Вы тут

Уклад у нацвалюце «прывязалі» да долара


Ця­пер най­буй­ней­шы банк Бе­ла­ру­сі пра­па­нуе на­сель­ніц­тву ўні­каль­ны ўклад «Га­рант» у бе­ла­рус­кіх руб­лях, які за­бяс­печ­вае ста­біль­ны ўзро­вень да­ход­нас­ці, не­за­леж­на ад зме­ны кур­су до­ла­ра, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе Бе­ла­рус­бан­ка.

Мі­ні­маль­ная су­ма ўкла­ду — 10 млн руб­лёў, на якую банк га­ран­туе клі­ен­там атры­ман­не да­дат­ко­вых пра­цэн­таў, якія за­бяс­пе­чаць вяр­тан­не ўкла­дзе­ных збе­ра­жэн­няў у бе­ла­рус­кіх руб­лях у па­ме­рах, эк­ві­ва­лент­ных су­ме до­ла­раў на да­ту ад­крыц­ця ўкла­ду, плюс асноў­ныя пра­цэн­ты.

Асноў­ныя пра­цэн­ты не змя­ня­юц­ца на пра­ця­гу ўся­го тэр­мі­ну за­хоў­ван­ня, а да­дат­ко­выя пра­цэн­ты раз­ліч­ва­юц­ца па фор­му­ле, якая ўліч­вае змя­нен­ні кур­су до­ла­ра за ўвесь пе­ры­яд за­хоў­ван­ня ўкла­ду, і вы­плач­ва­юц­ца ў дзень за­крыц­ця ра­хун­ку. Уз­ро­вень асноў­ных пра­цэн­таў скла­дзе 10% га­да­вых пры тэр­мі­не ўкла­да 3 ме­ся­цы, на 6 ме­ся­цаў — 12% і на 12 ме­ся­цаў — 15% га­да­вых. Спе­цы­я­ліс­ты Бе­ла­рус­бан­ка ўдак­лад­ні­лі, што па­мер да­дат­ко­вых пра­цэн­таў вы­зна­ча­ец­ца ў за­леж­нас­ці ад зме­ны кур­су до­ла­ра, які ўста­ноў­ле­ны На­цы­я­наль­ным бан­кам на ад­па­вед­ную да­ту.

Гэ­ты ўклад не пры­ма­ец­ца струк­тур­ны­мі пад­раз­дзя­лен­ня­мі Бел­пош­ты, да­дат­ко­выя ўзно­сы не да­зва­ля­юц­ца. Па ўкла­дзе да­пус­ка­юц­ца рас­ход­ныя апе­ра­цыі ў ме­жах ас­тат­ку на­лі­ча­ных і не­за­па­тра­ба­ва­ных па ўкла­дзе асноў­ных пра­цэн­таў. Та­кая су­ма да­лу­ча­ец­ца да рэш­ты ўкла­ду ў дзень яе вы­пла­ты.

У вы­пад­ку вяр­тан­ня поў­най су­мы ўкла­ду ў пе­ры­яд да дня на­ступ­лен­ня тэр­мі­ну вяр­тан­ня гэ­тая апе­ра­цыя цяг­не пе­ра­раз­лік су­мы на­леж­ных да вы­пла­ты асноў­ных пра­цэн­таў у па­ме­ры пра­цэнт­най стаў­кі, якая дзей­ні­ча­ла па ўкла­дзе да за­па­тра­ба­ван­ня ў бе­ла­рус­кіх руб­лях для фі­зіч­ных асоб з улі­кам зме­ны яе па­ме­ру.

Сяр­гей КУР­КАЧ

 

Загаловак у газеце: «Прышчэпка» ад нервознасці, або Уклад у нацвалюце «прывязалі» да долара

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.