­кі­да­юць воль­нае мес­ца за ста­лом у пе­рад­ка­ляд­ны ве­чар? Па прось­бе «Звяз­ды» ай­цец Юрый САНЬ­КО, прэс-сак­ра­тар Кан­фе­рэн­цыі ка­та­ліц­кіх епіс­ка­паў Бе­ла­ру­сі, даў тлу­ма­чэн­не га­лоў­ным сім­ва­лам свя­та Бо­жа­га На­ра­джэн­ня.

23-10

Віф­ле­ем­ская зор­ка

Іс­нуе шэ­раг вер­сій, якія трак­ту­юць па­хо­джан­не зор­кі. Па­вод­ле ад­ной з іх, гэ­тую з'я­ву на­зы­ва­юць яд­нан­нем пла­нет. А згод­на з дру­гой гі­по­тэ­зай, Віф­ле­ем­скай зор­кай бы­ла ка­ме­та. Ме­на­ві­та та­му на­ват на сён­няш­ніх ка­ляд­ных паш­тоў­ках мож­на ўба­чыць зо­рач­ку з пры­го­жым хвос­ці­кам.

— Рас­тво з'яў­ля­ец­ца ад­ным з най­га­лоў­ней­шых свят у хрыс­ці­ян­стве. Яно мае шмат пры­го­жых тра­ды­цый, сім­ва­лаў. І, без­умоў­на, важ­нае мес­ца ся­род іх зай­мае Віф­ле­ем­ская зор­ка. Даў­ніш­нія іў­дзей­скія аст­ра­но­мы пры­зна­лі з'яў­лен­не на не­бе буй­ной зор­кі над­звы­чай­ным зна­кам. Муд­ра­цы з Ус­хо­ду ўба­чы­лі яе і вы­ра­шы­лі, што на­ра­дзіў­ся но­вы цар Іў­дзей­скі. Яны спа­чат­ку на­кі­ра­ва­лі­ся ў Іе­ру­са­лім, а пас­ля ўжо зор­ка пры­вя­ла іх у Віф­ле­ем і спы­ні­ла­ся над мес­цам, дзе на­ра­дзіў­ся Ісус. Яны па­кла­ні­лі­ся Хрыс­ту і па­кі­ну­лі свае да­ры: ла­дан, смір­ну і зо­ла­та.

Зор­ка з'яў­ля­ец­ца аба­вяз­ко­вым ат­ры­бу­там на­шых ка­ля­доў­шчы­каў. Яе заўж­ды нес­лі на­пе­ра­дзе. Гэ­та сім­вал пры­хо­ду на зям­лю вя­лі­ка­га свят­ла, якім з'яў­ля­ец­ца Ісус. На яго мы па­він­ны на­кі­роў­ваць свой по­зірк, за ім мы му­сім кро­чыць на­пе­рад.

Ві­гі­лія

Так ка­та­лі­кі на­зы­ва­юць ве­чар на­пя­рэ­дад­ні свя­та Бо­жа­га На­ра­джэн­ня. З ві­гі­лі­яй у бе­ла­ру­саў звя­за­ны шэ­раг па­вер'­яў. На­прык­лад, ні­хто не ха­цеў, каб за стол са­дзі­лі­ся 13 ча­ла­век. Спра­ва ў тым, што тры­нац­ца­тым па лі­ку апост­алам на­зы­ва­лі Іу­ду, які здра­дзіў Ісу­су. Апы­нуц­ца на яго мес­цы ні­хто не жа­даў.

