Вы тут

Зніжкі на чвэрць


У га­ра­дах і ра­ён­ных цэнт­рах Ві­цеб­скай воб­лас­ці пла­ну­ец­ца пра­вес­ці 200 пе­рад­на­ва­год­ніх і ка­ляд­ных кір­ма­шоў па про­да­жы хар­чо­вых і не­хар­чо­вых та­ва­раў. У Ві­цеб­ску кір­ма­шы бу­дуць пра­хо­дзіць да 7 сту­дзе­ня. Па­куп­кі па пры­ваб­ных цэ­нах мож­на зра­біць па вы­хад­ных днях на ад­ной з цэнт­раль­ных ву­ліц — Ле­ні­на.

— У свя­точ­ныя і пе­рад­свя­точ­ныя дні — 24, 25, 31 снеж­ня і 7 сту­дзе­ня — суб'­ек­там гас­па­да­ран­ня рэ­ка­мен­да­ва­на ўста­на­віць у ганд­лё­вых аб'­ек­тах рэ­жым пра­цы буд­на­га дня, а так­са­ма па­доў­жыць пра­цу аб'­ек­таў гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. Для бес­пе­ра­бой­на­га за­бес­пя­чэн­ня на­сель­ніц­тва та­ва­ра­мі на­ва­год­ня­га асар­ты­мен­ту ганд­лё­вы­мі прад­пры­ем­ства­мі воб­лас­ці на­за­па­ша­ны шам­пан­скае, па­да­рун­ка­выя на­бо­ры... Пра­вод­зяц­ца роз­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, на­кі­ра­ва­ныя на па­вы­шэн­не па­куп­ніц­кай ак­тыў­нас­ці, у тым лі­ку за кошт пра­да­стаў­лен­ня зні­жак, — па­ве­да­мі­ла «Звяз­дзе» на­чаль­нік упраў­лен­ня ганд­лю і па­слуг Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Іры­на Ляў­ко­віч.

На­прык­лад, ААТ «Эле­ма» да кан­ца го­да пра­во­дзіць ак­цыю па рэа­лі­за­цыі зі­мо­ва­га жа­но­ча­га асар­ты­мен­ту са зніж­кай 25% ад роз­ніч­най ца­ны. Прад­пры­ем­ства «Блік» пра­дае муж­чын­скія курт­кі пэў­ных ма­дэ­ляў са зніж­кай 15%. 10% і больш мож­на сэ­ка­но­міць на кас­ме­ты­цы, абут­ку, гар­сэт­ных вы­ра­бах і бя­ліз­на­вым тры­ка­та­жы...

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі Ві­цеб­ска­га вы­твор­ча­га ле­са­гас­па­дар­ча­га аб'­яд­нан­ня, цэ­ны на ел­кі та­кія: да 1 мет­ра — 65-80 ты­сяч руб­лёў, ад 1 да 2 мет­раў — 85-100 ты­сяч руб­лёў, ад 2 да 3 мет­раў — 110-125 ты­сяч руб­лёў, ад 3 да 4 мет­раў — 200-230 ты­сяч руб­лёў, больш за 4 мет­ры — 300-360 ты­сяч руб­лёў. Толь­кі ў Ві­цеб­ску вы­зна­ча­на 28 мес­цаў про­да­жу на­ва­год­ніх елак і сос­наў.

У 430 аб'­ек­тах гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца пры­ём па­пя­рэд­ніх за­ка­заў ад на­сель­ніц­тва на вы­раб муч­ных кан­ды­тар­скіх, бу­лач­ных і ку­лі­нар­ных вы­ра­баў, у тым лі­ку ў свя­точ­ным афарм­лен­ні. Уся­го пла­ну­ец­ца зра­біць на про­даж 800 тон пра­дук­цыі гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, у тым лі­ку ку­лі­нар­ных вы­ра­баў — 220 тон, бу­лач­на-кан­ды­тар­скіх — 450 тон, паў­фаб­ры­ка­таў — 130 тон.

Ця­пер пры­ма­юц­ца за­яў­кі ад на­сель­ніц­тва, ар­га­ні­за­цый і прад­пры­ем­стваў на пра­вя­дзен­не кар­па­ра­ты­ваў і ін­шых ура­чыс­тых ме­ра­пры­ем­стваў. Рас­пра­цоў­ва­ец­ца свя­точ­нае ме­ню. У пе­рад­свя­точ­ныя і свя­точ­ныя дні пла­ну­ец­ца аб­слу­жыць ка­ля 80 ты­сяч ча­ла­век. Ары­ен­ці­ро­вач­ны кошт ад­на­го за­ка­зу скла­дзе ад 350 да 500 ты­сяч руб­лёў.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.