— Бо­жае На­ра­джэн­не — свя­та ся­мей­нае, а та­му асноў­ныя па­дзеі па­він­ны ад­бы­вац­ца ў сям'і. Ві­гі­лія рас­па­чы­на­ец­ца ўве­ча­ры 24 снеж­ня. Вя­чэ­ру па­чы­на­юць пас­ля та­го, як на не­бе з'я­віц­ца пер­шая зор­ка. Стол на­кры­ва­юць бе­лым аб­ру­сам. Пад аб­рус ці на яго кла­дуць се­на, сім­вал стай­ні, дзе на­ра­дзіў­ся Хрыс­тос. Стра­вы па­він­ны быць пос­ны­мі. Па тра­ды­цыі, у Бе­ла­ру­сі ў гэ­ты ве­чар га­ту­юць куц­цю, грыб­ны суп, юш­ку і ін­шыя рыб­ныя стра­вы, ва­раць кі­сель. Коль­касць страў на­са­мрэч за­ле­жыць ад да­стат­ку сям'і. Мы заўж­ды імк­ну­лі­ся пры­га­та­ваць 12 страў па коль­кас­ці апост­алаў. За ста­лом аба­вяз­ко­ва па­кі­да­лі сва­бод­нае мес­ца для не­ча­ка­на­га гос­ця, та­го, хто мо­жа за­ві­таць у дом зня­нац­ку. Гэ­та ра­бі­ла­ся дзе­ля та­го, каб не паў­та­рыць грэх тых, хто не пус­ціў пе­ра­на­ча­ваць пе­рад на­ра­джэн­нем Хрыс­та Ма­рыю і Іо­сі­фа. Вер­ні­кі лі­чаць, што ў асо­бе та­ко­га ча­ла­ве­ка да нас пры­хо­дзіць сам Ісус. Пас­ля вя­чэ­ры сям'я на­кі­роў­ва­ец­ца ў храм. А ўжо на на­ступ­ны дзень мы ідзём він­ша­ваць на­шых бліз­кіх, ад­вед­ва­ем хрэс­ні­каў, пе­рад­аём паш­тоў­кі і СМС-па­ве­дам­лен­ні.

23-9

Ка­ля­да­ван­не

Ці­ка­ва, што ка­лісь­ці Кас­цёл кры­ты­ка­ваў звы­чай ка­ля­да­ваць на­пя­рэ­дад­ні Рас­тва. У чэш­скіх і поль­скіх кас­цель­ных па­ву­чан­нях XV—XVІ ста­год­дзяў асу­джа­лі лю­дзей, якія хо­дзяць на­тоў­па­мі, кры­чаць і імі­ту­юць га­ла­сы звя­роў. У знак пра­тэс­ту да тра­ды­цыі ка­ля­да­ваць па­ча­лі ха­дзіць... ксян­дзы і вер­ні­кі, якія вы­кон­ва­лі цар­коў­ныя пес­на­пен­ні на ла­цін­скай мо­ве.

— Па­доб­ная тра­ды­цыя мо­жа не на­столь­кі ві­да­воч­ная ў буй­ных га­ра­дах, але ў мяс­тэч­ках, вёс­ках яна за­ха­ва­ла­ся вы­дат­на. Па­мя­таю, як пад­лет­кам ра­зам з сяб­ра­мі пе­ра­апра­на­лі­ся ў пі­ліг­ры­маў (нех­та апра­наў кас­цюм мядз­ве­дзя ці авеч­кі), ха­дзі­лі па род­ным Ня­сві­жы і ка­ля­да­ва­лі ў ві­гі­лій­ны ве­чар. Спя­ва­лі пес­ні, він­ша­ва­лі лю­дзей са свя­там і за гэ­та атрым­лі­ва­лі ад іх па­час­ту­нак.

Аплат­ка

У пе­ра­кла­дзе з ла­цін­скай мо­вы — «ах­вяр­ны дар». Гэ­та та­ню­сень­кая хлеб­ная пліт­ка, якая вы­пя­ка­ец­ца з бе­лай му­кі і ва­ды без да­баў­лен­ня драж­джэй. Тра­ды­цыя вы­пя­каць аплат­кі ў ме­жах су­час­най Бе­ла­ру­сі з'я­ві­ла­ся ў ХV cтагоддзі. Пер­ша­па­чат­ко­ва пра­ва вы­пя­каць і рас­паў­сюдж­ваць іх на­ле­жа­ла толь­кі кляш­та­рам.

— Пе­рад ві­гі­лій­най вя­чэ­рай усе дзе­ляц­ца аплат­кай, бе­лым хле­бам, сім­ва­лам Хрыс­та. І ад­лам­ва­ем іх не дзе­ля тра­ды­цыі, а каб склас­ці па­жа­дан­ні бліз­кім, па­пра­сіць пра­ба­чэн­ня, па­він­ша­ваць з на­ды­хо­дзя­чым свя­там. Ча­сам для пры­га­жос­ці на аплат­ках ма­лю­юць сцэ­ну Бо­жа­га На­ра­джэн­ня ці свя­тых. У Бе­ла­ру­сі сён­ня аплат­кі вы­раб­ля­юць сёст­ры-на­за­ра­цен­кі ў На­ва­груд­ку. У іх пра­цуе са­праўд­ны ма­лень­кі «за­во­дзік» па вы­пя­кан­ні бе­ла­га хле­ба.

На­ба­жэн­ства

Ура­чыс­тую ім­шу ў ноч на Рас­тво ў Кас­цё­ле на­зы­ва­юць Па­стэр­кай. Сло­ва па­хо­дзіць ад ла­цін­ска­га pastor (па­стух). Вы мо­жа­це за­пы­таць: пры­чым тут па­стуш­кі? А пры тым, што пер­шы­мі, ка­му анё­лы па­ве­да­мі­лі пра на­ра­джэн­не Хры­ста, бы­лі па­стуш­кі, якія не­па­да­лёк па­сві­лі жы­вё­лу. Ме­на­ві­та яны пер­шы­мі па­кла­ні­лі­ся на­ро­джа­на­му Ісу­су.

— У Ня­сві­жы Бо­жае На­ра­джэн­не свят­ка­ва­лі па-роз­на­му. Быў час, ка­лі ім­ша па­чы­на­лася ў 12 га­дзін но­чы. І гэ­та бы­ло да­во­лі ці­ка­ва. Усе спа­чат­ку пра­во­дзі­лі час до­ма з сям'­ёй, а пас­ля пры­хо­дзі­лі ў храм, каб пра­вес­ці гэ­тую ноч у кас­цё­ле. Усе ра­зам ча­ка­лі сві­тан­ня. Ве­ру­ю­чыя пры­яз­джа­лі да нас з уся­го ра­ё­на! Ня­гле­дзя­чы на тое, што ў кас­цё­ле бы­ло да­во­лі хо­лад­на (ня­свіж­скія зі­мы ка­лісь­ці бы­лі да­лё­ка не еў­ра­пей­скі­мі), для мно­гіх гэ­та з'яў­лялася са­праўд­най па­дзе­яй. Для дзя­цей пай­сці ў кас­цёл і вяр­нуц­ца да­до­му а 4-й га­дзі­не бы­ло да­во­лі ад­важ­ным учын­кам.

Ка­ляд­ная ёл­ка

Гэ­та пры Са­ве­тах па­ча­лі ўпры­гож­ваць на­ва­год­нюю ёл­ку, а ра­ней яна заўж­ды бы­ла ка­ляд­ная. Тра­ды­цыя за­ві­хац­ца з хвой­ным дрэ­вам уз­нік­ла ў ся­рэд­ня­веч­най Гер­ма­ніі. Праз не­каль­кі ста­год­дзяў яна «тра­пі­ла» ў Анг­лію і Фран­цыю, а по­тым рас­паў­сю­дзі­ла­ся па ўсёй Еў­ро­пе. Упры­гож­ва­лі ёл­ку ра­ней не плас­ты­ка­вы­мі ша­ра­мі, а пер­ні­ка­мі ў фор­ме сэр­ца, арэ­ха­мі, вы­ра­ба­мі з ка­ля­ро­вай па­пе­ры, са­ло­мы... Да нас па­доб­ная тра­ды­цыя прый­шла толь­кі ў ХІХ ста­год­дзі.

— Ёл­ка — веч­на­зя­лё­нае дрэ­ва, якое сім­ва­лі­зуе над­зею на веч­нае жыц­цё. Яно так­са­ма па­він­на ста­яць пад­час свя­та ў на­шых сем'­ях. Пры­го­жа пры­бра­ная ёл­ка пад­крэс­лі­вае важ­насць свя­та для дзе­так, якія ў Рас­тво шу­ка­юць пад дрэ­вам па­да­рун­кі ад свя­то­га Мі­ка­лая.

Ясель­кі

З'яў­ля­юц­ца част­кай ка­ляд­най кам­па­зі­цыі, ма­ке­та, які па­каз­вае ін­тэр'­ер стай­ні ў Віф­ле­е­ме ў тую ноч, ка­лі там на­ра­дзіў­ся Ісус Хрыс­тос. Час­цей за усё яна прад­стаў­ле­на ў фор­ме ста­ен­кі. У кож­най бат­лей­цы зна­хо­дзіц­ца Ісус, Дзе­ва Ма­рыя, свя­ты Іо­сіф. Да­во­лі час­та ўдзель­ні­ка­мі па­доб­ных экс­па­зі­цый ста­но­вяц­ца муд­ра­цы, якія пры­нес­лі да­ры Ісу­су, авеч­ка, вол і асёл. Пер­шую па­доб­ную па­ста­ноў­ку змай­стра­ваў свя­ты Фран­ці­шак яшчэ ў 1223 го­дзе. Ад­бы­ло­ся гэ­та ў Іта­ліі.

— Тра­ды­цыі ўзмац­ня­юць ча­ла­ве­ка. Мы свят­ку­ем Бо­жае На­ра­джэн­не не з ад­чу­ван­нем, што гэ­та на­дыш­ла гіс­та­рыч­ная да­та, па­зна­ча­ная ў на­шым ка­лен­да­ры. Мы свят­ку­ем яго з дум­кай аб тым, што Ісус на­ра­джа­ец­ца сён­ня ся­род нас, у на­шым ася­род­дзі, у на­шых сем'­ях і сэр­цах. Кі­ру­ю­чы­ся ёй, я вы­ра­шыў: яс­лі, сцэ­на на­ра­джэн­ня Ісу­са Хрыс­та ў ма­ёй па­ра­фіі на За­ла­той Гор­цы бу­дуць вы­гля­даць не­тра­ды­цый­на. Мы збу­да­ва­лі вя­лі­кі ма­кет су­час­на­га го­ра­да, па якім ез­дзяць цяг­ні­кі, ма­шы­ны, ста­іць ёл­ка, а ў цэнт­ры, на ўзвыш­шы, зна­хо­дзіц­ца сцэ­на Бо­жа­га На­ра­джэн­ня.

Ка­ля ясе­лек у гэ­тыя свя­точ­ныя дні мож­на час­та па­ба­чыць ма­лень­кіх дзе­так. Яны пры­хо­дзяць да Ісу­са, ні­бы ма­лень­кія муд­ра­цы, каб па­кі­нуць свае да­ры, — цу­кер­кі і ман­да­рын­кі для па­час­тун­ку. Для дзі­ця­ці кож­нае свя­та як вя­лі­кая ўра­чыс­тасць. Ад­ной­чы ў ад­ным кас­цё­ле ў пе­ры­яд свят­ка­ван­ня Бо­жа­га На­ра­джэн­ня знік­ла фі­гу­ра ма­лень­ка­га Ісу­са. «Ве­да­е­це, што ад­бы­ло­ся? У нас знік­ла фі­гу­ра Дзі­цят­кі Ісу­са», — раз­губ­ле­на ка­заў та­ды свя­тар. Тым ча­сам з-за спі­нак са­мых да­лё­кіх кас­цель­ных лаў па­чу­ла­ся ней­кая мі­тус­ня, і праз не­каль­кі се­кунд у цэнт­раль­ным пра­хо­дзе з'я­віў­ся хлоп­чык, які цяг­нуў на ма­туз­ку вя­лі­кі са­ма­звал. «Гэ­та я ўзяў ма­лень­ка­га Ісу­са, — шчы­ра пры­знаў­ся хлоп­чык. — Бо па­абя­цаў яму, што, ка­лі мне баць­кі па­до­раць вя­лі­кую ма­шын­ку, ён бу­дзе пер­шым, ка­го я па­ка­таю».

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.